Навіны банка і прэс-рэлізы
29.08.2025

Іпатэка з намі: Беларусбанк падтрымае ў вырашэнні жыллёвага пытання

З надыходам восені для многіх востра паўстае неабходнасць вырашэння жыллёвага пытання.  Гэты перыяд асабліва істотны для моладзі, якая імкнецца стварыць камфортныя ўмовы для вучобы і самастойнага жыцця, далёка ад бацькоўскага дома.

image001

Беларусбанк прапануе шырокі спектр іпатэчных праграм, распрацаваных для таго, каб зрабіць працэс набыцця ўласнага жылля больш даступным і зручным. Гібкія ўмовы крэдытавання, канкурэнтныя стаўкі і празрыстыя працэдуры дапамогуць вам рэалізаваць мару пра ўласныя квадратныя метры. Разгледзім кожную з іх.

Крэдыт «Іпатэка з намі»

Адзін з самых запатрабаваных крэдытных прадуктаў на набыццё нерухомасці крэдыт «Іпатэка з намі». У спісе кампаній-партнёраў банка толькі самыя надзейныя будаўнічыя арганізацыі, якія за доўгія гады супрацоўніцтва зарэкамендавалі сябе з найлепшага боку. Ну а ўсё астатняе – пытанне густу: ці вы хочаце жыць недалёка ад прыроднага заказніка або ў адным са шматпавярховікаў у самым сэрцы дынамічнага горада.

image003_1

Кожны ўдзельнік партнёрскай праграмы прапануе свой памер працэнтнай стаўкі па крэдыце ў грэйс-перыядзе. Гэта перыяд, калі на працягу першых 12 месяцаў з дня, наступнага за днём заключэння крэдытнага дагавору дзейнічае паніжаная працэнтная стаўка: ад 3,75% да 10,25% гадавых у залежнасці ад выбранага забудоўшчыка. Гэта азначае, што вы спакойна можаце рабіць рамонт або выбіраць мэблю ў новы дом цэлы год пакуль дзейнічае грэйс-перыяд.

image005_1

Максімальны памер крэдыту «Іпатэка з намі» – да 100 % кошту жылога памяшкання. І ў межах вашай крэдытаздольнасці.

Больш падрабязна з умовамі атрымання і пагашэння крэдыту можна азнаёміцца тут.

Абзавесціся ўласнымі квадратнымі метрамі ў забудоўшчыка, якога няма з спісе партнёраў банка або на другасным рынку жылля дапаможа крэдыт «Іпатэка Экспрэс». Выдаецца ён пад залог набываемага жылога памяшкання. Калі вы знаходзіцеся на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў і збіраецеся набываць кватэру/дом у населеным пункце па месцы прыняцця на ўлік маючых патрэбу ў забудоўшчыка, працэнтная стаўка складзе ўсяго 13,75%.

image007_1

Калі вы пражываеце і працуеце ў невялікіх населеных пунктах з колькасцю насельніцтва да 20 тыс. чалавек і збіраецеся паляпшаць жыллёвыя ўмовы, то вас можа зацікавіць крэдыт на будаванне (набыццё) або рэканструкцыю жылых памяшканняў. Працэнтная стаўка, якую Беларусбанк прапануе ў дадзеным выпадку – 13,25%. Пры гэтым памер крэдыту не павінен перавышаць 90% кошту ўзвядзення або рэканструкцыі жылля.

Акрамя таго, у залежнасці ад спосабу паляпшэння жыллёвых умоў і метаду будаўніцтва, для грамадзян устанаўліваецца зніжаная працэнтная стаўка па крэдыце на ўзвядзенне жылых памяшканняў:

– для тых, хто заключае дагаворы на будаўніцтва аднакватэрных дамоў або жылых памяшканняў у шматкватэрных дамах з дзяржаўнымі забудоўшчыкамі на ўмовах долевага ўдзелу;

– для тых, хто будуе або рэканструюе індывідуальны жылы дом, выкарыстоўваючы айчынныя матэрыялы, або наймае юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, зарэгістраваных у Беларусі.

Пры афармленні крэдыту можна выбраць спосаб пагашэння: дыферэнцыраваныя плацяжы, калі штомесячныя ўзносы памяншаюцца ў залежнасці ад астатку доўгу, або ануітэтныя плацяжы, калі ўсе ўзносы роўныя.

Больш падрабязна з умовамі атрымання і пагашэння крэдыту можна пазнаёміцца тут.

Аформіць крэдыты на нерухомасць можна ў любым з Іпатэчных офісаў банка. Тэрмін крэдытавання складае да 20 гадоў. Пры вызначэнні памеру крэдыту і ацэнцы вашай крэдытаздольнасці могуць быць улічаны даходы паручыцеляў (жонкі або мужа, бацькоў, дзяцей, братоў і сясцёр, а таксама ўнукаў). Для грамадзян, якія атрымліваюць зарплату на картку Беларусбанка, даведка аб даходах не патрабуецца.

image009_1

Пры куплі жылля першыя выплаты можна пачынаць толькі праз месяц пасля атрымання крэдыту, а пры будаўніцтве — першы плацеж па асноўным доўгу магчымы толькі праз год пасля падпісання дагавору. Гэта дае вам час падрыхтавацца да рамонту або куплі мэблі для новага жылля. Акрамя таго, вы можаце пагасіць доўг датэрмінова ў любы момант без якіх-небудзь умоў і дадатковых камісій.

Упраўленне камунікацый, маркетынгу і рэкламы

Падпісвайцеся на акаўнты Беларусбанка ў Telegram і Instagram — першымі даведвайцеся пра падзеі найбуйнейшага банка краіны і галоўныя тэндэнцыі свету фінансаў

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!