У адпаведнасці з Законам РБ ад 22.07.2023 №226-З "Аб валютным рэгуляванні і валютным кантролі" (далей - Закон) і Інструкцыяй аб рэгістрацыі рэзідэнтамі валютных дагавораў, зацверджанай пастановай Праўлення НБ РБ 12.02.2021 №37 (далей – Інструкцыя №37), устанаўліваецца абавязак рэзідэнтаў па рэгістрацыі валютных дагавораў і ўнясенні інфармацыі аб змяненні/выкананні зарэгістраваных валютных дагавораў на вэб-партале Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь (далей – вэб-партал). Актуальную інфармацыю аб патрабаваннях НБ РБ па рэгістрацыі валютных дагавораў, функцыянаванні вэб-партала можна таксама атрымаць на сайце НБ РБ.
Рэгістрацыі падлягаюць заключаныя юрыдычнымі асобамі - рэзідэнтамі з нерэзідэнтамі валютныя дагаворы, якія прадугледжваюць правядзенне валютных аперацый у адпаведнасці з патрабаваннямі пункта 7 артыкула 10 і артыкула 13 Закона і названых у другой частцы пункта 3 Інструкцыі № 37, калі сума (арыенціровачная сума) грашовых абавязацельстваў па такіх валютных дагаворах не вызначана або роўная ці перавышае суму, эквівалентную 4 000 базавых велічыняў. Індывідуальныя прадпрымальнікі рэгіструюць валютныя дагаворы ў парадку, устаноўленым для юрыдычных асоб.
Рэгістрацыі таксама належаць валютныя дагаворы, заключаныя юрыдычнымі асобамі - рэзідэнтамі да 09 ліпеня 2021 г., калі абавязацельствы па іх не выкананы да пазначанай даты.
Рэгістрацыю валютнага дагавору неабходна здзейсніць да ажыццяўлення юрыдычнай асобай - рэзідэнтам або па яго даручэнні трэцімі асобамі дзеянняў, накіраваных на выкананне валютнага дагавору, або не пазней за 7 працоўных дзён з даты, наступнай за датай паступлення грашовых сродкаў па такім дагаворы на рахунак рэзідэнта, у тым ліку адкрыты ў замежным банку.
ААТ «ААБ Беларусбанк» у адпаведнасці з патрабаваннямі Інструкцыі №37 з 09.07.2021 г. будзе прадастаўляць юрыдычным асобам – рэзідэнтам паслугу па рэгістрацыі (суправаджэнні) валютных дагавораў на вэб-партале.
Кліент самастойна вызначае неабходнасць рэгістрацыі (суправаджэння) валютных дагавораў на вэб-партале. У выпадку правядзення разлікаў па валютным дагаворы без удзелу Банка, рэгістрацыя валютнага дагавору на вэб-партале ажыццяўляецца юрыдычнай асобай самастойна.
За невыкананне абавязку па рэгістрацыі валютнага дагавору ў выпадку, калі ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі патрабуецца такая рэгістрацыя, прадугледжана адміністрацыйная адказнасць (артыкул 12.2 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях).
Як атрымаць паслугу па рэгістрацыі (суправаджэнні) валютнага дагавору:
-
Для рэгістрацыі валютнага дагавору юрыдычная асоба - рэзідэнт абавязаны зарэгістравацца на вэб-партале НБ РБ з атрыманнем доступу да асабістага кабінета. Да стварэння асабістага кабінета на вэб-партале юрыдычная асоба/індывідуальны прадпрымальнік – рэзідэнт павінен быць зарэгістраваны ў Міжбанкаўскай сістэме ідэнтыфікацыі (МСІ) у адпаведнасці з Правіламі рэгістрацыі ў МСІ ЮА (Правіламі рэгістрацыі ў МСІ ІП і ФА).
Доступ да асабістага кабінета ажыццяўляецца з дапамогай сертыфікатаў адкрытых ключоў, выдадзеных у рэспубліканскім сведчым цэнтры Дзяржаўнай сістэмы кіравання адкрытымі ключамі (ДзяржСКАК). Для рэгістрацыі валютных дагавораў мэтазгодна загадзя, гэта значыць да ўзнікнення неабходнасці рэгістрацыі валютнага дагавору, атрымаць сертыфікаты адкрытых ключоў у ДзяржСКАК, а таксама азнаёміцца з Інструкцыяй па настройцы працоўнага месца, Парадкам уваходу ў асабісты кабінет, і Дапаможнікам карыстальніка «Рэзідэнт».
Звяртаем увагу, што ў цяперашні час уваход на вэб-партал немагчымы з мабільных устройстваў (тэлефон, планшэт).
