З 1 сакавіка Беларусбанк зніжае стаўкі па нанава выдаваемых крэдытах для фізічных асоб.
Па спажывецкіх крэдытах тэрмінам да 5 гадоў працэнтная стаўка на працягу грэйс-перыяду (першыя 2 месяцы) складзе 15,8% гадавых, па заканчэнні грэйс-перыяду – 16,3% гадавых (пры падачы заяўкі на крэдыт праз каналы ДБА – 15,8% гадавых).
Да 16,3 % гадавых знізілася стаўка па новых крэдытах на набыццё аўтамабіля і на рэфінансаванне спажывецкіх крэдытаў «Удалае абнаўленне».
Працэнтная стаўка па новых спажывецкіх крэдытах тэрмінам да 3 гадоў з аднаўляльнай крэдытнай лініяй складзе 15,8% гадавых, а пры падачы заяўкі праз каналы ДБА – 15,3% гадавых.
Па спецыяльным крэдытным прадукце для ўдзельніц Клуба «Лэдзі» стаўка складзе 15% гадавых (пры падачы заяўкі праз каналы ДБА – 14,5% гадавых).
Удзельнікі Клуба «Аксаміт» цяпер змогуць аформіць крэдыт «Час жыць» са стаўкай у першы год карыстання 14,5% гадавых, у наступныя гады – 15% гадавых.
Да 16,31% гадавых знізіліся стаўкі па наступных крэдытах на фінансаванне нерухомасці:
- на будаўніцтва (рэканструкцыю), набыццё жылых памяшканняў;
- на набыццё незавершанага закансерваванага капітальнага будынку;
- па крэдыце «Іпатэка Экспрэс»;
- па прадукце «Стройдом».
А па партнёрскай праграме «Іпатэка з намі» з забудоўшчыкамі недзяржаўнай формы ўласнасці ў першы год стаўка складзе ад 2,0% гадавых, з 13-га месяца —16,31% гадавых.
Акрамя таго, як паведамлялася раней, з 1 сакавіка дадаткова знізяцца стаўкі па раней заключаных крэдытных дагаворах на дакрэдытаванне грамадзян, якія ажыццяўляюць або ўжо ажыццявілі будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў з дзяржаўнай падтрымкай. Стаўка па такіх крэдытах складзе не больш за 15,5% гадавых.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на карпаратыўным сайце або патэлефанаваўшы ў Кантакт-цэнтр на нумар 147.