Што рабіць, калі ў выніку правядзення аперацыі па зняцці наяўных грашовых сродкаў банкамат не выдаў грошы або выдаў суму меншую, чым спісана з рахунку?

Спачатку пераканацца, што грошы сапраўды спісаны з бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку, доступ да якога забяспечваецца з дапамогай выкарыстання дебэтавай/крэдытнай банкаўскай плацежнай карткі (далей - рахунак), пры правядзенні адпаведнай аперацыі. Трымальнікі картак Беларусбанка (далей - Банк) могуць аб гэтым даведацца, патэлефанаваўшы ў кругласутачную службу сэрвісу кліентаў ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр» па тэл. 8 (017) 299 25 23. Таксама астатак па рахунку можна праверыць у  банкамаце або з дапамогай мабільнага тэлефона (калі трымальнік карткі з’яўляецца карыстальнікам SMS-банкінгу або М-банкінгу), з дапамогай сістэмы "Інтэрнэт-банкінг".

У выпадку выяўлення разыходжання паміж сумай, выдадзенай банкаматам і спісанай з рахунку, кліенту неабходна да 20-га чысла месяца, наступнага за справаздачным, інфармаваць Банк па сутнасці выяўленага разыходжання, звярнуўшыся для афармлення заявы аб адбыўшайся сітуацыі ў любое аддзяленне Банка або Кантакт-цэнтр (толькі для трымальнікаў картак Банка), пасля чаго Банкам будзе праведзена дэталёвае разбіральніцтва. Разгляд заявы ажыццяўляецца на працягу 15 працоўных дзён з моманту яе афармлення. Тэрмін разгляду заявы можа быць падоўжаны ў выпадках, якія патрабуюць прыцягнення пабочных арганізацый.