Пры правядзенні валютных аперацый фізічнымі асобамі - рэзідэнтамі, якія не з'яўляюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі, у банк для мэт валютнага кантролю прадастаўляюцца:
- дагавор або іншы дакумент, які абгрунтоўвае ажыццяўленне плацяжу (у тым ліку адміністрацыйны пратакол, выканаўчы ліст, рашэнне суда, інфармацыя на папяровым носьбіце з глабальнай камп'ютарнай сеткі Інтэрнэт) і які змяшчае звесткі аб найменні бенефіцыяра, яго банкаўскіх рэквізітах, суме (кошце), што падлягае аплаце (за выключэннем валютных аперацый, звязаных з ажыццяўленнем дабрачыннасці і ахвяраванняў), прызначэнні плацяжу. Інфармацыя на папяровым носьбіце з глабальнай камп'ютарнай сеткі Інтэрнэт павінна ўтрымліваць запіс кліента "Інфармацыя ўзята з сеткі Інтэрнэт".
- дакумент, які сведчыць асобу фізічнай асобы (пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь, пасведчанне бежанца).
Пры неабходнасці, у банк, па яго патрабаванні прадстаўляюцца:
- Дазвол Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь (калі неабходнасць атрымання дазволу прадугледжана актамі валютнага заканадаўства) пры ажыццяўленні наступных валютных аперацый, звязаных з рухам капіталу:
- набыцця акцый пры iх размеркаваннi сярод заснавальнiкаў, а таксама долi ў статутным фондзе або паю ў маёмасцi нерэзідэнта;
- набыцця ў нерэзiдэнта каштоўных папер, выпушчаных нерэзідэнтамі, за выключэннем набыцця акцый пры iх размеркаваннi сярод заснавальнiкаў;
- набыцця ва ўласнасць маёмасцi, якая знаходзiцца за межамi Рэспублiкi Беларусь i адносiцца па заканадаўству Рэспублікі Беларусь да нерухомай маёмасцi;
- размяшчэння грашовых сродкаў у банках i iншых крэдытных арганізацыях замежных дзяржаў;
- прадастаўлення пазык нерэзідэнтам на тэрмін, які перавышае 180 дзён;
- пераводу грашовых сродкаў па здзелках, якiя прадугледжваюць давернае кіраванне валютнымі каштоўнасцямі.
- дагаворы, звязаныя з уступкай права патрабавання або пераводам доўгу (калі такія маюцца), або іншыя дакументы (дапаўненні да дагавору, паведамленні, лісты), звязаныя з пераменай асоб у абавязацельстве або якія змяшчаюць указанні плаціць трэцяй асобе;
- пры здзяйсненні аперацыі ад імя іншай фiзiчнай асобы на падставе даверанасці - дакумент, які сведчыць асобу, а таксама даверанасць
- іншыя дакументы, неабходныя банку для ажыццяўлення функцый агентаў валютнага кантролю.
Не патрабуецца атрыманне дазволу Нацыянальнага банка РБ на правядзенне валютных аперацый, звязаных з рухам капіталу, фізічнымі асобамі - рэзідэнтамі, якія бесперапынна пражываюць (знаходзяцца) за межамi Рэспублiкi Беларусь больш за 1 год, калі правядзенне такіх аперацый не звязана з ажыццяўленнем iмi прадпрымальнiцкай дзейнасцi на тэрыторыi РБ.
Банк прымае ад кліента дакументы ў арыгінале або ў выглядзе копій, завераных подпісам фізічнай асобы.
Для ажыццяўлення функцый агента валютнага кантролю, банк мае права патрабаваць пераклад дакументаў на рускую або беларускую мову. Пераклад можа ажыццявіць як сам кліент, так і прафесійны перакладчык. Пры гэтым банк не нясе адказнасць за правільнасць перакладу і засведчання копій дакументаў, што прадстаўляюцца фізічнай асобай.
