Па якой прычыне банкамат (інфакіёск) можа не вярнуць картку? І што рабіць у такой сітуацыі?

У выпадку, калі банкамат (інфакіёск) не вяртае картку, неабходна пераканацца, што аперацыя завершана, банкамат (інфакіёск) не прапануе правесці наступную аперацыю і ўстройства сапраўды не вяртае картку (пачакаць некалькі мінут).

Калі картка ўстройствам не вернута, то яе неабходна адразу заблакіраваць, патэлефанаваўшы ў кругласутачную службу сэрвісу кліентаў ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр» па тэл. (017) 299-25-26. Таксама заблакіраваць картку можна з выкарыстаннем паслугі SMS-банкінг, або з дапамогай сістэм дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання (М-банкінг, Інтэрнэт-банкінг).

Забраныя з устройстваў самаабслугоўвання затрыманыя карткі, эмітаваныя банкам, захоўваюцца ва ўстанове банка (аддзяленні) па месцы іх паступлення на працягу 30 каляндарных дзён.

Па факце паступлення ва ўстанову банка (аддзяленне) карткі кліента на нумар тэлефона, які захоўваецца ў базе даных банка, будзе накіравана SMS-паведамленне з тэкстам наступнага зместу: «Ваша затрыманая картка паступіла ў банк па адрасе, тэл., выдача плацежнай карткі ажыццяўляецца пры прад'яўленні дакумента, які сведчыць асобу. Па заканчэнні каляндарнага месяца з даты накіравання банкам SMS-паведамлення незапатрабаваная карта будзе знішчана». Картка заблакіравана па прычыне кампраметацыі.

Затрыманую картку можна атрымаць у пазначанай у SMS-паведамленні ўстанове банка (аддзяленні), або звярнуцца ў любое аддзяленне банка з заявай аб перасылцы карткі ў іншую ўстанову банка (ЦКА, абласныя ўпраўленні, ЦБП).