Навіны банка і прэс-рэлізы
05.07.2021

Змяненні валютнага заканадаўства з 09.07.2021 года

З 09 ліпеня 2021 г. уступае ў сілу новая рэдакцыя Закона Рэспублікі Беларусь ад 22 ліпеня 2003 г. № 226-З «Аб валютным рэгуляванні і валютным кантролі» і шэраг актаў валютнага заканадаўства, у тым ліку:

Інструкцыя аб правядзенні валютных аперацый, зацверджаная пастановай Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 31.05.2021 №147, якая вызначае выпадкі і парадак прадстаўлення рэзідэнтамі і нерэзідэнтамі ў банкі дакументаў і іншай інфармацыі, якая з’яўляецца падставай для правядзення валютных аперацый, і патрабаванні да гэтых дакументаў.

Інструкцыя аб рэгістрацыі рэзідэнтамі валютных дагавораў, зацверджаная пастановай Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 12 лютага 2021 г. № 37, якая ўстанаўлівае парадак рэгістрацыі рэзідэнтамі (юрыдычнымі і фізічнымі асобамі) валютных дагавораў на вэб-партале НБ РБ па ўстаноўленым пераліку пры дасягненні сумы абавязацельстваў па валютным дагаворы для юрыдычных асоб роўную або перавышаючую 4000 базавых велічыняў, для фізічных асоб - 2000 базавых велічыняў на дату заключэння валютнага дагавору. Рэгістрацыя валютных дагавораў можа ажыццяўляцца кліентамі або самастойна, або скарыстацца паслугамі ААТ «ААБ Беларусбанк» па рэгістрацыі (суправаджэнні) валютных дагавораў.

З падрабязнай інфармацыяй і патрабаваннямі па рэгістрацыі валютных і прадастаўленні Банкам паслугі па рэгістрацыі (суправаджэнні) валютных дагавораў можна азнаёміцца ў адпаведных раздзелах сайта:

  - для юрыдычных асоб;

 - для фізічных асоб (у частцы патрабаванняў заканадаўства; па аказанні паслугі банкам).

А таксама прапануем юрыдычным асобам і фізічным асобам азнаёміцца з іншымі змяненнямі ў сферы валютнага заканадаўства.