Фінансаванне паставак высокатэхналагічнай прадукцыі з Расійскай Федэрацыі

У цяперашні час наш Банк па запыце кліентаў – юрыдычных асоб гатовы разгледзець магчымасць арганізацыі фінансавання паставак высокатэхналагічнай прадукцыі (тавары, работы, паслугі), вырабленай прадпрыемствамі Расійскай Федэрацыі, па субсідзіруемай стаўцы. Фінансаванне ажыццяўляецца за кошт крэдытных рэсурсаў расійскіх банкаў у адпаведнасці з дзеючымі дзяржаўнымі праграмамі субсідзіравання (Пастановы Урада Расійскай Федэрацыі ад 13.12.2012 г. № 1302, ад 08.06.2015 №566, далей – Праграмы субсідзіравання).

Асноўная перавага такога фінансавання – прывабны кошт крэдытных рэсурсаў (ніжэй за рыначны).

Субсідзіруемае фінансаванне паставак расійскай прадукцыі прадугледжвае неабходнасць строгай адпаведнасці кодаў ТН ЗЭД зацверджанаму Міністэрствам гандлю і прамысловасці Расійскай Федэрацыі пераліку высокатэхналагічных тавараў (вызначана пастановамі), а доля расійскага складальніка павінна быць не менш за 50%.

Тэрмін фінансавання складае 3-5 гадоў (максімальна магчымы тэрмін для буйных інвестыцыйных праектаў да 10 гадоў), мінімальная сума крэдыту 100 млн расійскіх рублёў. Астатнія параметры (кошт, іншыя абавязковыя ўмовы крэдыту) падлягаюць прапрацоўцы ў індывідуальным парадку.

Запытаць кансультацыю па паслузе

Картинка

КАНТАКТЫ

Упраўленне гандлёвага і структурнага фінансавання

Дэпартамент міжнароднага бізнесу

Тэл.: + 375 (17) 309 05 90

        + 375 (17) 309 07 51

E-mail: sf@belarusbank.by