Навіны банка і прэс-рэлізы
29.08.2022

«Каханне» ў Лідзе. Беларусбанк прэзентаваў шосты мурал

У гонар 100-гадовага юбілею Беларусбанк рэалізуе маштабны праект «Традыцыі дзеля будучыні», у рамках якога розныя гарады Беларусі атрымліваюць маляўнічыя муралы. Шосты па ліку пад назвай «Каханне» з’явіўся ў Лідзе. Самы маштабны мурал горада размясціўся на сцяне пяціпавярховага дома па адрасе вул. Ленінская, 17.

1

У аснове сюжэта лідскага мурала — рамантычная гісторыя кахання дзяўчыны, сімвалізуючай прыродны пачатак, і хлопца, які ўвасабляе гарадскую культуру.

Уверсе мурала над парай размяшчаецца сіні паўкруг-небасхіл, на якім замест сузор’яў намаляваны фрагмент карты Ліды.

Аўтарам унікальнага эскіза стала выпускніца аддзялення манументальна-дэкаратыўнага мастацтва мастацкага факультэта БДАМ Елізавета Бутрыс. Яе натхніла рамантычная гісторыя кахання. Малюнак на сцяну дома перанёс вопытны вулічны мастак Яўгеній Сасюра.

2

Нагадаем, яркія муралы ўжо ўпрыгожваюць шматпавярховікі ў Пінску, Мазыры, Полацку, Бабруйску, Віцебску. Яшчэ 4 муралы з’явяцца ў гарадах Беларусі да канца года.

Кожны новы мурал стварае высокую планку для банка, але ўдзячныя водгукі ад гараджан пацвярджаюць правільнасць выбару ідэі для чарговага творчага праекта.

Аддзел камунікацый і рэкламы