Партнёрская праграма банка «Мост»

Сутнасць яе простая: наш банк можа выдаць вам крэдыт або гарантыю на куплю тавараў, аплату паслуг у нашых партнёраў. У нашым спісе партнёраў вы зможаце знайсці кампаніі з самых розных сфер дзейнасці.

Працэнтная стаўка за карыстанне крэдытам устанаўліваецца ў наступных памерах:

  • у памеры 0,00001% гадавых - на тэрміны адтэрміноўкі плацяжу, прадастаўленай Партнёрам;
  • у памеры РВСР – па заканчэнні тэрміну адтэрміноўкі плацяжу, прадастаўленай Партнёрам (у тым ліку тэрміну ажыццяўлення кожнага плацяжу па пагашэнні крэдыту/траншаў крэдыту).

За кошт удзелу ў праграме:праграма мост

крэдытаатрымальнік

тавары па зніжанай цанеможа купіць тавары і паслугі па самай нізкай на рынку стаўцы

пачатковы капітал атрымлівае пачатковы капітал для свайго бізнес-старту

партнёр банка

абарот сродкаў значна павышае абарачальнасць сродкаў

дэбіторская запазычанасцьзніжае дэбіторскую запазычанасць

фінансавая справаздачнасць паляпшае фінансавую справаздачнасць

 

 

Працэнтныя стаўкі, якія прымяняюцца ў рамках партнёрскай праграмы «Мост»

Працэнтная стаўка, якая прымяняецца ў рамках партнёрскай праграмы «Мост» у адпаведнасці з рашэннем Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» (пратакол ад 30.11.2022 №173), дзейнічае з 01.12.2022

Працэнтныя стаўкі, якія прымяняюцца ў рамках партнёрскай праграмы «Мост»

Працэнтныя стаўкі, якія прымяняюцца пры разліку памеру (сумы) аплаты за аказанне паслуг у рамках партнёрскай праграмы «Мост»

Пры пералічэнні сродкаў крэдыту ў беларускіх рублях

стаўка, роўная значэнню разліковай велічыні стандартнай рызыкі (РВСР), устаноўленай Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь, дзеючай на дзень пералічэння крэдытных сродкаў

Пры пералічэнні сродкаў крэдыту ў замежнай валюце[1]

 долары ЗША -  8% гадавых

 еўра – 8% гадавых

За выдачу банкаўскай гарантыі

3% гадавых ад сумы, мінімум 150  беларускіх рублёў за кожны поўны або няпоўны месяц адтэрміноўкі плацяжу

Названыя ў гэтай прапанове памеры працэнтных ставак, прымяняемых пры разліку памеру (сумы) аплаты за аказанне паслуг у рамках партнёрскай праграмы «Мост», прымяняюцца з дня ўступлення ў сілу рашэння Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк», якім зацверджаны гэты дадатак, да нанава заключаемых дагавораў аб супрацоўніцтве ў рамках партнёрскай праграмы «Мост», а таксама да дагавораў аб супрацоўніцтве ў рамках партнёрскай праграмы «Мост», раней заключаных і дзеючых на дзень уступлення ў сілу названага рашэння Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк».

[1] Аплата за аказанне паслуг ажыццяўляецца ў беларускіх рублях па курсе, устаноўленым Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь (крос-курсе, разлічаным на аснове афіцыйных курсаў беларускага рубля ў адносінах да адпаведных замежных валют, устаноўленых Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь) на дзень пералічэння крэдытных сродкаў.

