Хуткiя крэдытныя прадукты ў рамках праграмы «Крэдытны канвеер»

Бываюць такія сітуацыі, калі грошы для папаўнення абаротных актываў кампаніі або куплі якога-небудзь абсталявання, транспарту патрэбны ў найкарацешы тэрмін. Менавіта для такіх сітуацый спецыялісты нашага банка распрацавалі праграму «Крэдытны канвеер», у рамках якой мы выдаём крэдыты па максімальна спрошчанай працэдуры і ў максімальна кароткі час.

Атрымальнік павінен адпавядаць спецыяльным крытэрыям:

Крытэрыі прымальнасці кліентаў

1. Катэгорыі заяўнікаў:

камерцыйныя арганізацыі[1] (за выключэннем адасобленых падраздзяленняў юрыдычных асоб, кіруючых кампаній холдынгу, а таксама юрыдычных асоб, якія ўваходзяць у склад холдынгу);

індывідуальныя прадпрымальнікі – грамадзяне Рэспублікі Беларусь.

2. Віды дзейнасці, якія ажыццяўляюцца ў адпаведнасці з Агульнадзяржаўным класіфікатарам Рэспублікі Беларусь АДРБ 005-2011 «Віды эканамічнай дзейнасці», зацверджаным пастановай Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь ад 05.12.2011 № 85, за выключэннем:

Секцыі

Код раздзела (групы)

Найменне раздзела (групы)

С

12

вытворчасць тытунёвых вырабаў

254

вытрорчасць зброі і боепрыпасаў

К

усе раздзелы

фінансавая і страхавая дзейнасць

N

77

арэнда, пракат, лізінг

R

92

дзейнасць па арганізацыі азартных гульняў і латарэй

3. На дату заключэння крэдытнага дагавору заяўнік павінен знаходзіцца на разлікова-касавым абслугоўванні ў Банку.

Пры прадастаўленні крэдыту «Хуткі крэдыт – Авердрафт» тэрмін знаходжання заяўніка на разлікова-касавым абслугоўванні ў Банку павінен быць не менш за 3 месяцы, пры гэтым наяўнасць штомесячных чыстых паступленняў[2] на бягучы рахунак у Банку ў беларускіх рублях павінна быць на працягу апошніх 3 (поўных) месяцаў.

4. Тэрмін ажыццяўлення дзейнасці павінен складаць не менш за 6 поўных месяцаў, якія папярэднічаюць месяцу звароту за крэдытам у Банк.

5. Наяўнасць штомесячных паступленняў грашовых сродкаў2 на бягучыя рахункі заяўніка на працягу не менш за 6 поўных месяцаў, якія папярэднічаюць месяцу звароту за крэдытам у Банк. Пры гэтым сума штомесячных паступленняў павінна быць не менш за 300 беларускіх рублёў (у эквіваленце).

Дапускаецца адсутнасць паступленняў грашовых сродкаў на бягучыя рахункі заяўніка – індывідуальнага прадпрымальніка або прыватнага ўнітарнага прадпрыемства ў любым адным з 6 месяцаў, якія папярэднічаюць месяцу звароту за крэдытам у Банк, за выключэннем месяца, які непасрэдна папярэднічае месяцу звароту за крэдытам у Банк.

6. Аб’ём выручкі[3] заяўніка ад рэалізацыі тавараў, выканання работ, аказання паслуг за каляндарны год, які папярэднічае году звароту за крэдытам у банк, і на апошнюю квартальную дату нарастаючым вынікам з пачатку бягучага года павінен складаць не больш за 5 млн долараў ЗША (асобна за кожны з названых перыядаў) у эквіваленце па афіцыйным курсе Нацыянальнага банка (на дату стварэння Заяўкі на крэдыт).

7. Сярэдняя колькасць работнікаў заяўніка за каляндарны год, які папярэднічае году звароту за крэдытам у Банк – да 250 чалавек уключна[4].

8. Сукупны памер фактычнай запазычанасці заяўніка (з улікам запытваемага крэдыту) па мікракрэдытах (з улікам пазабалансавых абавязацельстваў па іх прадастаўленні) перад Банкам – не больш за 25000 базавых велічыняў.