Банк не патрабуе ад кліентаў прадстаўлення дакументаў па валютных аперацыях пры:
- ажыццяўленні плацяжоў у бюджэт, дзяржаўныя мэтавыя бюджэтныя фонды і дзяржаўныя пазабюджэтныя фонды;
- правядзенні валютных аперацый нерэзідэнтамі;
- ажыццяўленні фізічнымі асобамі, якія не з'яўляюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі, унутраных і міжнародных банкаўскіх пераводаў, бакамі па якіх з'яўляюцца фізічныя асобы (за выключэннем пераводаў па валютных аперацыях, якія праводзяцца на падставе дазволаў Нацыянальнага банка), унутраных банкаўскіх пераводаў у беларускіх рублях для аплаты тавараў, ахоўваемай інфармацыі, выключных правоў на вынікі інтэлектуальнай дзейнасці, работ, паслуг;
- пералічэнні грашовых сродкаў з рахункаў на рахункі ў банках РБ (у адпаведнасці з рэжымам рахункаў) у рамках адной фізічнай асобы;
- правядзенні плацяжоў фізічнымі асобамі ў замежнай валюце і беларускіх рублях з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак з дапамогай сістэм дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання, глабальнай камп'ютарнай сеткі Інтэрнэт і мабільнай сувязі;
- пры пералiчэннi замежнай валюты ў дэпазіт натарыуса, суда, органа прымусовага выканання або органа крымінальнага праследавання, калі выкарыстанне замежнай валюты ў адносінах паміж даўжніком і крэдыторам прадугледжана заканадаўствам;
- пры ўнясенні замежнай валюты на рахункі ў Банк пры адабранні, арышце, канфіскацыі, звароце ў даход дзяржавы іншым спосабам замежнай валюты з наступным унясеннем на рахунак у банку;
- пры зняцці (вяртанні) замежнай валюты пры правядзенні аператыўна-пошукавых мерапрыемстваў і дасудовай вытворчасці ўпаўнаважанымі ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі дзяржаўнымі органамі і службовымі асобамі.
Патрабаванні па запаўненні поля «Прызначэнне плацяжу»
Пры ўнясенні ва ўстаноўленым парадку фізічнай асобай - рэзідэнтам, не выступаючым пры правядзенні валютных аперацый у якасці індывідуальнага прадпрымальніка, наяўнай замежнай валюты на рахунак іншай фізічнай асобы, пры правядзенні безнаяўных пераводаў у замежнай валюце паміж фізічнымі асобамі фізічная асоба - плацельшчык прадстаўляе банку інфармацыю аб валютнай аперацыі, якая раскрывае прадмет аперацыі (прадастаўленне (вяртанне) пазыкі, дарэнне і інш.) або якая пацвярджае адпаведнасць валютнай аперацыі паміж фізічнымі асобамі патрабаванням валютнага заканадаўства. Гэта інфармацыя пазначаецца фізічнай асобай - плацельшчыкам або работнікам банка са слоў фізічнай асобы - плацельшчыка ў полі "Прызначэнне плацяжу" плацежнай інструкцыі, прыходных касавых ордэраў і завяраецца подпісам фізічнай асобы - плацельшчыка. Дакументы ў банк не прадастаўляюцца.
Пры адпраўленні міжнароднага банкаўскага пераводу ў плацежнай інструкцыі ў полі «Прызначэнне плацяжу» фізічная асоба павінна пазначыць, што перавод не звязаны з прадпрымальніцкай дзейнасцю.
Поле «Прызначэнне плацяжу» павінна раскрываць сутнасць здзелкі, пры гэтым не дапускаецца выкарыстанне запісу «Прыватны перавод».
Пры адсутнасці ў кліента неабходных дакументаў або ў выпадку няправільнага запаўнення плацежных інструкцый/неадпаведнасці прадстаўленай інфармацыі патрабаванням валютнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь, Банк адмаўляе ў ажыццяўленні пераводу.
Алгарытм дзеянняў па атрыманні дазволу Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь на валютную аперацыю, звязаную з рухам капіталу пры набыцці фізічнай асобай нерухомасці | ![]() |