Архіў "Працэнтныя стаўкі, якія прымяняюцца ў рамках партнёрскай праграмы "Мост"

Працэнтныя стаўкі, якія дзейнічаюць па 30.11.2022 (уключна)

Працэнтная стаўка, якая прымяняецца ў рамках партнёрскай праграмы «Мост» у адпаведнасці з рашэннем Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» (пратакол ад 02.08.2022 №113.1), дзейнічае з 04.08.2022

Працэнтная стаўка, якая прымяняецца пры разліку памеру (сумы) аплаты за аказанне паслуг у рамках партнёрскай праграмы «Мост»

Пры пералічэнні сродкаў крэдыту у беларускіх рублях

стаўка рэфінансавання, устаноўленая Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь, павялічаная на 4 (чатыры) працэнтных пункта, якая дзейнічае на дзень пералічэння крэдытных сродкаў

Пры пералічэнні сродкаў крэдыту у замежнай валюце[1]

долары ЗША - 8% гадавых

еўра – 8% гадавых

За выдачу банкаўскай гарантыі

3% гадавых ад сумы, мінімум 150 беларускіх рублёў за кожны поўны або няпоўны месяц адтэрміноўкі плацяжу

Названыя ў гэтым дадатку памеры працэнтных ставак, якія ўжываюцца пры разліку памеру (сумы) аплаты за аказанне паслуг у рамках партнёрскай праграмы «Мост», прымяняюцца з дня ўступлення ў сілу рашэння праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк», якім зацверджаны цяперашні дадатак, да дагавораў аб супрацоўніцтве ў рамках партнёрскай праграмы «Мост», а таксама да дагавораў аб супрацоўніцтве ў рамках партнёрскай праграмы «Мост», раней заключаных і дзеючых на дзень уступлення ў сілу названага рашэння праўлення ААТ "ААБ Беларусбанк".

[1] Аплата за аказанне паслуг ажыццяўляецца ў беларускіх рублях па курсе, устаноўленым Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь (крос-курсе, разлічаным на аснове афіцыйных курсаў беларускага рубля ў адносінах да адпаведных замежных валют, устаноўленых Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь) на дзень пералічэння крэдытных сродкаў.


Працэнтныя стаўкі, якія дзейнічаюць па 28.02.2022 (уключна)

Працэнтная стаўка, якая прымяняецца ў рамках партнёрскай праграмы «Мост» у адпаведнасці з рашэннем Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» (пратакол ад 01.11.2021 №145.2), дзейнічае з 01.12.2021

Працэнтная стаўка, якая прымяняецца пры разліку памеру (сумы) аплаты за аказанне паслуг у рамках партнёрскай праграмы «Мост»

Пры пералічэнні крэдытных сродкаў у беларускіх рублях

стаўка, роўная значэнню разліковай велічыні стандартнай рызыкі (РВСР), устаноўленаму Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь, якая дзейнічае на дзень пералічэння крэдытных сродкаў

Пры пералічэнні крэдытных сродкаў у замежнай валюце [*]

долары ЗША - 8% гадавых

еўра – 8% гадавых

За выдачу банкаўскай гарантыі

3% гадавых ад сумы, мінімум 90,00 беларускіх рублёў за кожныя поўныя або няпоўныя тры месяцы адтэрміноўкі плацяжу

[*] Аплата за аказанне паслуг ажыццяўляецца ў беларускіх рублях па курсе, устаноўленым Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь (крос-курсе, разлічаным на аснове афіцыйных курсаў беларускага рубля ў адносінах да адпаведных замежных валют, устаноўленых Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь) на дзень пералічэння крэдытных сродкаў.

Разлік сумы аплаты паслуг Партнёрам у рамках партнёрскай праграмы «Мост»

Тэрмін растэрміноўкі пакупніку Партнера
(пры растэрміноўцы крэдыту ў беларускіх рублях)

Аплата паслуг Партнерам, % ад сумы

30 дзен

1,16100

60 дзен

2,32200

90 дзен

3,48300

180 дзен

5,22450

360 дзен

8,70750


Тэрмін растэрміноўкі пакупніку Партнера
(пры растэрміноўцы крэдыту ў замежнай валюце)

Аплата паслуг Партнерам, % ад сумы

30 дзен

0,8

60 дзен

1,6

90 дзен

2,4

180 дзен

3,6

360 дзен

6,0


Тэрмін растэрміноўкі пакупніку Партнера
(пры растэрміноўцы банкаўскай гарантыі)