9. Рэгістрацыя заяўніка – Рэспубліка Беларусь.

10. Адсутнасць бягучай пратэрмінаванай запазычанасці заяўніка па крэдытных дагаворах, дагаворах пазыкі, лізінгу, факторынгу, дагаворах аб авердрафтным крэдытаванні (па асноўным доўгу па названых дагаворах, працэнтах і плаце за карыстанне крэдытам (пазыкай)) у банках, нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацыях, мікрафінансавых арганізацыях, лізінгавых арганізацыях (у тым ліку ў паручыцеляў і індывідуальных прадпрымальнікаў як фізічных асоб), а таксама па камісійных і іншых аналагічных узнагароджаннях заяўніка перад Банкам на дату звароту за крэдытам у Банк.

11. Адсутнасць у Банка інфармацыі з АІС ВГА аб нявыкананых грашовых абавязацельствах заяўніка, рашэнняў (пастаноў) упаўнаважнаых органаў (службовых асоб) аб прыпыненні аперацый па рахунках заяўніка і (або) накладанні арышту на грашовыя сродкі, якія знаходзяцца на адкрытых Банкам рахунках заяўніка, у т. л. укладных (дэпазітных), на дату звароту за крэдытам у Банк.

12. Адсутнасць пратэрмінаванай запазычанасці заяўніка перад бюджэтам, дзяржаўнымі пазабюджэтнымі фондамі (у т. л. па падатках, зборах, плацяжах, штрафах, пенях, выкананых гарантыях і г. д.) на дату звароту за крэдытам у Банк.

13. Адсутнасць негатыўнай інфармацыі. Заяўнік (паручыцель заяўніка) не павінны знаходзіцца ў працэдурах эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтва) або ў працэсе рэарганізацыі або ліквідацыі (спынення дзейнасці) на дату звароту па крэдыт у Банк.

14. Наяўнасць у заяўніка чыстага прыбытку на апошнюю справаздачную дату (квартальны нарастаючым вынікам з пачатку бягучага года/гадавы), у т.л. у памеры, дастатковым для пакрыцця сумы чыстай страты мінулага года пры яе наяўнасці.

[1] У выпадку калі долямі ў статутным фондзе заяўніка валодаюць юрыдычныя асобы, у абавязковым парадку прадстаўляюцца копіі праваўстаноўчых дакументаў, дазваляючых аб’ектыўна  вызначыць іх бенефіцыярных уладальнікаў.

[2] Без уліку крэдытаў, пазык, грашовых сродкаў, вернутых з дэпазітаў або атрыманых ад продажу (пагашэння) каштоўных папер (вэксаляў і дэпазітных сертыфікатаў) (акрамя выпадкаў, калі гэтыя каштоўныя паперы былі атрыманы за адгружаныя тавары, выкананыя работы, аказаныя паслугі), грашовых сродкаў, атрыманых ад продажу, куплі, канверсіі (абмену) замежнай валюты, грашовых сродкаў, якія паступілі ад банка або нябанкаўскай крэдытна-фінансавай арганізацыі, ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь" па дагаворы схаванага факторынгу, пералічэнняў у рамках адной юрыдычнай асобы, папаўненняў такіх бягучых рахункаў грашовымі сродкамі, якія ў адпаведнасці з заканадаўствам не прызнаюцца выручкай ад рэалізацыі тавараў, выканання работ, аказання паслуг.

[3] Аб’ём выручкі вызначаецца за вылікам падаткаў і збораў, вылічваемых з выручкі (пры іх наяўнасці).

[4] Разлік ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 01.07.2010 № 148-З «Аб падтрымцы малога і сярэдняга прадпрымальніцтва».

Калькулятар хуткіх крэдытаў

кредиты на развитие бизнеса

Перавагі такіх крэдытаў

срок кредита да 5 гадоў

быстрый кредитда 25 тыс. базавых велічыняў

отсрочка погашения по кредиту адтэрміноўка пагашэння асноўнага доўгу да 6 месяцаў

Крэдыты ў рамках крэдытных прадуктаў «Хуткі крэдыт - Неаднаўляльны», «Хуткі крэдыт - Аднаўляльны», «Хуткі крэдыт – Авердрафт» прадастаўляюцца з устанаўленнем працэнтнай стаўкі ў памеры ад 8 % гадавых.

