Навіны банка і прэс-рэлізы
17.06.2025

Банк знізіў стаўкі па крэдытах для фізічных асоб

Зніжэнне закранула як крэдыты на нерухомасць, так і спажывецкія.

Па крэдытах на будаванне (рэканструкцыю) жылых памяшканняў, набыццё незавершанага закансерваванага капітальнага будынку на зямельным участку, прызначаным для будавання жылля, працэнтная стаўка складзе – 16,4% гадавых.

Для грамадзян, якія заключылі дагаворы на будаванне жылога памяшкання ў шматкватэрным доме з дзяржаўнымі заказчыкамі (забудоўшчыкамі) – працэнтная стаўка па крэдыце складзе 15% гадавых.

Для грамадзян, якія ажыццяўляюць будаванне (рэканструкцыю) індывідуальнага жылога дома з прымяненнем матэрыялаў вытворчасці Рэспублікі Беларусь, а таксама для грамадзян, якія ажыццяўляюць будаванне індывідуальнага жылога дома/ жылога памяшкання ў блакіраваным жылым доме на ўмовах долевага ўдзелу з дзяржаўнымі заказчыкамі (забудоўшчыкамі) – працэнтная стаўка складзе 13,5% гадавых.

Па крэдытах на будаванне (рэканструкцыю), набыццё жылых памяшканняў грамадзянам, якія пастаянна пражываюць і працуюць у населеных пунктах з колькасцю насельніцтва да 20 тыс. чалавек і ажыццяўляюць будаванне (рэканструкцыю), набыццё жылых памяшканняў у населеным пункце па месцы працы або ў іншым населеным пункце тэрытарыяльна размешчаным у межах адпаведнага месцу працы сельскага савета або раёна, а таксама па крэдыце «Дакрэдытаванне» працэнтная стаўка складзе 13% гадавых.

Пры набыцці жылога памяшкання на другасным рынку працэнтная стаўка па крэдыце складзе – 17,4% гадавых.

Па крэдыце «Іпатэка Экспрэс»:

пры куплі на другасным рынку – 17,4% гадавых (для грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў – 14,5% гадавых);

пры куплі нерухомасці ў забудоўшчыка – 16,4% гадавых (для грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў – 13,5% гадавых).

Па крэдыце «Іпатэка з намі» ў рамках партнёрскіх праграм знізілася працэнтная стаўка, пачынаючы з 13-га месяца:

пры заключэнні дагавору з дзяржаўным забудоўшчыкам – да 15% гадавых;

пры заключэнні дагавору з забудоўшчыкамі недзяржаўнай формы ўласнасці – да 16,4% гадавых.

Па крэдыце «Стройдом» працэнтная стаўка складзе 16,4% гадавых (з прымяненнем матэрыялаў вытворчасці Рэспублікі Беларусь – 13,5% гадавых).

Па крэдыце «Дом для аўто» працэнтная стаўка складзе 17% гадавых

Па крэдыце «Рэфінансаванне іпатэкі» — 17,7% гадавых.

Па крэдытах на набыццё тавараў беларускіх вытворцаў «На сваё», на аплату медыцынскай дапамогі і паслуг на тэрыторыі РБ, турыстычных паслуг на тэрыторыі РБ працэнтная стаўка складзе 13,5%, а пры падачы заяўкі на крэдыт праз каналы ДБА – 13,2%.

Да 13,5% зніжана стаўка па новых крэдытах «Час жыць» для ўдзельнікаў Клуба «Аксаміт», на навучанне, авердрафтных крэдытах для работнікаў бюджэтных арганізацый і арганізацый сельскай гаспадаркі, а таксама для студэнтаў у рамках банкаўскага прадукту «Студэнцкая картка (Картка навучэнца)».

Па крэдытах з выкарыстаннем крэдытных картак «Бясконцая карта» і «На самае жаданае» працэнтная стаўка па заканчэнні грэйс-перыяду складзе 16,5% (пры падачы заяўкі на крэдыт праз каналы ДБА – 16,2%). Памер стаўкі па названых крэдытах у грэйс-перыяд залежыць ад яго працягласці і ўмоў крэдытнага прадукту і можа складаць ад 0,0001% да 13%.

Па новых спажывецкіх крэдытах тэрмінам да 3 гадоў працэнтная стаўка на працягу грэйс-перыяду (першыя 2 месяцы) складзе 16,1%, затым – 16,5% (пры падачы заяўкі на крэдыт праз каналы ДБА – 16,2%), па спецыяльным крэдытным прадукце для ўдзельніц Клуба «Лэдзі» – 16% (пры падачы заяўкі праз каналы ДБА – 15,7%).

Скарыстацца крэдытам на набыццё аўтамабіля, у т.л. у рамках партнёрскай праграмы «Лёгка ехаць» цяпер можна пад стаўку 16,5%. Калі купляеце электрамабіль – стаўка складзе 16%.

Па крэдыце «Партнёр Online» на 2, 3, 6, 9, 12 і 24 месяцы стаўка складзе ад 0,000001% да 10% у залежнасці ад тэрміну крэдытавання.

Да 16,5% зніжаны стаўкі па авердрафтных крэдытах «ПраЗапас», «Няхай будзе», «Магніт».

Падрабязную інфармацыю шукайце на карпаратыўным сайце або па нумары Кантакт-цэнтра 147.

Падабраць крэдыт і разлічыць прыкладныя плацяжы па ім можна з дапамогай крэдытнага калькулятара.

Падпісвайцеся на акаўнты Беларусбанка ў Telegram і Instagram — першымі даведвайцеся пра падзеі найбуйнейшага банка краіны і галоўныя тэндэнцыі свету фінансаў.

 

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!