Навіны банка і прэс-рэлізы
02.02.2023

Банк зніжае стаўкі па крэдытах для фізічных асоб

У пачатку зімы Беларусбанк ужо радаваў кліентаў зніжэннем ставак па новых крэдытах для фізічных асоб на спажывецкія патрэбы і на фінансаванне нерухомасці. З 1 лютага адбылося іх чарговае зніжэнне. Актуальныя значэнні ў аглядзе ніжэй.

Крэдыты на фінансаванне нерухомасці цяпер выдаюцца на наступных умовах:

  • на будаўніцтва (рэканструкцыю), набыццё жылых памяшканняў са стаўкай 16,9% гадавых;
  • на набыццё жылых памяшканняў у рамках праграмы «Іпатэка Экспрэс»  са стаўкай 16,9% гадавых;
  • на будаўніцтва (набыццё) дамакамплекта, будаўніцтва (куплю) дома для сезоннага і часовага пражывання (дачы, садовага доміка) «Стройдом» са стаўкай 16,9% гадавых;
  • у рамках партнёрскай праграмы «Іпатэка з намі» з забудоўшчыкамі недзяржаўнай формы ўласнасці ў першы год стаўка складзе ад 2,5% гадавых, з 13-га месяца —16,9% гадавых;
  • у рамках партнёрскай праграмы «Іпатэка з намі» з дзяржзабудоўшчыкамі  ў першы год стаўка складзе ад 0,5% гадавых, з 13-га месяца —16,4% гадавых;
  • па крэдыце на будаўніцтва жылля для грамадзян, заключыўшых дагаворы з дзяржзабудоўшчыкамі, стаўка складзе 16,4% гадавых;
  • па крэдытным прадукце «Час будаваць» стаўка складзе 16,4% гадавых;
  • крэдыт «Рэфінансаванне іпатэкі» — 17,14% гадавых.

А для дакрэдытавання грамадзян, заключыўшы крэдытныя дагаворы на будаўніцтва, рэканструкцыю, набыццё жылля з дзяржпадтрымкай, стаўка па крэдыце складзе 15% гадавых.

Акрамя таго, крэдыт на будаўніцтва (рэканструкцыю) індывідуальных жылых дамоў і крэдыт «Стройдом» з выкарыстаннем матэрыялаў, вырабаў і канструкцый вытворчасці Рэспублікі Беларусь можна аформіць са стаўкай 14,5% гадавых.

Па новых спажывецкіх крэдытах тэрмінам да 5 гадоў працэнтная стаўка на працягу грэйс-перыяду (першыя 2 месяцы) складзе 16,5% гадавых, па заканчэнні грэйс-перыяду – 17% гадавых (пры падачы заяўкі на крэдыт праз каналы ДБА – 16,5% гадавых).

Да 17 % гадавых знізілася стаўка па новых крэдытах на набыццё аўтамабіля і на рэфінансаванне спажывецкіх крэдытаў «Удалае абнаўленне».

Працэнтная стаўка па новых спажывецкіх крэдытах тэрмінам да 3 гадоў з аднаўляльнай крэдытнай лініяй складзе 16,5% гадавых, а пры падачы заяўкі праз каналы ДБА – 16% гадавых.

Пад 16,5% гадавых таксама прадастаўляюцца авердрафтныя крэдыты з тэрмінам прадастаўлення 2 гады і тэрмінам пагашэння 12 месяцаў.

Па спецыяльным крэдытным прадукце для ўдзельніц Клуба «Лэдзі» стаўка складае 16% гадавых (пры падачы заяўкі праз каналы ДБА – 15,5% гадавых).

Удзельнікі Клуба «Аксаміт» цяпер могуць аформіць крэдыт «Час жыць» са стаўкай у 1-ы год карыстання крэдытам 15,5% гадавых, у наступныя  гады – 16% гадавых.

Па крэдытах на навучанне ва ўстановах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі стаўка складзе 15,5% гадавых.

Таксама зніжаны працэнтныя стаўкі па крэдыце Партнёр «Online» для набыцця тавараў і паслуг у арганізацый гандлю (сэрвісу), якія з’яўляюцца партнёрамі банка. Па крэдыце тэрмінам да 6 месяцаў стаўка складзе 0,000001% гадавых, да 9 месяцаў – 8 % гадавых, да 12 месяцаў – 10 % гадавых, да 24 месяцаў – 11 % гадавых.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на карпаратыўным сайце або патэлефанаваўшы ў Кантакт-цэнтр на нумар 147.

Падабраць крэдыт і разлічыць прыкладныя плацяжы па ім можна з дапамогай крэдытнага калькулятара.