Па заканчэнні перыяду дзеяння ўстаноўленай працэнтнай стаўкі за карыстанне крэдытам -памер РВСР* на дату выдачы траншу.

У рамках крэдытных прадуктаў "Хуткі крэдыт - Аўто" і "Хуткі крэдыт - абсталяванне" працэнтныя стаўкі ўстанаўліваюцца па крэдытах:

  • прадастаўляемых у маі - лістападзе 2024 года ў памеры СР*, павялічанай на 2,11 працэнтнага пункта;
  • прадастаўляемых з 01.12.2024 у памеры РВСР**

*СР - стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь (далей - НБ РБ).

*РВСР – разліковая велічыня стандартнай рызыкі. Памер РВСР размяшчаецца на афіцыйным сайце Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь у глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт.

Пакінуць заяўку на крэдыт

Крэдыты на развіццё і падтрымку бізнесу

Спецыяльная прапанова банка «Падтрымка рэгіянальнага бізнесу» для суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, зарэгістраваных і ажыццяўляюць сваю дзейнасць выключна на тэрыторыі населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь з колькасцю насельніцтва да 20 тыс. чалавек уключна (за выключэннем населеных пунктаў Брэсцкага, Віцебскага, Гомельскага, Гродзенскага, Мінскага і Магілёўскага раёнаў):

працэнтная стаўка за карыстанне крэдытам-стаўка РВСР*, паменшаная на 2 п. п.

* РВСР-разліковая велічыня стандартнага рызыкі. Памер РВСР размяшчаецца на афіцыйным сайце Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь у глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт.»

Хуткі крэдыт неаднаўляльны

Мэта: стварэнне (рух) абаротных актываў (за выключэннем выплаты заработнай платы і вылічаных з яе абавязковых плацяжоў, прадастаўлення і пагашэння пазык, рэфінансавання запазычанасці па крэдытах).

Сума: 3-разовы сярэднямесячны аб’ём чыстых паступленняў на рахункі за апошнія 6 месяцаў (мінімум – 100 базавых велічыняў, максімум – 25 тыс. базавых велічыняў).

Валюта: беларускія рублі.

Тэрмін: 1 год.

Адтэрміноўка па асноўным доўгу: 6 месяцаў.

Форма выдачы: неаднаўляльная крэдытная лінія.

Пагашэнне: штомесячна роўнымі плацяжамі.

Датэрміновае пагашэнне: дапускаецца.

Пакінуць заяўку на крэдыт

Хуткі крэдыт аднаўляльны

Мэта: стварэнне (рух) абаротных актываў (за выключэннем выплаты заработнай платы і вылічаных з яе абавязковых плацяжоў, прадастаўлення і пагашэння пазык, рэфінансавання запазычанасці па крэдытах).

Сума: 3-разовы сярэднямесячны аб’ём чыстых паступленняў на рахункі за апошнія 6 месяцаў (мінімум – 100 базавых велічыняў, максімум – 25 тыс. базавых велічыняў).

Валюта: беларускія рублі.

Тэрмін: 3 гады.

Тэрмін пагашэння траншу: 6 месяцаў.

Форма выдачы: аднаўляльная крэдытная лінія.

Пагашэнне: штомесячна роўнымі плацяжамі.

Датэрміновае пагашэнне: дапускаецца.

Пакінуць заяўку на крэдыт

Хуткі крэдыт – авердрафт

Сума: сярэднямесячны аб’ём чыстых паступленняў на рахункі «Беларусбанка» за апошнія 3 месяцы (мінімум – 100 базавых велічыняў, максімум – 25 тыс. базавых велічыняў).

Валюта: беларускія рублі.

Тэрмін: 3 гады.

Адтэрміноўка па асноўным доўгу: 4 месяцы.

Пагашэнне: адзінаразовае ў суме транша.

Датэрміновае пагашэнне: дапускаецца.