Аплата паслуг Партнерам, % ад сумы

30 дзен

0,3

60 дзен

0,6

90 дзен

0,9

180 дзен

1,80

360 дзен

2,25

Умовы заключэння дагавору аб супрацоўніцтве ў рамках партнёрскай праграмы "Мост"

Архіў "Умовы заключэння дагавору аб супрацоўніцтве ў рамках партнёрскай праграмы «Мост»

Умовы заключэння дагавору аб супрацоўніцтве ў рамках партнёрскай праграмы "Мост", якія дзейнічаюць па 30.11.2022 (уключна)

Умовы заключэння дагавору аб супрацоўніцтве ў рамках партнёрскай праграмы "Мост", якія дзейнічаюць па 03.08.2022 (уключна)

Умовы заключэння дагавору аб супрацоўніцтве ў рамках партнёрскай праграмы "Мост", якія дзейнічаюць па 28.02.2022 (уключна)

 

МОСТ ЭКСПРЭС для бягучай дзейнасці (толькі для малога і сярэдняга бізнесу)

  • да 25 тыс. базавых велічыняў
  • срок кредитования до 3 лет
  • скарочаны пакет дакументаў і спрошчаная працэдура выдачы крэдыту

Патрабаванні да пазычальніка

Атрымальнік павінен адпавядаць адмысловым крытэрыям

Крытэрыі прымальнасці кліентаў

1. Катэгорыі заяўнікаў:

камерцыйныя арганізацыі[1] (за выключэннем адасобленых падраздзяленняў юрыдычных асоб, кіруючых кампаній холдынгу, а таксама юрыдычных асоб, якія ўваходзяць у склад холдынгу);

індывідуальныя прадпрымальнікі – грамадзяне Рэспублікі Беларусь.

2. Віды дзейнасці, якія ажыццяўляюцца ў адпаведнасці з Агульнадзяржаўным класіфікатарам Рэспублікі Беларусь АДРБ 005-2011 «Віды эканамічнай дзейнасці», зацверджаным пастановай Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь ад 05.12.2011 № 85, за выключэннем:

Секцыі

Код раздзела (групы)

Найменне раздзела (групы)

С

12

вытворчасць тытунёвых вырабаў

254

вытрорчасць зброі і боепрыпасаў

К

усе раздзелы

фінансавая і страхавая дзейнасць

N

77

арэнда, пракат, лізінг

R

92

дзейнасць па арганізацыі азартных гульняў і латарэй

3. На дату заключэння крэдытнага дагавору заяўнік павінен знаходзіцца на разлікова-касавым абслугоўванні ў Банку.

Пры прадастаўленні крэдыту «Хуткі крэдыт – Авердрафт» тэрмін знаходжання заяўніка на разлікова-касавым абслугоўванні ў Банку павінен быць не менш за 3 месяцы, пры гэтым наяўнасць штомесячных чыстых паступленняў[2] на бягучы рахунак у Банку ў беларускіх рублях павінна быць на працягу апошніх 3 (поўных) месяцаў.

4. Тэрмін ажыццяўлення дзейнасці павінен складаць не менш за 6 поўных месяцаў, якія папярэднічаюць месяцу звароту за крэдытам у Банк.

5. Наяўнасць штомесячных паступленняў грашовых сродкаў2 на бягучыя рахункі заяўніка на працягу не менш за 6 поўных месяцаў, якія папярэднічаюць месяцу звароту за крэдытам у Банк. Пры гэтым сума штомесячных паступленняў павінна быць не менш за 300 беларускіх рублёў (у эквіваленце).

Дапускаецца адсутнасць паступленняў грашовых сродкаў на бягучыя рахункі заяўніка – індывідуальнага прадпрымальніка або прыватнага ўнітарнага прадпрыемства ў любым адным з 6 месяцаў, якія папярэднічаюць месяцу звароту за крэдытам у Банк, за выключэннем месяца, які непасрэдна папярэднічае месяцу звароту за крэдытам у Банк.

