Навіны банка і прэс-рэлізы
01.12.2022

З наступленнем зімы крэдыты для фізічных асоб сталі больш даступнымі

Так, з 1 снежня крэдыты на фінансаванне нерухомасці і спажывецкія патрэбы можна аформіць па зніжаных стаўках.

Стаўка 17,56% гадавых дзейнічае па крэдытах:

  • на будаўніцтва (рэканструкцыю), набыццё жылых памяшканняў;
  • на набыццё незавершанага закансерваванага капітальнага будынку;
  • на набыццё жылых памяшканняў «Іпатэка Экспрэс»;
  • «Стройдом»;
  • на набыццё новых аўтамабіляў.

У рамках партнёрскай праграмы «Іпатэка з намі» з забудоўшчыкамі недзяржаўнай формы ўласнасці ў першы год стаўка складзе ад 9,56% гадавых, з 13-га месяца — 17,56% гадавых.

У рамках партнёрскай праграмы «Іпатэка з намі» з дзяржзабудоўшчыкамі ў першы год карыстання крэдытам неабходна плаціць ад 8,06% гадавых, з 13-га месяца — 17,06% гадавых.

Такая ж стаўка — 17,06% — цяпер дзейнічае таксама па крэдытах на будаўніцтва жылля для грамадзян, заключыўшых дагаворы з дзяржзабудоўшчыкамі і па крэдытным прадукце «Час жыць».

Для дакрэдытавання грамадзян, заключыўшых у банку крэдытныя дагаворы на будаўніцтва, рэкаструкцыю, набыццё жылля з дзяржпадтрымкай, працэнтная стаўка па нанава заключаемых крэдытных дагаворах знізілася на 0,5 п.п. і цяпер складае 15,5% гадавых.

У рамках спецыяльнай прапановы да 100-гадовага юбілею банка працэнтная стаўка па спажывецкім крэдыце тэрмінам да 5 гадоў на працягу грэйс-перыяду (100 дзён) зніжана да 9,56% гадавых, па заканчэнні грэйс-перыяду складзе 17,56% (пры падачы заяўкі на крэдыт праз каналы ДБА – 17,06%).  Гэта прапанова дзейнічае па 10.01.2023 уключна.

Па спецыяльным крэдытным прадукце для ўдзельніц Клуба «Лэдзі» стаўка складае 16,56 % гадавых (пры падачы заяўкі праз каналы ДБА – 16,06% гадавых).

Для ўдзельнікаў Клуба «Аксаміт» актуальная стаўка па новых крэдытах «Час жыць» тэрмінам да 3 гадоў у 1-ы год карыстання – 16,06% гадавых, у наступныя гады – 16,56%.

Працэнтная стаўка па новых спажывецкіх крэдытах тэрмінам да 3 гадоў з аднаўляльнай крэдытнай лініяй зніжана да 17,06% гадавых, а пры падачы заяўкі праз каналы ДБА – да 16,56%.

Па новых крэдытах на навучанне ва ўстановах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі стаўка складзе 16,06%.

Авердрафт з тэрмінам прадастаўлення 2 гады і тэрмінам пагашэння 12 месяцаў цяпер можна аформіць са стаўкай 17,06% гадавых.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць сайце банка або патэлефанаваўшы ў Кантакт-цэнтр па тэлефоне 147.