Пакінуць заяўку на крэдыт

Крэдыты на куплю аўтатранспарту і абсталявання

Спецыяльная прапанова банка «Падтрымка рэгіянальнага бізнесу» для суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, зарэгістраваных і ажыццяўляюць сваю дзейнасць (за выключэннем дзейнасці сухапутнага транспарту) на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, за выключэннем тэрыторыі гарадоў, якія з'яўляюцца адміністрацыйнымі цэнтрамі абласцей, г. Мінска і Мінскага раёна:

працэнтная стаўка за карыстанне крэдытам-стаўка рэфінансавання НБ.

Хуткі крэдыт – аўта

Мэта: купля аўтатранспарту.

Сума: 10-20-разовы сярэднямесячны аб’ём чыстых паступленняў на рахункі за апошнія 6 месяцаў (мінімум – 100 базавых велічыняў, максімум – 25 тыс. базавых велічыняў).

Форма прадастаўлення: адзінаразовая выдача або неаднаўляльная крэдытная лінія.

Валюта: беларускія рублі.

Удзел уласнымі сродкамі: не менш за 10% ад кошту.

Тэрмін: 3-5 гадоў.

Забеспячэнне: залог набываемай маёмасці.

Адтэрміноўка па асноўным доўгу: 6 месяцаў.

Пагашэнне: штомесячна роўнымі долямі.

Датэрміновае пагашэнне: дапускаецца.

Страхаванне: «поўнае КАСКА».

Пакінуць заяўку на крэдыт

Хуткі крэдыт – абсталяванне

Мэта: купля асноўных сродкаў (выключэнне — аўтатранспарт і нерухомасць).

Сума: 10-20-разовы сярэднямесячны аб’ём чыстых паступленняў на рахункі за апошнія 6 месяцаў (мінімум – 100 базавых велічыняў, максімум – 25 тыс. базавых велічыняў).

Форма прадастаўлення: адзінаразовая выдача або неаднаўляльная крэдытная лінія.

Валюта: беларускія рублі.

Удзел уласнымі сродкамі: не менш за 10% ад кошту.

Тэрмін: 3-5 гадоў.

Забеспячэнне: залог набываемай маёмасці.

Адтэрміноўка па асноўным доўгу: 6 месяцаў.

Пагашэнне: штомесячна роўнымі долямі.

Датэрміновае пагашэнне: дапускаецца.

Пакінуць заяўку на крэдыт

Патрабаванні да забеспячэння хуткіх крэдытаў — залог маёмасці заяўніка (аўтатранспарт, тавары ў абарачэнні) або паручыцельства фізічных асоб-грамадзян РБ (ацэнка плацежаздольнасці не ажыццяўляецца). У перашачарговым парадку ў якасці забеспячэння разглядаецца паручыцельства фізічных асоб-грамадзян РБ. Паручыцелямі могуць з’яўляцца:

Для юрыдычных асоб

  • заснавальнікі з агульнай доляй у статутным фондзе не менш за 50%. У першую чаргу — заснавальнік з найбольшай доляй у статутным фондзе, пры наяўнасці двух заснавальнікаў з доляй па 50% — паручыцельства абодвух
  • калі агульная доля заснавальнікаў менш за 50% — паручыцельства ўсіх заснавальнікаў з доляй не менш за 5% і кіраўніка юрыдычнай асобы
  • па патрабаванні банка — паручыцельства іншай фізічнай асобы.

Для ІП

  • паручыцельства мужа або жонкі ў абавязковым парадку, калі яны не маюць штомесячнага даходу — дадаткова паручыцельства іншай асобы;
  • паручыцельства сваякоў, маючых штомесячны даход - пры адсутнасці мужа або жонкі;
  • паручыцельства іншай асобы - пры адсутнасці штомесячнага даходу ў сваякоў;
  • па патрабаванні банка — паручыцельства іншай фізічнай асобы.

