Дакументацыя Праграмнае забеспячэнне Навучальныя відэаматэрыялы Аддаленая тэхнічная падтрымка
Паспяховае вядзенне бізнесу немагчыма без арганізацыі эфектыўнага кіравання рахункамі і грашовымі патокамі.
Павысіць аператыўнасць узаемадзеяння з Банкам, паскорыць дакументаабарот Вам дазволіць праграмны комплекс «Кліент-банк» на WEB-платформе.
ПК «Кліент-банк (WEB)» - гэта сістэма комплекснага электроннага банкаўскага абслугоўвання юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў з дапамогай выкарыстання сеткі інтэрнэт.
ПК «Кліент-банк (WEB)» - гэта магчымасць:
дыстанцыйнага заключэння дагавораў метадам публічнай аферты
- на адкрыццё бягучых (разліковых) рахункаў;
- на размяшчэнне сродкаў у тэрміновыя банкаўскія ўклады (дэпазіты);
- на прадастаўленне комплексу паслуг з дапамогай праграмнага комплексу «Кліент-банк (WEB)».
ажыццяўлення разлікаў у беларускіх рублях і замежнай валюце:
- з дапамогай плацежных даручэнняў;
- з дапамогай плацежных патрабаванняў
эфектыўнага кіравання рахункамі («Кэш пулінг»):
- сваімі рахункамі, адкрытымі ў розных установах банка;
- рахункамі філіялаў (адасобленых падраздзяленняў, прадстаўніцтваў);
атрымання аператыўнай інфармацыі аб стане рахункаў:
- даных аб астатках на рахунках;
- выпісак па рахунках;
- звестак аб стане картатэк «Разліковыя дакументы, не аплачаныя ў тэрмін», «Разліковыя дакументы, якія чакаюць акцэпту для аплаты»
накіравання структураваных дакументаў для атрымання банкаўскіх паслуг:
- заяў на адкрыццё/закрыццё банкаўскіх рахункаў;
- заявак на куплю/продаж замежнай валюты на пазабіржавым рынку і таргах ААТ «БВФБ»;
- заявы на атрыманне наяўных грошай;
- аб'явы на ўзнос наяўнымі;
- распараджэння на браніраванне грашовых сродкаў;
- заявы на акцэпт плацежных патрабаванняў;
- звестак аб паступіўшых грашовых сродках (па валютных аперацыях);
- даведкі аб выкананнi абавязацельстваў;
- заявы на рэгістрацыю (перарэгістрацыю) здзелкі і інш.
выкарыстання банкаўскіх даведнікаў:
- валют;
- курсаў валют;
- банкаў РБ;
- банкаў-нерэзідэнтаў;
- кодаў плацяжоў у бюджэт і ФСАН;
- кліентаў казначэйства;
- групы тавараў
самастойнага вядзення лакальных даведнікаў:
- бенефіцыяраў;
- назначэнняў плацяжу
электроннага ўзаемадзеяння з банкам:
- перапіскі;
- накіравання/атрымання дакументаў;
- атрымання навін і апавяшчэнняў ад банка
Перавагі выкарыстання ПК «Кліент-банк (WEB)»:
-
зручнасць:
мабільная сістэма ўзаемадзеяння з банкам;
адсутнасць неабходнасці наведвання банка для выканання традыцыйных аперацый;
магчымасць працы з банкам з любой кропкі свету, дзе ёсць падключэнне да сеткі інтэрнэт;
-
аператыўнасць:
эканомія часу па фарміраванні і выкананні дакументаў;
паскарэнне працэсу дакументаабароту;
своечасовасць правядзення разлікаў;
-
прастата:
магчымасць самастойнай устаноўкі неабходнага праграмнага забеспячэння;
даступнасць і лёгкасць эксплуатацыі;
-
скарачэнне затрат:
эканомія транспартных і кур'ерскіх расходаў;
скарачэнне затрат на банкаўскае абслугоўванне;
-
надзейнасць:
высокая ступень бяспекі.
Падключыцца да ПК «Кліент-банк (WEB)» даволі зручна. Для гэтага Вы можаце:
- азнаёміцца з умовамі Публічнай аферты аб прадастаўленні комплексу паслуг з дапамогай праграмнага комплекса «Кліент-банк (WEB)»;
- азнаёміцца са спецыфікацыяй да арганізацыі працоўнага месца кліента для ПК «Кліент-Банк (WEB)»; рэкамендацыямі па бяспечнай працы ў сістэме «Кліент-банк» і праграмным комплексе «Кліент-банк (WEB)» ААТ «ААБ Беларусбанк»;
- прадаставіць ва ўстанову банка, якая абслугоўвае, на папяровым носьбіце ў 2 экзэмплярах заяву аб прадастаўленні комплексу паслуг з дапамогай праграмнага комплекса «Кліент-банк (WEB)».
Архіў Публічных аферт аб прадастаўленні комплексу паслуг з дапамогай праграмнага комплекса «Кліент-банк (WEB)»
Дакументы для работы ў ПК «Кліент-банк (WEB)»:
- заява аб прадастаўленні дадатковага комплексу паслуг з дапамогай праграмнага комплекса «Кліент-банк (WEB)»;
- заява аб часовым прыпыненні работы праграмнага комплекса «Кліент-банк (WEB)».
Спецыяльна для кліентаў, якія не маюць неабходных тэхнічных сродкаў (персанальны камп'ютар, прынтар, мадэм, тэлефонная лінія сувязі і г.д.), банкам распрацавана інавацыйная тэхналогія дыстанцыйнага абслугоўвання – мультыкарыстальніцкае працоўнае месца ПК «Кліент-Банк (WEB)».
Мультыкарыстальніцкае працоўнае месца – гэта магчымасць ажыццяўлення ўсяго комплексу аперацый ПК «Кліент-банк (WEB)», не несучы пры гэтым затрат на абсталяванне.
Мультыкарыстальніцкае працоўнае месца арганізуецца на тэрыторыі ўстановы банка і дазваляе скарыстацца ўсімі неабходнымі тэхнічнымі і інфармацыйнымі сродкамі для фарміравання і правядзення электронных плацяжоў (камп'ютар, прынтар і г.д.).
ПК "Кліент-банк (WEB) мае сертыфікаты:
Сертыфікат адпаведнасці № BY/112 02.01.047 00105
Праграмны сродак, які рэалізуе працэс стварэння электронных плацежных дакументаў, «Кліент-банк (WEB)»;
BY/112.БФПІ.01100-01 (версія 3). Тэрмін дзеяння з 07 чэрвеня 2016 па 06 чэрвеня 2021.
Сертыфікат адпаведнасці № BY/112 02.01.047 00095 Праграмны сродак, які рэалізуе працэс адлюстравання на папяровым носьбіце электронных плацежных дакументаў, «Кліент-банк (WEB)»; BY/112.БФПІ.01300-01 (версія 2). Тэрмін дзеяння з 21 кастрычніка 2015 па 20 кастрычніка 2020.
Для атрымання кансультацый Вы можаце звяртацца:
па пытаннях падключэння да праграмнага комплекса «Кліент-банк (WEB)» - у бліжэйшую ўстанову банка.
па пытаннях тэхнічнай падтрымкі - у службу падтрымкі карыстальнікаў па тэлефоне (017) 3090404.