Эквайрынг з выкарыстаннем QR-кода

5

Падключайце эквайрынг з выкарыстаннем QR-кода і атрымлівайце магчымасць прымаць аплату ад пакупнікоў па QR-кодзе.

Аплата па QR-кодзе сэрвісам Cashew — гэта сэрвіс, які дазваляе прадаўцам прымаць безнаяўныя плацяжы без устаноўкі тэрмінальнага абсталявання, а пакупнікам разлічвацца мабільным дадаткам M-Belarusbank, адсканіраваўшы QR-код.

Перавагі для бізнесу

  • Нізкія выдаткі па прыёме плацяжоў
    Падпіска на 1 год выкарыстання сэрвісу Cashew – 36 рублёў.
    Камісія па дагаворы QR-эквайрынга банка – 0,5% (пры аплаце M-Belarusbank).
    Камісія па дагаворы на паслугі E-POS - 1,2% (у выпадку аплаты дадаткамі іншых банкаў).
  • Няма неабходнасці ў дадатковым абсталяванні
    Прыём плацяжоў можна ажыццяўляць з дапамогай тэлефона, планшэта або камп’ютара
  • QR-код можа быць адпраўлены пакупніку на email, мэсэнджар або ў выглядзе СМС
  • Зручнасць выкарыстання ў гарадскім транспарце
    Стварэнне ўнікальнага QR-кода для кожнага транспартнага сродку.
    Кантроль аплаты праз мабільны дадатак.
    Блакіроўка аплаты ў транспарце ў перыяд праверкі аплаты.
    Справаздачнасць па кожным транспартным сродку.
    Адлюстраванне прададзеных білетаў у рэжыме рэальнага часу.

Падрабязней пра сэрвіс аплаты па QR-кодзе

Як бізнесу падключыцца да сістэмы прыёму плацяжоў QR-кодам

Для падключэння да сістэмы прыёму плацяжоў QR-кодам неабходна зарэгістравацца ў сістэме Cashew і заключыць дагавор з Беларусбанкам.

1 крок. Зарэгістравацца ў сістэме Cashew, скачаўшы дадатак

2 крок. Выбраць прыдатны варыянт падключэння сэрвісу і заключэння дагавору.
Для гэтага неабходна:

  • Звярнуцца да правайдара Cashew для выбару і настройкі найбольш аптымальнага тэхнічнага рашэння для бізнесу.
    Кантактныя асобы прадстаўнікоў правайдара Cashew:
    e-mail: info@cashew.me
    +375 44 714 85 35 (Іна Самовіч)
    +375 29 672 59 99 (Павел Матораў)

    Магчымыя варыянты падключэння:

      • Дадатак для бізнесу
        устанаўліваецца дадатак Cashew на тэлефон або планшэт;
        даступна для iOS і Android;
        кантралюе доступ для прадаўцоў і кур’ераў.
      • Інтэграцыя з анлайн-магазінамі
        Cashew мае гатовыя тэхнічныя рашэнні для хуткай інтэграцыі з карзінамі папулярных платформ, якія выкарыстоўваюцца для кіравання інтэрнэт-магазінамі.
      • Інтэграцыя з касавымі модулямі
        Інтэграцыя Cashew з касамі дае магчымасць супрацоўнікам праводзіць пакупку звыклым спосабам. Для інтэграцыі з касавымі рашэннямі неабходна звярнуцца да распрацоўшчыка сэрвіса.

  • Заключыць дагавор з правайдарам Cashew.

3 крокЗвярнуцца ў найбліжэйшую ўстанову Беларусбанка для заключэння дагавору эквайрынгу.

Тарыфы

QR-эквайрынг дае магчымасць прымаць безнаяўныя плацяжы з нізкай камісіяй:

0,5% ад сумы (мін. 1 капейка) – па картках Беларусбанка;

2% ад сумы (мін. 1 капейка) – па картках іншых банкаў.

Камісія застаецца пастаяннай незалежна ад таго, як прымаюцца плацяжы QR-кодам: у магазіне, праз сайт або пры дастаўцы кур’ерам.