Для чаго патрэбны плацежныя карты

cards

Што такое банкаўская плацежная карта

Банкаўская плацежная картка – гэта ўніверсальны плацежны інструмент, які дазваляе ажыццяўляць аплату тавараў і паслуг у арганізацыях гандлю і сэрвісу, у сетцы Інтэрнэт, атрымліваць наяўныя грашовыя сродкі ў банкаматах і пунктах выдачы наяўных, ажыццяўляць шырокі спектр фінансавых аперацый шляхам выкарыстання каналаў дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання Інтэрнэт-банкінг, SMS-банкінг, М-банкінг.

У банкаўскіх плацежных картак ёсць абавязковыя элементы, якія размяшчаюцца на іх пярэднім і адваротным баку.

  • нумар ка рткі. Ён складаецца з 16 лічбаў.
  • тэрмін дзеяння карткі. На картцы ўказваецца месяц і год, па заканчэнні якога картка не будзе абслугоўвацца. Неабходна сачыць за тэрмінам дзеяння сваёй карткі і своечасова звяртацца ў банк для яе абнаўлення.
  • імя і прозвішча трымальніка карткі. Для картак міжнародных плацежных сістэм гэта інфармацыя пазначана  на англійскай мове. На картках сістэмы БЕЛКАРТ - на рускай або беларускай мове. Імя і прозвішча трымальніка карткі можа не ўказвацца на некаторых відах картак.
  • лагатып банка, які выпусціў картку. Менавіта ў банк, які выпусціў картку, павінен звяртацца трымальнік карткі з любымі пытаннямі аб сваёй картцы і праведзеных з яе выкарыстаннем аперацыях. 
  • чып (мікрапрацэсар). Ён маецца на некаторых відах плацежных картак, якія адпавядаюць навейшым міжнародным стандартам бяспекі плацежных карт (стандарт EMV), і забяспечвае павышаную надзейнасць ажыццяўлення аперацый.
  • лагатып плацежнай сістэмы, да якой адносіцца картка.
  • магнітная паласа. Яна служыць для захоўвання інфармацыі аб плацежнай картцы, неабходнай для правядзення аперацый з яе выкарыстаннем.
  • паласа для подпісу. На ёй трымальнік карткі ставіць свой подпіс пры яе атрыманні. Без подпісу картка несапраўдная.
  • CVV2/CVC2 код. Трохзначны код праверкі сапраўднасці карткі, які прымяняецца пры ажыццяўленні транзакцый без яе выкарыстання. Знаходзіцца на паласе для подпісу.
  • кантактная інфармацыя банка. Як правіла, утрымліваецца ўказанне, куды вярнуць знойдзеную картку, а таксама тэлефон сэрвіснай службы банка.

Прыкмета таго, што картка абслугоўваецца ў канкрэтным банкамаце, інфакіёску, аддзяленні банка, магазіне і ў іншых месцах, з’яўляецца размяшчэнне ў месцах прыёму картак наклейкі з такім жа лагатыпам, як і на картцы.

Беларусбанк выпускае шырокі спектр картак, разлічаных на розныя слаі насельніцтва. У залежнасці ад магчымай сферы прымянення карткі можна аформіць як міжнародную картку з рахункам у замежнай валюце (расійскія рублі, долары ЗША, еўра) або ў беларускіх рублях, якая абслугоўваецца па ўсім свеце, так і картку з рахункам у беларускіх рублях для правядзення аперацый толькі ў межах Беларусі.

Больш падрабязная інфармацыя аб картках, прапанаваных ААТ "ААБ Беларусбанк" - тут.

Што такое банкамат

Банкамат – гэта ўстройства, прызначанае для атрымання наяўных грашовых сродкаў і правядзення аперацый з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак.

У банкамаце ААТ «ААБ Беларусбанк» з выкарыстаннем картак можна правесці наступныя аперацыі:

  • атрымаць наяўныя грашовыя сродкі;
  • прагледзець астатак грашовых сродкаў на рахунку;
  • атрымаць міні-выпіску па рахунку;
  • аплаціць паслугі аператараў мабільнай сувязі;
  • ажыццявіць перавод грашовых сродкаў з рахунку на рахунак;
  • імгненна папоўніць рахунак наяўнымі (толькі ў банкаматах з функцыяй прыёму наяўных cash-in).

Для чаго патрэбны інфакіёск

Інфакіёск – гэта ўстройства, прызначанае, для правядзення аперацый з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак, а таксама прагляду рэкламна-даведачнай інфармацыі.

Без выкарыстання карткі ў інфакіёску банка можна:

  • прагледзець даведачную інфармацыю пра банк, пра паслугі для фізічных і юрыдычных асоб (крэдыты, уклады і інш.), пра адрасы ўстаноў банка, месцы знаходжання банкаматаў і інфакіёскаў;
  • праверыць вынікі розыгрышаў латарэй;
  • у інфакіёсках з функцыяй прыёму наяўных грашовых сродкаў cash-in наяўнымі можна аплаціць паслугі ў сістэме «Рзлік» (АІС АРІП) і інш.

Выкарыстоўваючы картку ў інфакіёсках банка можна правесці шырокі спектр аперацый, сярод якіх:

  • прагляд інфармацыі аб астатку сродкаў на рахунку;
  • аплата камунальных плацяжоў, паслуг мабільнай сувязі, інтэрнэт-правайдараў;
  • аплата паслуг у сістэме «Разлік» (АІС АРІП);
  • пакупка білетаў на прыгарадныя і міжгароднія аўтобусы;
  • пагашэнне крэдытаў і папаўненне ўкладных рахункаў;
  • перавод грашовых сродкаў на картку ААТ «ААБ Беларусбанк»;
  • рэгістрацыя розных сэрвісаў для трымальнікаў картак («Аўтааплата», SMS-банкінг і інш.).

Што такое «бескантактная тэхналогія аплаты»

Пры выкарыстанні для аплаты тавараў і паслуг у АГС бескантактавай карткі магчыма здзяйсненне аперацый без уводу ПІН-кода і подпісу Трымальніка карткі на карт-чэку (за выключэннем першай аперацыі з выкарыстаннем карткі, якая павінна быць здзейснена з абавязковым уводам ПІН-кода). У выпадку перавышэння ўстаноўленага банкам ліміту па суме здзяйсняемага плацяжу аперацыю з выкарыстаннем бескантактавай карткі неабходна пацвердзіць уводам ПІН-кода або подпісам Трымальніка карткі. Факт правядзення аплаты па бескантактавай картцы пацвярджаецца гукавым сігналам і надпісам на экране тэрмінала.

Як папоўніць карту (рахунак) наяўнымі грашовымі сродкамі

Как пополнить наличными денежными средствами текущий (расчетный) банковский счет, доступ к которому обеспечивается посредством использования дебетовой банковской платежной карточки (далее - счет), открытый в ОАО «АСБ Беларусбанк» читайте здесь.

Безопасное использование карточки

Об общих мерах безопасности при использовании карточки, безопасном использовании карточки в Интернете, каналах дистанционного обслуживания, при использовании платежных приложений читайте здесь.

Тэст па раздзеле "Для чаго патрэбны плацежные карты"