 

Пакет дакументаў

  1. Анкета кліента юрыдычнай асобы, індывідуальнага прадпрымальніка (тэрмін дзеяння 7 працоўных дзён з даты яе запаўнення).
  2. Анкета паручыцеля (тэрмін дзеяння 7 працоўных дзён з даты яе запаўнення).
  3. Копіі пашпартоў (ID-карты) заяўніка-ІП, кіраўніка, галоўнага бухгалтара, паручыцеля.
  4. [1] Копіі дакументаў аб прызначэнні кіраўніка.
  5. Копіі дагавораў на набыццё маёмасці з пазначэннем яе году выпуску (толькі па крэдытах «Хуткі крэдыт – Аўта» і «Хуткі крэдыт – Абсталяванне»).
  6. Незалежная ацэнка крэдытуемай маёмасці, выкананая ў адпаведнасці з патрабаваннямі ЛПА банка (толькі ў выпадку набыцця маёмасці ў фізічных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў па крэдытах «Хуткі крэдыт – Аўта» і «Хуткі крэдыт – Абсталяванне». У заключэнні аб ацэнцы павінны быць пазначаны 2 мэты: для выдачы крэдыту і для залогу.).
  7. Копіі дакументаў, якія пацвярджаюць адпаведнасць здзелак заканадаўству аб гаспадарчых таварыствах (для гаспадарчых таварыстваў).
  8. Копіі падатковых дэкларацый за апошні справаздачны перыяд (на квартальную дату) (калі заяўнік вядзе бухгалтарскі ўлік - дадаткова бухгалтарскі баланс і справаздачу аб прыбытках і стратах на апошнюю квартальную дату).
  9. Копіі форм дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-мп «Справаздача аб фінансава-гаспадарчай дзейнасці малой арганізацыі» або 1-мп (мікра) «Справаздача аб фінансава-гаспадарчай дзейнасці мікраарганізацыі», а таксама квітанцыі аб прыёме справаздачы ў выглядзе электроннага дакумента (прадстаўляюцца малымі арганізацыямі) і мікраарганізацыямі ў адпаведнасці з Пастановай Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь ад 30.10.2020 №111 «Аб зацвярджэнні форм дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-мп «Справаздача аб фінансава-гаспадарчай дзейнасці малой арганізацыі» і 1-мп (мікра) «Справаздача аб фінансава-гаспадарчай дзейнасці мікраарганізацыі» і ўказанняў па іх запаўненні»).
  10. Даведкі (акрамя ААБ «Беларусбанк»), завераныя банкамі, аб штомесячным паступленні грашовых сродкаў на бягучыя рахункі за апошнія 6 поўных месяцаў памесячна, а таксама аб наяўнасці (адсутнасці) у АІС ВГА інфармацыі аб нявыкананых грашовых абавязацельствах (прадастаўляюцца пры суме запытваемага крэдыту больш за 1000 базавых велічыняў).
  11. Згоды заяўніка, паручыцеля на прадастаўленне крэдытнай справаздачы з НБ РБ (аформленыя па форме ў адпаведнасці з патрабаваннямі Пастановы Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь «Аб фарміраванні крэдытных гісторый і прадастаўленні крэдытных справаздач» №291 ад 22.06.2018).
  12. [1] Копіі дакументаў, якія пацвярджаюць правамоцнасць кіраўніка заяўніка на заключэнне дагавораў, паўнамоцтвы на распараджэнне маёмасцю заяўніка.
  13. Даведка камерцыйнай арганізацыі, маёмасць якой адчужаецца (прадастаўляецца ў адпаведнасці з дадаткам «Даведка камерцыйнай арганізацыі» ў выпадку набыцця ў камерцыйнай арганізацыі маёмасці ў рамках крэдытаў «Хуткі крэдыт – Аўта» і «Хуткі крэдыт – Абсталяванне»);
  14. Згода антыманапольнага органа (прадастаўляецца ў выпадку набыцця маёмасці ў камерцыйных арганізацый у рамках крэдытаў «Хуткі крэдыт – Аўта» і «Хуткі крэдыт – Абсталяванне» ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона РБ ад 12.12.2013 № 94-З «Аб супрацьдзеянні манапалістычнай дзейнасці і развіцці канкурэнцыі»)
  15. [1] Копіі ўстаноўчых дакументаў.
  16. [1] Копія дакумента аб дзяржаўнай рэгістрацыі.
  17. [1] Копіі ліцэнзіі(-й) на ажыццяўляемую дзейнасць (пры наяўнасці).

[1] Прадастаўляецца толькі пры адсутнасці ў абслугоўваючай установе банка актуальнага дакумента.

