Навіны банка і прэс-рэлізы
19.11.2021

З «Беларусбанкам» ажываюць легенды

Яркі мастацкі роспіс з’явіўся ў Мазыры на фасадзе шматпавярховага дома на вул. Прытыцкага, 51А. Аўтарам выступіў мастак з Віцебска Глеб Каштанаў, дапамагаюць яму мазырскія валанцёры.

image001

Мурал «Летуценнікі» працягвае праект «Традыцыі дзеля будучыні», які ініцыяваны ў гонар 100-годдзя «Беларусбанка» і рэалізуецца сумесна з арт-супольнасцю «Urban Myths». Аўтарскія мастацкія роспісы плануецца стварыць у 10 гарадах Беларусі.

«Беларусбанк» працягвае рабіць нашы гарады больш яркімі, маляўнічымі і напаўняць публічнае асяроддзе натхняльнымі вобразамі, — сказаў намеснік старшыні праўлення Алег Казарэдаў. — Манументальная карціна ў Мазыры развівае сюжэт мурала ў Пінску, які, дарэчы, сабраў мноства станоўчых водгукаў не толькі мясцовых жыхароў, але беларусаў з іншых рэгіёнаў. Уражвае і натхняе той факт, што ў Мазыры вакол праекта сабралася выдатная каманда мясцовых валанцёраў. У цэлым, «Традыцыі дзеля будучыні» працягваюцца. Ужо ў наступным годзе мастацкія роспісы з’явяцца яшчэ ў 8 гародах нашай краіны».

Аўтар мазырскага мурала «Летуценнікі», выпускнік віцебскага «Худграфа», вулічны мастак Глеб Каштанаў добра вядомы ў Віцебску і суседніх краінах. Многія памятаюць партрэты вядомых людзей на трансфарматарных падстанцыях, а гарэзлівая белка яго аўтарства падарожнічае па графіці-фестывалях СНД.

«Папярэдне мы пастараліся крыху пазнаёміць нашага мастака з Мазыром, каб натхніць — адзначыў мастак. —  Дзякуючы стасункам з вядомым мазырскім гісторыкам і краязнаўцам Аляксандрам Рыгоравічам Бабром пазл вобразаў склаўся. Сюжэт мурала натхнёны мясцовай рэдкай легендай аб стварэнні свету і людзей. Героі карціны — дзеці і іх мроі. Для дзяцей свет поўны яркіх фарбаў і новых магчымасцей, а старажытныя легенды дапаўняюць іх свет казачнымі вобразамі».

Праект «ТдБ» атрымае працяг ужо ў сакавіку. Арганізатары запрашаюць да ўдзелу валанцёраў і мастакоў, якія гатовы паспрабаваць сябе ў сфере манументальнага стрыт-арта.