Пры ўзнікненні пытанняў тэхнічнага характару пры ўваходзе ў Асабісты кабінет МСІ звяртацца на нумар 215 65 88 (тэхпадтрымка МСІ).
Пры ўзнікненні пытанняў тэхнічага характару пры рэгістрацыі і атрыманні доступу да асабістага кабінета рэзідэнта на вэб-партале - па тэлефоне 311 10 11 (тэхпадтрымка вэб-партала).
-
Азнаёміцца з Публічнай афертай на заключэнне дагавору па аказанні паслуг карпаратыўным кліентам па рэгістрацыі (суправаджэнні) валютных дагавораў на вэб-партале, размешчанай на карпаратыўным сайце Банка, і акцэптаваць яе шляхам прадстаўлення ў банк падпісанай ва ўстаноўленым парадку Заявы аб заключэнні дагавору аб аказанні паслуг карпаратыўным кліентам па рэгістрацыі (суправаджэнні) валютных дагавораў на вэб-партале у электронным выглядзе з дапамогай ПК «Кліент-Банк» (WEB) або на папяровым носьбіце ў 2-х экзэмплярах (падпісанага ад імя кліента асобай, якая мае паўнамоцтвы на заключэнне Дагавору).
-
Прадаставіць Банку ў Асабістым кабінеце права для рэгістрацыі і прадастаўлення на вэб-партале дакументаў і іншай інфармацыі аб змяненні, выкананні валютнага дагавору, шляхам прастаўлення адпаведнай адзнакі (у раздзеле «Адміністрыраванне» - Прадастаўленне правоў па рэгістрацыі і суправаджэнні валютных дагавораў банкам – Дадаць – 795 ААТ «ААБ Беларусбанк» - Захаваць).
Для прызначэння суправаджаючага банка па ўжо зарэгістраваных самім рэзідэнтам або іншым банкам валютных дагаворах або змянення (прызначэння новага) суправаджаючага банка, неабходна на старонцы са спісам валютных дагавораў праставіць адзнаку насупраць адпаведных запісаў з валютнымі дагаворамі і націснуць кнопку «Прызначыць суправаджаючы банк».
- Запоўніць Заяву на рэгістрацыю валютнага дагавору на вэб-партале або Заяву на суправаджэнне зарэгістраванага валютнага дагавору на вэб-партале па форме, устаноўленай Банкам, з улікам патрабаванняў Дапаможніка карыстальніка «Рэзідэнт». Заява можа прадстаўляцца ў Банк на папяровым носьбіце або ў выглядзе электроннага дакумента з дапамогай ПК «Кліент-банк (WEB)» з выкананнем патрабаванняў аб электронным дакуменце і электронным лічбавым подпісе. Бланкі заяў распрацаваны ў адпаведнасці з патрабаваннямі НБ РБ.
-
Мэтазгоднасць прадастаўлення ў Банк да заявы на рэгістрацыю валютнага дагавору на вэб-партале або заяве на суправаджэнне зарэгістраванага валютнага дагавору на вэб-партале дакументаў (дапаўненняў), якія з’яўляюцца падставай для правядзення валютнай аперацыі, вызначаецца Кліентам самастойна. Па жаданні магчыма прадастаўленне арыгіналаў або копій дакументаў, якія з’яўляюцца падставай для правядзення валютнай аперацыі (прадастаўленне дакументаў не з’яўляецца абавязковым).
Кліент нясе адказнасць за дакладнасць і адпаведнасць патрабаванням заканадаўства Рэспублікі Беларусь інфармацыі, адлюстраванай у прадстаўленых у Банк заяве і дакументах.
Банк забяспечвае ўнясенне ўсёй інфармацыі з заявы Кліента на вэб-партал.
- Аплаціць суму ўзнагароджання Банка за рэгістрацыю (суправаджэнне) валютнага дагавору ў адпаведнасці з Тарыфамі Банка на рахунак у ААТ «ААБ Беларусбанк» BY02 AKBB 8199 8902 0000 7000 0000, БИК AKBBBY2X, УНП атрымальніка 100325912.
- Інфармацыя аб прысвоеным рэгістрацыйным нумары валютнага дагавору, аб унесеных змяненнях, выкананні валютнага дагавору даступна Кліенту ў асабістым кабінеце рэзідэнта. Пры неабходнасці, можна звярнуцца ў Банк для атрымання копіі Пасведчання аб рэгістрацыі валютнага дагавору ў электронным выглядзе або на папяровым носьбіце.
- Пры правядзенні разлікаў праз Банк у рамках зарэгістраванага валютнага дагавору інфармацыю аб прысвоеным яму рэгістрацым нумары неабходна будзе пазначаць у плацежнай інструкцыі.