Эканоміце свой час? Не жадаеце стаяць у чэргах?
ААТ «ААБ Беларусбанк» прапануе юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам здаваць наяўныя грашовыя сродкі ў банк з дапамогай дэпазітнай машыны.
Дэпазітная машына – гэта электронны праграмна-тэхнічны комплекс, які дазваляе без прыцягнення персаналу банка прымаць ад юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў грашовую наяўнасць з залічэннем яе на рахунак кліента.
Перавагі выкарыстання дэпазітнай машыны:
- наяўныя грашовыя сродкі здаюцца без удзелу работніка банка, што эканоміць час кліента;
- магчымасць папаўнення без абмежаванняў;
- залічэнне грашовай наяўнасці на разліковы рахунак кліента ў рэжыме анлайн або не пазней наступнага банкаўскага дня;
- прастата ў эксплуатацыі і пацвярджэнне здзяйснення аперацыі.
Умова здачы грашовых сродкаў з дапамогай дэпазітнай машыны:
адкрыццё бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку ва ўстанове банка, дзе ўсталявана дэпазітная машына.
Месцазнаходжанне дэпазітных машын:
Назва структурнага падраздзялення |
Назва абсталявання |
Філіял №100 |
г. Брэст, вул. Маскоўская, 202 |
Аддзяленне № 200/140 |
г.Віцебск, вул. Смаленская, 9а |
Філіял № 317 |
г.Мазыр, вул. Ленінская, 6 |
Аддзяленне № 400/151 |
г.Гродна, вул. Ажэшка, 4 |
Мінскае абласное ўпраўленне № 500 |
г.Мінск, пр. Дзяржынскага, 69/1 |
Цэнтр банкаўскіх паслуг № 527 |
г.Мінск, вул. Варанянскага, 7а |
Цэнтр банкаўскіх паслуг № 601 |
г.Маладзечна, вул. Прытыцкага, 13 |
Цэнтр банкаўскіх паслуг № 606 |
г.Дзяржынск, вул. К.Маркса, 17 |
Філіял № 633 |
г.Салігорск, вул. Казлова, 23а |
Філіял № 700 |
г.Магілёў, вул. Першамайская, 71А-2 |
Інфармацыя пра рэжым працы падраздзяленняў банка размешчана на афіцыйным сайце ААТ «ААБ Беларусбанк» па адрасе: https://belarusbank.by, графа «Карысна», «Аддзяленні», «Пошук па абласцях».