Навіны банка і прэс-рэлізы
26.11.2021

«Беларусбанк» прэзентаваў муралы ў Пінску і Мазыры

На гэтым тыдні прайшлі прэзентацыі двух муралаў у рамках праекта «Традыцыі дзеля будучыні», які ініцыяваны ў гонар 100-годдзя «Беларусбанка».

Мурал у Пінску стаў першым у серыі карцін праекта, яго аўтар — ураджэнец горада, мастак Яўгеній Сасюра. У аснове сюжэта новага мурала — легендарная гісторыя Пінска, але герой карціны — сучасны малады чалавек, які ўпэўнена ідзе за сваёй марай. Карціна памерам з 11-павярховы дом знаходзіцца на вул. Б. Шапашніка, 5.

image001

На прэзентацыі мурала начальнік Брэсцкага абласнога ўпраўлення № 100 «Беларусбанка» Уладзімір Меша падкрэсліў:

– «Пінск славіцца яшчэ і тым, што менавіта тут з’явілася адна з першых спецыялізаваных банкаўскіх навучальных устаноў на тэрыторыі Беларусі – улікова-крэдытны тэхнікум, які быў пераўтвораны ў банкаўскі каледж, а затым на яго базе з’явіўся Палескі дзяржуніверсітэт, які працягвае рыхтаваць кадры для банкаў. Месца для мурала ў мікрараёне Радужны таксама выбрана невыпадкова: спецыялісты «Беларусбанка» суправаджалі дзяржаўную праграму будаўніцтва жылля ў гэтым месцы, у выніку тут з’явіўся цудоўны мікрараён».

Мурал у сталіцы Палесся носіць назву «Шлях да мары». Маляўнічая карціна ўжо выклікала станоўчыя водгукі, яна прыцягвае погляды і нікога не можа пакінуць абыякавым.

Прадстаўнік арт-супольнасці "Urban Myths", з якім банк рэалізуе праект, распавёў, што сумесная з прадстаўнікамі фінансавай установы ідэя мурала нарадзілася з разважанняў пра сувязь пакаленняў:

– «Наш сучасны герой, які рухаецца на дракары за марай, – адсылка да тых людзей, якія стагоддзі таму назад пракладвалі гандлёвыя шляхі, былі першапраходцамі. Мы хацелі выклікаць цікавасць у маладога пакалення вывучаць мінулае, развіваць Беларусь з апорай на багатыя традыцыі. Дарэчы, у будучым гэты мурал будзе аніміраваны з дапамогай дадатку з дапоўненай рэальнасцю. Там можна будзе разгледзець, што тыя манеткі, якія кідае наш герой у ваду – гэта сярэбраныя дырхемы, якія знаходзілі пры раскопках на тэрыторыі краіны. Яны сведчаць аб добрым развіцці  гандлю».

image003

Мастацкі роспіс у Мазыры знаходзіцца на фасадзе шматпавярховага дома на вул. Прытыцкага, 51А. Жылы будынак, на якім з’явіўся маляўнічы мурал, размешчаны ў сучасным мікрараёне горада, дзе будуюцца не толькі шматкватэрныя дамы, але і аб’екты сацыяльнага прызначэння.

Аўтарам выступіў мастак з Віцебска Глеб Каштанаў, яму дапамагалі мазырскія валанцёры.

«Жыхары горада адзначаюць, што выява атрымалася яркай, жывой і добрай. Рэалізуючы такія ініцыятывы, найбуйнейшы банк краіны напаўняе публічнае асяроддзе натхняльнымі вобразамі», - адзначыў на цырымоніі адкрыцця дырэктар Цэнтра банкаўскіх паслуг № 317 Юрый Шостак.

image005

Сюжэт мазырскага мурала «Летуценнікі» натхнёны мясцовай рэдкай легендай аб стварэнні свету і людзей. Героі карціны — дзеці і іх мроі. Для дзяцей свет поўны яркіх фарбаў і новых магчымасцей, а старажытныя легенды дапаўняюць іх свет казачнымі вобразамі.

Глеб Каштанаў адзначыў, што гэта работа – своеасаблівы творчы эксперымент, які спалучае ў сабе міфалогію і сучаснае вулічнае мастацтва.

«У гэтым творы закладзена мноства сэнсаў. Спадзяюся, што мазыране і госці горада, гледзячы на карціну, змогуць адкрываць для сябе штосьці новае, казачнае і пазітыўнае», – падзяліўся мастак.

image007

Праект «Традыцыі дзеля будучыні» атрымае працяг ужо ў сакавіку. Запрашаем да ўдзелу валанцёраў і мастакоў, якія гатовы паспрабаваць сябе ў сферы манументальнага стрыт-арта.

Аддзел камунікацый і рэкламы