Прадастаўляемыя копіі дакументаў (за выключэннем дакументаў, якія сведчаць асобу) павінны быць завераны подпісам упаўнаважанай службовай асобы і пячаткай (пры наяўнасці).

Дакументы па залогу:

Сельгастэхніка, навясное абсталяванне, будаўнічая, дарожная, кар’ерная і іншая тэхніка:

  • дакумент, які сведчыць згоду ўласніка або ўпаўнаважанай ім асобы, або дзяржаўнага органа, іншай дзяржаўнай арганізацыі на перадачу ў заклад маёмасці, якая знаходзіцца ў залогадавальніка на праве гаспадарчага ведання або аператыўнага кіравання, у выпадках, устаноўленых заканадаўствам;
  • пашпарт самаходнай машыны або іншых відаў тэхнікі, тэхнічны пашпарт;
  • сертыфікат, тэхнічны талон з адзнакай ці іншы дакумент, які пацвярджае праходжанне дзяржаўнага тэхнічнага агляду;
  • страхавы поліс (пасведчанне);
  • абавязковая ацэнка кошту прадмета залогу;
  • абавязацельства залогадавальніка.

Аўтатранспартныя сродкі:

  • дакумент, які сведчыць згоду ўласніка або ўпаўнаважанай ім асобы, або дзяржаўнага органа, іншай дзяржаўнай арганізацыі на перадачу ў заклад маёмасці, якая знаходзіцца ў залогадавальніка на праве гаспадарчага ведання або аператыўнага кіравання, у выпадках, устаноўленых заканадаўствам;
  • пісьмовую згоду мужа/жонкі на перадачу аўтатранспартнага сродку ў залог у выпадку перадачы ў залог фізічнай асобай або індывідуальным прадпрымальнікам;
  • пасведчанне аб рэгістрацыі;
  • дазвол на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху;
  • сертыфікат аб праходжанні дзяржаўнага тэхнічнага агляду;
  • абавязковая ацэнка кошту прадмета закладу;
  • страхавы поліс (пасведчанне) або іншы дакумент, які пацвярджае страхаванне маёмасці (дагавор страхавання);

Абсталяванне:

Тавары ў абарачэнні, матэрыялы, незавершаная вытворчасць, якія не з’яўляюцца асноўнымі сродкамі:

  • дакумент, які сведчыць згоду ўласніка або ўпаўнаважанай ім асобы, або дзяржаўнага органа, іншай дзяржаўнай арганізацыі на перадачу ў заклад маёмасці, якая знаходзіцца ў залогадавальніка на праве гаспадарчага ведання або аператыўнага кіравання, у выпадках, устаноўленых заканадаўствам;
  • вопіс тавараў (матэрыялаў, аб’ектаў незавершанай вытворчасці), якія прапануюцца ў залог;
  • вопіс тавараў, на якія можа быць заменены прадмет залогу;
  • выпіскі па адпаведных рахунках, даведкі складскога ўліку з пазначэннем найменняў тавараў і месца захоўвання (у выпадку наяўнасці);
  • сертыфікаты адпаведнасці (бяспекі), засведчаныя органам па сертыфікацыі прадукцыі (пры неабходнасці);
  • дакументы, якія пацвярджаюць якасць, бяспеку і тэрмін прыдатнасці для прадуктаў харчавання, медпрэпаратаў, парфумерна-касметычнай прадукцыі, - пасведчанні якасці, гігіенічныя сертыфікаты або пасведчанні, ветэрынарныя сертыфікаты (для тавараў (прадукцыі), якія падлягаюць ветэрынарнаму кантролю (нагляду));
  • дагавор аб арэндзе памяшкання (у выпадку перадачы ў залог маёмасці, якая знаходзіцца ў арандаваным памяшканні);
  • абавязковая ацэнка кошту прадмета залогу;
  • абавязацельства залогадавальніка;
  • абаротна-сальдавая ведамасць (даведка, аналіз рахунку) па рахунках бухгалтарскага ўліку № 41, 43 за перыяд, які не перавышае 12 месяцаў да даты ацэнкі (або бліжэйшую справаздачную дату ў залогадавальніка), з указаннем сальда на пачатак перыяду, прыходу, расходу, сальда на канец перыяду.