Крэдыт на спажывецкія патрэбы тэрмінам да 3 гадоў

Срок кредита

Да 3 гадоў
Тэрмін крэдыту

потребительский кредит без справок

Магчымасць афармлення
без пацвярджэння даходу

ставка кредита

13%-14%
Стаўка

Заяўка на крэдыт

кредит требованияПатрабаванні да заяўніка

  • дзеяздольныя фізічныя асобы (грамадзяне Рэспублікі Беларусь), якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь і маюць даход у Рэспубліцы Беларусь або ў арганізацыях Расійскай Федэрацыі (іншых дзяржаў), якія адносяцца да Інтэграцыйных аб’яднанняў на постсавецкай прасторы, пералічаных на вэб-сайце Міністэрства замежных спраў.

Афармленне заяўкі на крэдыт ажыццяўляецца ва ўстановах банка фізічнымі асобамі, якія з’яўляюцца:

  • індывідуальнымі прадпрымальнікамі,

  • асобамі, якія ажыццяўляюць рамесную дзейнасць або дзейнасць, не патрабуючую рэгістрацыі фізічнай асобы ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка ў адпаведнасці з заканадаўствам,

  • асобамі, якія атрымліваюць даходы за прададзеную сельскагаспадарчую прадукцыю, даходы ад прадастаўлення па дагаворы найму жылых памяшканняў і здачы ў арэнду іншай нерухомай маёмасці.

 

выгодный кредитПеравагі крэдыту

  • Магчымасць самастойна запоўніць анлайн-заяўку на крэдыт на карпаратыўным вэб-сайце банка (пры ідэнтыфікацыі заяўнікаў у міжбанкаўскай сістэме ідэнтыфікацыі), з выкарыстаннем сістэмы М-банкінг, Інтэрнэт-банкінг.
  • Магчымасць афармлення крэдыту без прадастаўлення даведкі аб даходах у памеры, разлічаным зыходзячы з сярэднямесячнага чыстага даходу, які не перавышае 25 базавых велічыняў (для грамадзян, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту, – 20 базавых велічыняў) (за выключэннем крэдыту з прыняццем у забеспячэнне страхавання рызыкі невяртання).
  • Магчымасць афармлення крэдыту фізічным асобам (за выключэннем індывідуальных прадпрымальнікаў) у аддзяленні «Белпошты», акрамя крэдыту са страхаваннем рызыкі невяртання (пералік АПС, якія ажыццяўляюць афармленне крэдытаў, тут).
  • Афармленне крэдыту без паручыцеляў.
  • Магчымасць аплачваць тавары і паслугі ў інтэрнэце
  • Зручныя спосабы пагашэння крэдыту (у інфакіёсках банка, праз сістэму "Інтэрнэт-банкінг" і паслугу "М-банкінг", Аўтааплата).
  • Зніжаная працэнтная стаўка пры афармленні заяўкі праз каналы ДБА[1]

[1]Да каналаў ДБА адносяцца вэб-сайт банка (пры ідэнтыфікацыі заяўнікаў у міжбанкаўскай сістэме ідэнтыфікацыі), сістэма М-банкінг, Інтэрнэт-банкінг.

условия кредитаУмовы

Памер крэдыту:     

у межах плацежаздольнасці крэдытаатрымальніка, але не менш за 100,0 рублёў*

* Фізічным асобам, якія ажыццяўляюць прадпрымальніцкую, рамесную альбо іншую дзейнасць, якая не патрабуе рэгістрацыі ў якасці ІП у адпаведнасці з заканадаўствам-у памеры, які не перавышае 600 базавых велічынь, у межах плацежаздольнасці крэдытаатрымальніка, але не менш за 100,0 рублёў

Працэнтная стаўка:

–   стаўка рэфінансавання НБ + 4,5 п.п.;

– пры падачы заяўкі на крэдыт праз каналы ДБА[1] – стаўка рэфінансавання НБ + 3,5 п.п.

