Дэпазітарнае абслугоўванне

Дэпазітарый ААТ «ААБ Беларусбанк» з'яўляецца буйнейшым дэпазітарыем Рэспублікі Беларусь і прадастаўляе кліентам поўны комплекс паслуг:

  • дэпазітарнае абслугоўванне эмітэнта каштоўных папер;
  • улік прыналежных кліенту каштоўных папер, прадастаўленне выпіскі аб стане рахунку «дэпо»;
  • рэгістрацыя здзелак з каштоўнымі паперамі;
  • правядзенне аперацый, звязаных з закладам каштоўных папер;
  • дэпазітарнае абслугоўванне давернага кіраўніка.

Рахунак «дэпо» юрыдычным асобам – кліентам банка адкрываецца на падставе заявы на дэпазітарнае абслугоўванне.

Пры адсутнасці ў юрыдычнай асобы ў ААТ «ААБ Беларусбанк» разліковага або іншага рахунку ў дэпазітарый банка дадаткова прадстаўляюцца наступныя дакументы:

  • копія пасведчання аб рэгістрацыі юрыдычнай асобы;
  • копія Статута;
  • картка з узорамі подпісаў асоб, якія маюць права распараджацца рахункам «дэпо», і адбітка пячаткі ўладальніка рахунку «дэпо»;
  • апытальнік кліента.

Пералік дэпазітарных офісаў:

г. Мінск
вул. Мяснікова, 32, каб.307

Рэжым працы*:

  • панядзелак-чацвер: з 9:00 да 16:30;
  • пятніца: з 9:00 да 15:15;

без абедзеннага перапынку.

г. Брэст

вул. Маскоўская, 202  

г. Віцебск
вул. Смаленская, 9а

г. Гомель
вул. Фрунзэ, 6А 

г. Гродна
вул. Дзяржынскага, 101А

кожны першы чацвер месяца пачатак абслугоўвання ажыццяўляецца з 11.00

Рэжым працы*:

панядзелак–чацвер:

  • з 9:00 да 16:30

пятніца:

  • з 9:00 да 15:15;

перапынак на абед – з 12:30 да 13:15.

Па ўсіх пытаннях звяртайцеся ў Кантакт-цэнтр па тэлефоне 147.

 *Працягласць часу абслугоўвання кліентаў у дзень, якi непасрэдна папярэднiчае дзяржаўнаму святу або святочнаму дню, скарачаецца на адну гадзіну. Абслугоўванне кліентаў у дзяржаўныя святы і святочныя дні не ажыццяўляецца.