Падключайце эквайрынг з выдачай наяўных грошай і атрымлівайце магчымасць не толькі прымаць плацяжы з дапамогай карт, але і выдаваць па іх наяўныя грошы.
Эквайрынг з выдачай наяўных грошай – гэта эквайрынг, згодна з умовамі дагавору якога арганізацыя гандлю (сэрвісу) можа ажыццяўляць аперацыі з выкарыстаннем плацежных картак, звязаныя не толькі з рэалізацыяй тавараў, работ (паслуг), але і выдаваць наяўныя грашовыя сродкі ў беларускіх рублях трымальнікам картак банка і банкаў-рэзідэнтаў.
Анлайн заяўка на абслугоўванне
Магазины, осуществляющие выдачу наличных денежных средств
Перавагі «эквайрынгу з выдачай наяўных грошай»
- Выкарыстанне паслугі эквайрынгу нашага банка дапаможа:
- павялічыць тавараабарот за кошт прыцягнення дадатковай колькасці пакупнікоў,
- скараціць расходы, атрымліваючы значную эканомію на інкасацыі,
- камісія за эквайрынг з выдачай наяўных грошай вызначаецца індывідуальна да – 0,5%;
- паслуга даступна на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
З 1 студзеня 2022 года выдаваць наяўныя грошы па банкаўскіх картах могуць юрыдычныя асобы і ІП не толькі ў сельскай мясцовасці і малых гарадах, але і па ўсёй краіне. Максімальная сума для зняцця — 5 базавых велічыняў у рамках адной аперацыі.
П.5-1 Пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 06.07.2011 N 924/16 (рэд. ад 07.12.2022) «Аб выкарыстанні касавага і іншага абсталявання пры прыёме сродкаў плацяжу».
Як падключыць паслугу « Эквайрынг з выдачай наяўных грошай»
- Калі вы ўжо карыстаецеся эквайрынгам нашага банка, то трэба звярнуцца ў службу карпаратыўнага бізнесу банка для афармлення дакументаў і атрымання інфармацыі аб пераналадцы абсталявання. Даведачную інфармацыю можаце атрымаць у спецыяліста кантакт-цэнтра па нумары 147.
- Калі вы яшчэ не падключылі эквайрынг, то неабходна заключыць дагавор эквайрынгу з нашым банкам, які будзе ўключаць і паслугу па выдачы наяўных грошай па карце. Адпраўце заяўку на абслугоўванне, скарыстаўшыся кнопкай у пачатку старонкі.
Беларусбанк не спаганяе камісію за зняцце наяўных грошай. За правядзенне аперацыі можа спаганяцца плата банкам, які выпусціў картку. Прымаюцца карты беларускіх банкаў.
Іншыя прапановы банка:
- Вы не кліент нашага банка? Адкрыйце ў нас рахунак!
- азнаёмцеся з іншымі відамі эквайрынгу:
Карысная інфармацыя для даведак
Аперацыі выдачы наяўных грашовых сродкаў трымальнікам картак даступны на тэрмінальным абсталяванні наступных пастаўшчыкоў:
ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр» (www.npc.by, www.mpos.by):
- тэл. (017) 299-25-52 – набыццё тэрмінальнага абсталявання,
- тэл. (017) 299-25-24 – тэхнічная падтрымка;
ТАА «ТУССОН» (www.eftpos.by):
- тэл. (017) 389-76-67(68) – набыццё тэрмінальнага абсталявання,
- тэл. (017) 389-76-77 – тэхнічная падтрымка.