Зарплатны праект
SMS – паведамленні з інфармацыяй аб АГС
Эквайрынг арганізацый гандлю (сэрвісу)
Эквайрынг — гэта паслуга, якая дазваляе вашаму кліенту аплачваць тавар або паслугу з дапамогай плацежных карт. Наш банк ужо на працягу многіх гадоў выступае на беларускім рынку ў якасці банка-экваера і ўстанаўлівае на розных прадпрыемствах плацежныя тэрміналы.
Карпаратыўныя карткі
«Беларусбанк» прапануе міжнародныя карпаратыўныя карткі Visa Signature Business, Visa Business, віртуальная Visa Business, Mastercard Business, Union Gold Business, Белкарт–Карпаратыўная, віртуальная Белкарт–Карпаратыўная.
Афармленне міжнародных картак Visa Signature Business, Visa Business, віртуальная Visa Business і Mastercard Business ажыццяўляецца да рахункаў, адкрытых у доларах ЗША, еўра, расійскіх або беларускіх рублях.
Афармленне міжнароднай карткі Union Gold Business ажыццяўляецца да рахункаў, адкрытых у доларах ЗША, кітайскіх юанях, расійскіх рублях, беларускіх рублях.
Афармленне міжнароднай карткі Белкарт–Карпаратыўная, віртуальная Белкарт–Карпаратыўная ажыццяўляецца да рахунку адкрытага ў беларускіх рублях, расійскіх рублях.