6. Аб’ём выручкі[3] заяўніка ад рэалізацыі тавараў, выканання работ, аказання паслуг за каляндарны год, які папярэднічае году звароту за крэдытам у банк, і на апошнюю квартальную дату нарастаючым вынікам з пачатку бягучага года павінен складаць не больш за 5 млн долараў ЗША (асобна за кожны з названых перыядаў) у эквіваленце па афіцыйным курсе Нацыянальнага банка (на дату стварэння Заяўкі на крэдыт).

7. Сярэдняя колькасць работнікаў заяўніка за каляндарны год, які папярэднічае году звароту за крэдытам у Банк – да 250 чалавек уключна[4].

8. Сукупны памер фактычнай запазычанасці заяўніка (з улікам запытваемага крэдыту) па мікракрэдытах (з улікам пазабалансавых абавязацельстваў па іх прадастаўленні) перад Банкам – не больш за 25000 базавых велічыняў.

9. Рэгістрацыя заяўніка – Рэспубліка Беларусь.

10. Адсутнасць бягучай пратэрмінаванай запазычанасці заяўніка па крэдытных дагаворах, дагаворах пазыкі, лізінгу, факторынгу, дагаворах аб авердрафтным крэдытаванні (па асноўным доўгу па названых дагаворах, працэнтах і плаце за карыстанне крэдытам (пазыкай)) у банках, нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацыях, мікрафінансавых арганізацыях, лізінгавых арганізацыях (у тым ліку ў паручыцеляў і індывідуальных прадпрымальнікаў як фізічных асоб), а таксама па камісійных і іншых аналагічных узнагароджаннях заяўніка перад Банкам на дату звароту за крэдытам у Банк.

11. Адсутнасць у Банка інфармацыі з АІС ВГА аб нявыкананых грашовых абавязацельствах заяўніка, рашэнняў (пастаноў) упаўнаважнаых органаў (службовых асоб) аб прыпыненні аперацый па рахунках заяўніка і (або) накладанні арышту на грашовыя сродкі, якія знаходзяцца на адкрытых Банкам рахунках заяўніка, у т. л. укладных (дэпазітных), на дату звароту за крэдытам у Банк.

12. Адсутнасць пратэрмінаванай запазычанасці заяўніка перад бюджэтам, дзяржаўнымі пазабюджэтнымі фондамі (у т. л. па падатках, зборах, плацяжах, штрафах, пенях, выкананых гарантыях і г. д.) на дату звароту за крэдытам у Банк.

13. Адсутнасць негатыўнай інфармацыі. Заяўнік (паручыцель заяўніка) не павінны знаходзіцца ў працэдурах эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтва) або ў працэсе рэарганізацыі або ліквідацыі (спынення дзейнасці) на дату звароту па крэдыт у Банк.

14. Наяўнасць у заяўніка чыстага прыбытку на апошнюю справаздачную дату (квартальны нарастаючым вынікам з пачатку бягучага года/гадавы), у т.л. у памеры, дастатковым для пакрыцця сумы чыстай страты мінулага года пры яе наяўнасці.

[1] У выпадку калі долямі ў статутным фондзе заяўніка валодаюць юрыдычныя асобы, у абавязковым парадку прадстаўляюцца копіі праваўстаноўчых дакументаў, дазваляючых аб’ектыўна вызначыць іх бенефіцыярных уладальнікаў.