[1] Да каналаў дба адносяцца вэб-сайт банка (пры ідэнтыфікацыі заяўнікаў у міжбанкаўскай сістэме ідэнтыфікацыі), сістэма М-банкінг, Інтэрнэт-банкінг

Тэрмін крэдыту:

да 3 гадоў

Спосаб прадастаўлення крэдыту:

з выкарыстаннем крэдытнай банкаўскай плацежнай карткі ў выглядзе аднаўляльнай крэдытнай лініі на працягу 12 месяцаў пасля заключэння крэдытнага дагавору

Парадак выплаты працэнтаў:

за фактычны час карыстання крэдытам

Спосаб забеспячэння выканання абавязацельстваў па крэдытным дагаворы:

няўстойка*

(памер крэдыту пад няўстойку не можа перавышаць 400 базавых велічыняў на дату рэгістрацыі заявы-анкеты, для грамадзян, якія знаходзяцца ва ўзросце ад 65 да 70 гадоў** - 100 базавых велічынь на дату рэгістрацыі заявы-анкеты)

*Для грамадзян Рэспублікі Беларусь, не дасягнуўшых 70-гадовага ўзросту на дату рэгістрацыі заявы-анкеты

**Паўторнае афармленне заяўкі на крэдыт магчыма пасля заканчэння 3 каляндарных дзён з дня рэгістрацыі папярэдняй заяўкі.

[1]Да каналаў ДБА адносяцца вэб-сайт банка (пры ідэнтыфікацыі заяўнікаў у міжбанкаўскай сістэме ідэнтыфікацыі), сістэма М-банкінг, Інтэрнэт-банкінг

документы для кредитаНеабходныя дакументы
  • Дакумент, які сведчыць асобу заяўніка;
  • Дакументы, якія пацвярджаюць даходы заяўніка: даведкі аб даходах (па даручэнні кліента фарміруецца выпіска з рахунку, адкрытага ў ААТ «ААБ Беларусбанк», на які залічваецца даход);
  • Згода Крэдытаатрымальніка на прадастаўленне крэдытнай справаздачы з Крэдытнага рэгістра Нацыянальнага банка. Крэдытная справаздача з Крэдытнага рэгістра Нацыянальнага банка можа прадстаўляцца Заяўнікам у Банк самастойна. У такім выпадку Заяўнік афармляе ў Нацыянальным банку заяву на атрыманне крэдытнай справаздачы;
  • Згода Крэдытаатрымальніка на прадастаўленне інфармацыі аб наяўнасці звестак у інфармацыйных рэсурсах, якія знаходзяцца ў распараджэнні МУС;
  • Згода Крэдытаатрымальніка на прадастаўленне інфармацыі з інфармацыйнага рэсурса АРІП;  - Згода Крэдытаатрымальніка на апрацоўку персанальных даных пры аказанні электроннай паслугі ААІС «Прадастаўленне звестак аб датах прыёму і звальнення застрахаванай асобы і сумах выплат, на якія налічаны страхавыя ўзносы.

Для індывідуальных прадпрымальнікаў дадаткова

  • арыгінал ліцэнзіі (пры наяўнасці) / пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі з яго копіяй;
  • звесткі аб даходах ІП за апошнія шэсць месяцаў, якія папярэднічаюць месяцу звароту за крэдытам **;
  • даведка аб руху грашовых сродкаў па рахунку за апошнія шэсць месяцаў, аб наяўнасці / адсутнасці абмежаванняў па бягучым (разліковым) банкаўскім рахунку**;
  • выпіска з падатковых органаў аб вылічаных і выплачаных сумах падаткаў, збораў*, **.

*прадастаўляецца плацельшчыкам адзінага падатку.
**не прадастаўляюцца ў выпадку правядзення ацэнкі плацежаздольнасці заяўніка зыходзячы з даходу 25 базавых велічыняў.

Для фізічных асоб, якія ажыццяўляюць  рамесную, або дзейнасць, якая не патрабуе рэгістрацыі фізічнай асобы ў якасці ІП у адпаведнасці з заканадаўствам.

  • звесткі аб даходах за апошнія шэсць месяцаў, якія папярэднічаюць месяцу звароту за крэдытам;*
  • паведамленне аб прысваенні УНП, устаноўленай формы падатковага органа, ліцэнзія (пры наяўнасці);
  • выпіска з даных уліку падатковых органаў і выплачаных сумах падаткаў, збораў (пошлін), пені.*

*не прадастаўляюцца ў выпадку правядзення ацэнкі плацежаздольнасці заяўніка зыходзячы з даходу 25 базавых велічыняў.

Тэрмін дзеяння дакументаў, якія пацвярджаюць даходы, — 30 каляндарных дзён пасля іх выдачы (афармлення).