Валютна-абменныя аперацыі

ААТ «ААБ Беларусбанк», займаючы вядучае месца сярод банкаў Рэспублікі Беларусь на рынку валютна-абменных аперацый з юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі, прапануе наступныя віды паслуг:

  • На пазабіржавым валютным рынку: купля-продаж, канверсія (абмен) замежнай валюты
  • На таргах ААТ «БВФБ»:

- купля замежнай валюты на біржавых таргах па заяўках кліентаў;

- продаж замежнай валюты на біржавых таргах па заяўках кліентаў.

Валютна-абменныя аперацыі ажыццяўляюцца ўсімі ўстановамі ААТ «ААБ Беларусбанк» у рамках заключаных банкам з кліентам дагавораў на падставе заявак (плацежных інструкцый) кліентаў ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

Пры ажыццяўленні валютна-абменных аперацый на ўнутраным валютным рынку кліентам пры афармленні плацежных даручэнняў на перавод з купляй/продажам/канверсіяй (абменам), заявак на куплю/продаж/канверсію (абмен) курс аперацыі неабходна пазначаць у суадносінах 1:1, г.зн. за 1 адзінку замежнай валюты.

У ААТ «ААБ Беларусбанк» валютна-абменныя аперацыі ажыццяўляюцца ў адпаведнасці з Умовамі ажыццяўлення валютна-абменных аперацый у ААТ «ААБ Беларусбанк» (далей - Умовы).
Кліент далучаецца да сапраўдных Умоў шляхам прадстаўлення ў Банк запоўненай заявы па форме згодна з дадаткам 1 да Умоў або іншага дакумента па форме, якая вызначана Банкам.

Валютна-абменныя аперацыі на пазабіржавым валютным рынку

У ААТ «ААБ Беларусбанк» можна ажыццявіць:

  • куплю замежнай валюты;
  • продаж замежнай валюты;
  • канверсію (абмен) замежнай валюты;
  • перавод з купляй замежнай валюты;
  • перавод з продажам замежнай валюты;
  • перавод з канверсіяй (абменам) замежнай валюты;
  • залічэнне з купляй банкам паступіўшай на карысць кліента замежнай валюты;
  • залічэнне з канверсіяй (абменам);
  • залічэнне з продажам кліенту замежнай валюты;
  • куплю/продаж/канверсію (абмен) замежнай валюты без адкрыцця рахунку ў ААТ "ААБ Беларусбанк".

Пры ажыццяўленні валютна-абменных аперацый на пазабіржавым валютным рынку камісійнае ўзнагароджанне не спаганяецца.

Абменны курс пры правядзенні валютна-абменных аперацый на пазабіржавым валютным рынку ўстанаўліваецца па дамоўленасці паміж удзельнікамі здзелкі, за выключэннем выпадкаў, вызначаных заканадаўствам. Пры ўстанаўленні курсаў на пазабіржавым валютным рынку да кожнага кліента прымяняецца індывідуальны падыход.

Узгадненне курсаў для ажыццяўлення валютна-абменных аперацый на пазабіржавым валютным рынку можа ажыццяўляцца праз сістэму "Электронная гандлёвая пляцоўка" ў рэжыме анлайн.

У мэтах хеджыравання валютных рызык ААТ «ААБ Беларусбанк» ажыццяўляе з кліентамі здзелкі куплі, продажу або канверсіі (абмену) замежнай валюты на пазабіржавым валютным рынку на ўмовах спот, форвард, своп.

Валютна-абменныя аперацыі з юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі на біржавым валютным рынку

Віды аперацый, ажыццяўляемыя на таргах ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа":

  • купля замежнай валюты на біржавых таргах па заяўках кліентаў;
  • продаж замежнай валюты на біржавых таргах па заяўках кліентаў.

Заяўкі кліентаў на куплю і продаж замежнай валюты ў гандлёвай сістэме ААТ «БВФБ» будуць выконвацца ААТ "ААБ Беларусбанк" па курсах попыту/прапановы, якія складваюцца ў ходзе таргоў на ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа» падчас гандлёвай сесіі ў момант ажыццяўлення здзелкі, з улікам вызначаных кліентам у заяўцы курсавых абмежаванняў.

