Сёння ў Полацку адкрыты мурал, які рэалізаваны ў рамках праекта, прысвечанага векавому юбілею Беларусбанка. Маштабны і крэатыўны падарунак ад найбуйнейшага банка краіны Полацк атрымаў да свайго 1160-годдзя.
Графіка першага ў горадзе мурала нанесена на тарцы дома №4 па вуліцы Дойліда Іаана і ўжо на этапе падрыхтоўчых работ прыцягвала погляды прахожых, паколькі малюнак даволі незвычайны і сур’ёзны.
Мурал у Полацку носіць назву «Вытокі». На ім намаляваны меч, уваткнуты ў зямлю і абвіты раслінамі і кветкамі. Вобраз – невыпадковы, паколькі ўвасабляе сілу і ўклад Полацка ў гісторыю беларускай дзяржаўнасці.
Гэта работа стала трэцяй у праекце «Традыцыi дзеля будучынi». Ініцыятыва рэалізуецца сумесна з арт-супольнасцю «Urban Myths». Муралы ўжо размешчаны ў Пінску (пад назвай «Шлях да мары»), Мазыры («Летуценнiкi») і заваявалі любоў мясцовых жыхароў.
На цырымоніі адкрыцця мурала прысутнічала кіраўніцтва ЦБП №216 банка, а таксама дзеці і настаўнікі школы № 18.
Аддзел камунікацый і рэкламы