Навіны банка і прэс-рэлізы
29.08.2022

Беларусбанк зніжае працэнтныя стаўкі па крэдытах і пашырае лінейку крэдытных прадуктаў для фізічных асоб

— Напярэдадні 100-гадовага юбілею Беларусбанк працягвае радаваць сваіх кліентаў добрымі навінамі. З 29 жніўня зніжаны працэнтныя стаўкі па найбольш запатрабаваных крэдытах для фізічных асоб, а таксама пашырана лінейка крэдытных прадуктаў, – гаворыць намеснік Старшыні Праўлення банка Святлана КАЖЭКІНА. – Падтрымка кліентаў у вырашэнні іх фінансавых пытанняў поўнасцю адпавядае дэвізу нашага Банка – быць заўсёды побач!

Для набыцця (будаўніцтва) дамакамплектаў, садовых і дачных домікаў з 29 жніўня зноў можна скарыстацца крэдытным прадуктам «Стройдом», працэнтная стаўка па якім складзе 19,5 % гадавых (стаўка рэфінансавання + 7,5 п.п).

Таксама аднаўляецца выдача спажывецкага крэдыту «Партнёр Online» тэрмінам на 6, 9, 12 месяцаў для набыцця тавараў і паслуг у арганізацый гандлю (сэрвісу), якія з’яўляюцца партнёрамі банка. Працэнтная стаўка па крэдыце складзе 12 % – 16 % гадавых у залежнасці ад тэрміну крэдытавання. З пералікам партнёраў банка можна азнаёміцца на нашым сайце.

Удзельнікам Клуба «Аксаміт» прадастаўляецца магчымасць скарыстацца крэдытам «Час жыць» тэрмінам да 3-х гадоў з выплатай у 1-ы год карыстання крэдытам працэнтнай стаўкі ў памеры 18 % гадавых (стаўка рэфінансавання + 6 п.п.), у наступныя гады карыстання крэдытам – 18,5% гадавых (стаўка рэфінансавання + 6,5 п.п.).

Нагадваем, што з 1 жніўня Банкам адноўлена выдача крэдытаў на будаўніцтва (рэканструкцыю) жылых памяшканняў, а з гэтага часу рэалізаваць мару стала значна прасцей – уласная кватэра ад любога забудоўшчыка ў любым кутку нашай краіны па самых нізкіх працэнтных стаўках: па нанава заключаемых крэдытных дагаворах 19,5 % гадавых (стаўка рэфінансавання + 7,5 п.п.).

З 29 жніўня банк знізіў працэнтныя стаўкі па нанава заключаемых крэдытных дагаворах: для дакрэдытавання грамадзян, заключыўшых крэдытныя дагаворы на фінансаванне нерухомасці з дзяржпадтрымкай (17 % гадавых зыходзячы з разліку стаўкі рэфінансавання + 5 п.п.); па крэдытах для грамадзян, заключыўшых дагаворы на будаўніцтва жылля з дзяржаўнымі заказчыкамі (забудоўшчыкамі) да 19 % гадавых (стаўка рэфінансавання + 7 п.п.).

Гадавая стаўка па самым папулярным крэдыце «Іпатэка экспрэс» на куплю нерухомасці па нанава заключаемых дагаворах стала больш выгаднай і складае 19,5 % (стаўка рэфінансавання + 7,5 п.п).

Скарыстацца партнёрскай праграмай «Іпатэка з намі» таксама можна па самых нізкіх стаўках – ад 10 % гадавых (стаўка рэфінансавання - 2 п.п.) на працягу грэйс-перыяду (12 месяцаў).

Да 19,5 % гадавых зніжаны працэнтныя стаўкі па новых спажывецкіх крэдытах тэрмінам да 5 гадоў, а пры падачы заяўкі праз каналы дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання, перавагай якіх з’яўляецца магчымасць заключыць дагавор і атрымаць крэдыт без наведвання банка, – да 19 % гадавых.

Для тых, хто марыць аб новым аўтамабілі Geely, стаўка па новых крэдытах на працягу грэйс-перыяду складзе 8 % гадавых (стаўка рэфінансавання – 4 п.п), а па заканчэнні грэйс-перыяду – зніжаецца да 19 % гадавых (стаўка рэфінансавання + 7 п.п.).

Банк таксама зніжае працэнтныя стаўкі па новых крэдытах на аплату навучання ва ўстановах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі і па крэдыце «Партнёр Аптымальны» для набыцця тавараў беларускіх вытворцаў – да 18 % гадавых (стаўка рэфінансавання + 6 п.п.); па новых авердрафтных крэдытах з тэрмінам прадастаўлення 2 гады і тэрмінам пагашэння 12 месяцаў – да 18,5 % гадавых (стаўка рэфінансавання + 6,5 п.п.).

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на карпаратыўным сайце www.belarusbank.by або патэлефанаваўшы ў Кантакт-цэнтр на нумар 147.

Адрасы і тэлефоны Іпатэчных офісаў можна знайсці на нашым сайце!

Жадаеце даведвацца пра нашы навіны першымі? Падпісвайцеся на тэлеграм-канал і супольнасць у Viber!