[2] Без уліку крэдытаў, пазык, грашовых сродкаў, вернутых з дэпазітаў або атрыманых ад продажу (пагашэння) каштоўных папер (вэксаляў і дэпазітных сертыфікатаў) (акрамя выпадкаў, калі гэтыя каштоўныя паперы былі атрыманы за адгружаныя тавары, выкананыя работы, аказаныя паслугі), грашовых сродкаў, атрыманых ад продажу, куплі, канверсіі (абмену) замежнай валюты, грашовых сродкаў, якія паступілі ад банка або нябанкаўскай крэдытна-фінансавай арганізацыі, ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь" па дагаворы схаванага факторынгу, пералічэнняў у рамках адной юрыдычнай асобы, папаўненняў такіх бягучых рахункаў грашовымі сродкамі, якія ў адпаведнасці з заканадаўствам не прызнаюцца выручкай ад рэалізацыі тавараў, выканання работ, аказання паслуг.

[3] Аб’ём выручкі вызначаецца за вылікам падаткаў і збораў, вылічваемых з выручкі (пры іх наяўнасці).

[4] Разлік ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 01.07.2010 № 148-З «Аб падтрымцы малога і сярэдняга прадпрымальніцтва».

Умовы крэдытавання

Валюта: Беларускія рублі
Сума крэдыту: не больш за 2 сярэднямесячныя аб'ёмы паступленняў на рахункі, разлічваецца за апошнія 6 месяцаў, але не больш за 25 тыс. базавых велічыняў.
Забеспячэнне: паручыцельства фізічных асоб без ацэнкі плацежаздольнасці або залог маёмасці заяўніка (аўтатранспарт, тавары ў абароце).
Спосаб выдачы: аднаўляльная крэдытная лінія.
Адтэрміноўка Партнера: 30-180 дзён.
Тэрмін пагашэння: тэрмін адтэрміноўкі пагашэння, прадастаўляемай Партнёрам, павялічаны на 30 каляндарных дзён.
Парадак пагашэння: пры адтэрміноўцы Партнёра 30, 60, 90 дзён – адзінаразова ў суме транша, пры адтэрміноўцы Партнёра 180 дзён – двума роўнымі плацяжамі праз 120 і 210 дзён.

Дапускаецца датэрміновае пагашэнне.