Заяўка кліентаў у ходзе таргоў можа быць выканана адной або некалькімі здзелкамі. Разлікі ААТ "ААБ Беларусбанк" з кліентам ажыццяўляюцца па фактычных курсах здзелак на таргах, здзейсненых пры выкананні канкрэтнай заяўкі кліента. Незадаволеныя ў ходзе таргоў заяўкі і астатак ад часткова задаволеных заявак пераносяцца на наступныя таргі або могуць быць адкліканы кліентамі.

За аперацыі на таргах ААТ "БВФБ" банк мае права спаганяць узнагароджанне ў беларускіх рублях ў адпаведнасці са Сборнікам узнагароджанняў за банкаўскія аперацыі, выконваемыя ААТ "ААБ Беларусбанк". Па аперацыях са сродкамі рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў узнагароджанне банка не спаганяецца.

Пры куплі і продажы замежнай валюты банк мае права прымяняць дыферэнцыраваны памер узнагароджання, а таксама індывідуальныя тарыфы ў парадку, устаноўленым ААТ "ААБ Беларусбанк".

Хеджыраванне валютных рызык

Хеджыраванне — гэта нейтралізацыя рызыкі змянення цаны актыву ў будучым за кошт правядзення пэўных фінансавых аперацый.
Хеджыраванне дазваляе кампаніям, схільным да валютнай рызыкі:

  • пазбегнуць фінансавых страт пры неспрыяльным змяненні валютнага курса ў будучым;
  • спрасціць для кампаній працэс планавання асноўных фінансавых паказчыкаў гаспадарчай дзейнасці за кошт магчымасці зафіксаваць будучае значэнне валютнага курса.

Каб застрахаваць свае рызыкі ад змянення курса валюты ў будучым - заключыце форвардную здзелку з фіксацыяй курса на пэўную дату.
Форвардная здзелка ці форвардная аперацыя — гэта здзелка па абмене адной валюты на іншую па загадзя ўзгодненым курсе, якая заключаецца сёння, але дата выканання кантракту адкладзена на вызначаны тэрмін у будучым.
Гэта паслуга будзе запатрабавана:
- арганізацыямі - экспарцёрамі Рэспублікі Беларусь, якія атрымліваюць выручку ў замежнай валюце і ажыццяўляюць продаж яе на валютным рынку Рэспублікі Беларусь для ажыццяўлення гаспадарчай дзейнасці;
- арганізацыямі - імпарцёрамі Рэспублікі Беларусь, якія набываюць замежную валюту на валютным рынку для разлікаў за тавары і паслугі.

Даведка.
Спот – здзелка куплі, продажу або канверсіі (абмену) замежнай валюты з датай валютавання не пазней другога працоўнага дня ад даты заключэння здзелкі.
Форвард – здзелка куплі, продажу, канверсіі (абмену) замежнай валюты з датай валютавання не раней за тры працоўныя дні пасля даты заключэння здзелкі па курсах, устаноўленых бакамі ў дагаворы.
Своп – здзелка куплі продажу або канверсіі (абмену) замежнай валюты на ўмовах спот з адначасовым заключэннем адваротнай здзелкі на больш познюю дату па курсах, устаноўленых бакамі ў дагаворы.

Вы можаце звязацца са спецыялістамі Банка па тэлефонах
8 (17) 309 04 42, 8 (017) 309 01 78 для:
- атрымання больш падрабязнай інфармацыі па вышэйназваных аперацыях;
- паведамленя аб намеры заключыць тэрміновую валютна-абменную здзелку;
- запыту інфармацыі аб каціроўках на ажыццяўленне валютна-абменнай здзелкі на пазабіржавым валютным рынку на вышэйназваных умовах.

 

 

Формы дакументаў

Заява аб згодзе з Умовамі ажыццяўлення валютна-абменных аперацый у ААТ «ААБ Беларусбанк»

Згода на здзяйсненне валютна-абменнай аперацыі ў ААТ «ААБ Беларусбанк»

Заяўка на куплю замежнай валюты на пазабіржавым рынку

Заяўка на продаж замежнай валюты на пазабіржавым рынку

Заяўка на канверсію (абмен) замежнай валюты

Заяўка на куплю замежнай валюты на таргах ААТ «БВФБ»

Заяўка на продаж замежнай валюты на таргах ААТ «БВФБ»