ААТ «ААБ Беларусбанк» прапануе Вам скарыстацца пакетамі паслуг, распрацаванымі з улікам патрэб і маштабаў Вашага бізнесу.
Перавагі падключэння пакета паслуг:
- скарачэнне і аптымізацыя выдаткаў на банкаўскае абслугоўванне;
- зручнасць разлікаў – аплата кошту паслуг па пакеце адзін раз у месяц;
- магчымасць змены пакета паслуг без дадатковага ўзнагароджання.
ААТ «ААБ Беларусбанк» прадстаўляе шырокую лінейку пакетаў з магчымасцю выбару рознай колькасці плацяжоў у рамках аднаго пакета паслуг. Для таго, каб падабраць аптымальны варыянт абслугоўвання, адкажыце на наступныя пытанні:
Лёгкі крок
Мы добра разумеем, што першыя крокі ў бізнесе - зусім няпростыя, ускладняць іх і разбірацца ў банкаўскіх прадуктах і паслугах, наўрад ці ў каго ёсць час і сілы. Таму мы распрацавалі спецыяльны пакет паслуг для новых ІП і невялікіх кампаній «Лёгкі крок».
У пакет паслуг уваходзіць:
- адкрыццё рахунку ў беларускіх рублях
- сведчанне карткі з узорамі подпісаў
- абслугоўванне ў «Кліент-банку»
- 3 электронных перавода ў беларускіх рублях
- прыём наяўных у беларускіх рублях
- абслугоўванне карпаратыўнай карткі
Вы можаце адкрыць рахунак у рамках пакета паслуг, калі робіце гэта ў нашым банку ўпершыню і пасля рэгістрацыі вашай кампаніі прайшло не больш за 6 месяцаў.
Абанентная плата ў рамках гэтага пакета складае 1,2 руб. у месяц
«Лёгкі крок» можна падключыць на адзін год, а ў далейшым перайсці на любы з нашых пакетаў або застацца абслугоўвацца на пакеце «Перспектыўны-5», на які мы пераключым вас аўтаматычна.