Іншае:
далейшы кантроль мэтавага выкарыстання крэдыту банк не ажыццяўляе

Пакет дакументаў

  1. Анкета кліента юрыдычнай асобы, індывідуальнага прадпрымальніка (тэрмін дзеяння 7 працоўных дзён з даты яе запаўнення).
  2. Анкета паручыцеля (тэрмін дзеяння 7 працоўных дзён з даты яе запаўнення).
  3. Копіі пашпартоў (ID-карты) заяўніка-ІП, кіраўніка, галоўнага бухгалтара, паручыцеля.
  4. [1] Копіі дакументаў аб прызначэнні кіраўніка.
  5. Копіі дагавораў на набыццё маёмасці з пазначэннем яе году выпуску (толькі па крэдытах «Хуткі крэдыт – Аўта» і «Хуткі крэдыт – Абсталяванне»).
  6. Незалежная ацэнка крэдытуемай маёмасці, выкананая ў адпаведнасці з патрабаваннямі ЛПА банка (толькі ў выпадку набыцця маёмасці ў фізічных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў па крэдытах «Хуткі крэдыт – Аўта» і «Хуткі крэдыт – Абсталяванне». У заключэнні аб ацэнцы павінны быць пазначаны 2 мэты: для выдачы крэдыту і для залогу.).
  7. Копіі дакументаў, якія пацвярджаюць адпаведнасць здзелак заканадаўству аб гаспадарчых таварыствах (для гаспадарчых таварыстваў).
  8. Копіі падатковых дэкларацый за апошні справаздачны перыяд (на квартальную дату) (калі заяўнік вядзе бухгалтарскі ўлік - дадаткова бухгалтарскі баланс і справаздачу аб прыбытках і стратах на апошнюю квартальную дату).
  9. Копіі форм дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-мп «Справаздача аб фінансава-гаспадарчай дзейнасці малой арганізацыі» або 1-мп (мікра) «Справаздача аб фінансава-гаспадарчай дзейнасці мікраарганізацыі», а таксама квітанцыі аб прыёме справаздачы ў выглядзе электроннага дакумента (прадстаўляюцца малымі арганізацыямі) і мікраарганізацыямі ў адпаведнасці з Пастановай Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь ад 30.10.2020 №111 «Аб зацвярджэнні форм дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-мп «Справаздача аб фінансава-гаспадарчай дзейнасці малой арганізацыі» і 1-мп (мікра) «Справаздача аб фінансава-гаспадарчай дзейнасці мікраарганізацыі» і ўказанняў па іх запаўненні»).
  10. Даведкі (акрамя ААБ «Беларусбанк»), завераныя банкамі, аб штомесячным паступленні грашовых сродкаў на бягучыя рахункі за апошнія 6 поўных месяцаў памесячна, а таксама аб наяўнасці (адсутнасці) у АІС ВГА інфармацыі аб нявыкананых грашовых абавязацельствах (прадастаўляюцца пры суме запытваемага крэдыту больш за 1000 базавых велічыняў).
  11. Згоды заяўніка, паручыцеля на прадастаўленне крэдытнай справаздачы з НБ РБ (аформленыя па форме ў адпаведнасці з патрабаваннямі Пастановы Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь «Аб фарміраванні крэдытных гісторый і прадастаўленні крэдытных справаздач» №291 ад 22.06.2018).
  12. [1] Копіі дакументаў, якія пацвярджаюць правамоцнасць кіраўніка заяўніка на заключэнне дагавораў, паўнамоцтвы на распараджэнне маёмасцю заяўніка.
  13. Даведка камерцыйнай арганізацыі, маёмасць якой адчужаецца (прадастаўляецца ў адпаведнасці з дадаткам «Даведка камерцыйнай арганізацыі» ў выпадку набыцця ў камерцыйнай арганізацыі маёмасці ў рамках крэдытаў «Хуткі крэдыт – Аўта» і «Хуткі крэдыт – Абсталяванне»);
  14. Згода антыманапольнага органа (прадастаўляецца ў выпадку набыцця маёмасці ў камерцыйных арганізацый у рамках крэдытаў «Хуткі крэдыт – Аўта» і «Хуткі крэдыт – Абсталяванне» ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона РБ ад 12.12.2013 № 94-З «Аб супрацьдзеянні манапалістычнай дзейнасці і развіцці канкурэнцыі»)
  15. [1] Копіі ўстаноўчых дакументаў.
  16. [1] Копія дакумента аб дзяржаўнай рэгістрацыі.
  17. [1] Копіі ліцэнзіі(-й) на ажыццяўляемую дзейнасць (пры наяўнасці).

[1] Прадастаўляецца толькі пры адсутнасці ў абслугоўваючай установе банка актуальнага дакумента.

Прадастаўляемыя копіі дакументаў (за выключэннем дакументаў, якія сведчаць асобу) павінны быць завераны подпісам упаўнаважанай службовай асобы і пячаткай (пры наяўнасці).

Дакументы па залогу:

Сельгастэхніка, навясное абсталяванне, будаўнічая, дарожная, кар’ерная і іншая тэхніка:

  • дакумент, які сведчыць згоду ўласніка або ўпаўнаважанай ім асобы, або дзяржаўнага органа, іншай дзяржаўнай арганізацыі на перадачу ў заклад маёмасці, якая знаходзіцца ў залогадавальніка на праве гаспадарчага ведання або аператыўнага кіравання, у выпадках, устаноўленых заканадаўствам;
  • пашпарт самаходнай машыны або іншых відаў тэхнікі, тэхнічны пашпарт;
  • сертыфікат, тэхнічны талон з адзнакай ці іншы дакумент, які пацвярджае праходжанне дзяржаўнага тэхнічнага агляду;
  • страхавы поліс (пасведчанне);
  • абавязковая ацэнка кошту прадмета залогу;
  • абавязацельства залогадавальніка.

