Сэрвіс праверкі контрагентаў
Сэрвіс праверкі контрагентаў – прадастаўленне ў Мабільным дадатку або Інтэрнэт банку сістэмы дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання інфармацыі ў рэжыме анлайн аб прававым статусе, плацежнай дысцыпліне і фінансавым становішчы суб’екта гаспадарання, уключаючы звесткі аб рэгістрацыі, судовай гісторыі, фінансавай справаздачнасці, запазычанасці перад бюджэтам, аб удзеле ў дзяржаўных закупках, наяўнасці ліцэнзій і інш.
Прызначаны для пошуку і праверкі суб’ектаў гаспадарання Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі, Украіны, Рэспублікі Малдова, Кыргызскай Рэспублікі.
Карыстаючыся сэрвісам Вы бясплатна атрымліваеце:
- аператыўнасць збору інфармацыі аб суб’екце ў адной сістэме;
- асноўную інфармацыю аб контрагенце;
- магчымасць ацаніць рызыку супрацоўніцтва.
Сэрвісам карыстацца проста і зручна, для атрымання інфармацыі аб контрагенце неабходна:
- падключыць Мабільны дадатак або Інтэрнэт банк;
- у меню Мабільнага дадатку або Інтэрнэт банка націснуць кнопку «Сэрвісы банка» => «Праверка контрагента»;
- увесці УНП або найменне контрагента.
Надзейны контрагент – залог паспяховага супрацоўніцтва