ААТ «ААБ Беларусбанк» прапануе кліентам - юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам пры адсутнасці грашовых сродкаў на бягучым (разліковым) банкаўскім рахунку ажыццяўляць аплату камісійнага ўзнагароджання за разлікова-касавае абслугоўванне і іншыя віды ўзнагароджанняў з дапамогай мабільнага дадатку фізічных асоб з выкарыстаннем QR–кода.
Для ажыццяўлення аплаты кліенту патрэбна:
- узгадніць са спецыялістам ўмовы аплаты
- наяўнасць мабільнага дадатку для фізічных асоб ААТ «Беларусбанк» на мабільным устройстве асноўных аперацыйных сістэм Android і iOS
- наяўнасць плацежнай карткі (дэбетавай, карпаратыўнай дэбетавай), дабаўленай у мабільны дадатак
- наяўнасць дастатковасці грашовых сродкаў на картцы для правядзення аперацыі
Для ажыццяўлення аплаты кліенту дастаткова:
- ажыццявіць самастойны ўваход у мабільны дадатак
- счытаць QR-код і здзейсніць аплату
- атрымаць карт-чэк аб ажыццяўленні аплаты
- атрымаць апавяшчэнне на E-mail
Каталог камісійных ўзнагароджанняў з выкарыстаннем QR-кодаў
Арганізацыя падключэння, рэгістрацыя тэрмінальнага абсталявання
Абанентная плата за карыстанне пакетам РКА
Узнагароджанне за сведчанне сапраўднасці подпісаў
Абанентная плата за карыстанне сістэмай «Кліент-банк WEB»
Узнагароджанне за перавод у беларускіх рублях з рахунку кліента
Узнагароджанне за прыём і апрацоўку плацежнага патрабавання
Абслугоўванне карпаратыўных картак
Дапаможнік карыстальніка
Парадак ажыццяўлення аплаты паслуг, аказваемых ААТ «ААБ Беларусбанк» з выкарыстаннем QR-кода (дапаможнік для кліента)
-
Вызначыць паслугу з пераліку зарэгістраваных у Сэрвісе, па якой неабходна правесці аплату з дапамогай QR-кода.
Прыклад QR-кода, выкарыстоўваемага кліентам:
-
Адсканіраваць QR-код праз мабільны дадатак М-банкінг, здзейсніўшы дзеянні:
2.1 у дадатку М-Банкінг перайсці: Плацяжы ⇒ Аплата па QR кодзе;
2.2 прасканіраваць неабходны QR-код з дапамогай камеры мабільнага ўстройства (неабходны дазвол для дадатку М-Банкінг на выкарыстанне камеры) або націснуць размешчаную ніжэй кнопку Загрузіць з файла ⇒ Галерэя або Выбраць файл у выпадку, калі выява з QR-кодам захавана на ўстройстве кліента, і пазначыць размяшчэнне неабходнага файла.
-
Праверыць у з’явіўшайся пасля апрацоўкі QR-кода экраннай форме інфармацыю аб плацяжы і запоўніць патрабуемыя палі, а таксама выбраць карту, з якой будзе ажыццяўляцца аплата:
3.1 перайсці па спасылцы на экране дадатку для запаўнення дадатковых даных;
3.2 у адкрыўшымся ў браўзары акне запоўніць дадатковыя даныя аб плацяжы (у адпаведнасці з тэкстам на падказцы) і націснуць кнопку Далей;
3.3 выбраць пункты Аплата праз: Беларусбанк ⇒ Адкрыць дадатак. Пасля гэтага адбудзецца перанакіраванне назад у дадатак М-Банкінг;
-
Праверыць правільнасць даных і націснуць кнопку Аплаціць для завяршэння плацяжу.
-
Пасля аплаты кліент атрымае паведамленне аб паспяхова праведзенай аперацыі.