Аўтатранспартныя сродкі:

  • дакумент, які сведчыць згоду ўласніка або ўпаўнаважанай ім асобы, або дзяржаўнага органа, іншай дзяржаўнай арганізацыі на перадачу ў заклад маёмасці, якая знаходзіцца ў залогадавальніка на праве гаспадарчага ведання або аператыўнага кіравання, у выпадках, устаноўленых заканадаўствам;
  • пісьмовую згоду мужа/жонкі на перадачу аўтатранспартнага сродку ў залог у выпадку перадачы ў залог фізічнай асобай або індывідуальным прадпрымальнікам;
  • пасведчанне аб рэгістрацыі;
  • дазвол на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху;
  • сертыфікат аб праходжанні дзяржаўнага тэхнічнага агляду;
  • абавязковая ацэнка кошту прадмета закладу;
  • страхавы поліс (пасведчанне) або іншы дакумент, які пацвярджае страхаванне маёмасці (дагавор страхавання);

Абсталяванне:

Тавары ў абарачэнні, матэрыялы, незавершаная вытворчасць, якія не з’яўляюцца асноўнымі сродкамі:

  • дакумент, які сведчыць згоду ўласніка або ўпаўнаважанай ім асобы, або дзяржаўнага органа, іншай дзяржаўнай арганізацыі на перадачу ў заклад маёмасці, якая знаходзіцца ў залогадавальніка на праве гаспадарчага ведання або аператыўнага кіравання, у выпадках, устаноўленых заканадаўствам;
  • вопіс тавараў (матэрыялаў, аб’ектаў незавершанай вытворчасці), якія прапануюцца ў залог;
  • вопіс тавараў, на якія можа быць заменены прадмет залогу;
  • выпіскі па адпаведных рахунках, даведкі складскога ўліку з пазначэннем найменняў тавараў і месца захоўвання (у выпадку наяўнасці);
  • сертыфікаты адпаведнасці (бяспекі), засведчаныя органам па сертыфікацыі прадукцыі (пры неабходнасці);
  • дакументы, якія пацвярджаюць якасць, бяспеку і тэрмін прыдатнасці для прадуктаў харчавання, медпрэпаратаў, парфумерна-касметычнай прадукцыі, - пасведчанні якасці, гігіенічныя сертыфікаты або пасведчанні, ветэрынарныя сертыфікаты (для тавараў (прадукцыі), якія падлягаюць ветэрынарнаму кантролю (нагляду));
  • дагавор аб арэндзе памяшкання (у выпадку перадачы ў залог маёмасці, якая знаходзіцца ў арандаваным памяшканні);
  • абавязковая ацэнка кошту прадмета залогу;
  • абавязацельства залогадавальніка;
  • абаротна-сальдавая ведамасць (даведка, аналіз рахунку) па рахунках бухгалтарскага ўліку № 41, 43 за перыяд, які не перавышае 12 месяцаў да даты ацэнкі (або бліжэйшую справаздачную дату ў залогадавальніка), з указаннем сальда на пачатак перыяду, прыходу, расходу, сальда на канец перыяду.

МІКРО-БІЗНЕС МОСТ для інвестыцыйнай і бягучай дзейнасці

  • не больш за 25 тыс. базавых велічыняў
  • тэрмін крэдытавання да 3 гадоў
  • спрошчаны пакет дакументаў

Патрабаванні да пазычальніка

  • юрыдычныя асобы, ІП-рэзідэнты РБ
  • штомесячныя паступлення сродкаў на рахункі банка ў працягу 6 месяцаў
  • кампанія не займаецца вытворчасцю зброі і боепрыпасаў, тытунёвых вырабаў, арганізацыяй азартных гульняў, не з'яўляецца мікрафінансавай арганізацыяй

Умовы крэдытавання

БІЗНЕС-МОСТ для бягучай дзейнасці

Гарантыя плацяжу