Беларусбанк сумесна з плацежнай сістэмай Visa правёў чацвёрты кулінарны майстар-клас Клуба «Лэдзі». Удзельніцы змаглі адпачыць ад паўсядзённых клопатаў і перанесціся ў сонечную Грэцыю са смачнай ежай, вясёлымі танцамі і лёгкай святочнай атмасферай.
Клуб «Лэдзі» — гэта кам’юніці паспяховых дзяўчат і дам, якое дазваляе набыць цікавы круг знаёмстваў і прыемна правесці час за вячэрай або іншымі актыўнасцямі. Серыя гастранамічных вечароў накіравана на збліжэнне ўдзельніц супольнасці дзякуючы размовам, забавам і сумеснаму прыгатаванню цікавых страў.
Майстар-класы, прысвечаныя кухням Францыі, Італіі і Лацінскай Амерыкі, прайшлі ўлетку. Восенню дзяўчат запрасілі акунуцца ў цёплую атмасферу Грэцыі і прыгатаваць стравы класічнай кухні: салата харыятыкі, карэ ягняці і прыемны крэмавы дэсерт бугаца.
На вечарыне прысутнічалі прадстаўнікі банка і кампаніі Visa, якія звярнуліся да гасцей з прывітальнымі словамі.
— Прыемна бачыць такіх яркіх, прыгожых удзельніц у цудоўным настроі, — узяла слова намеснік начальніка ўпраўлення лічбавай трансфармацыі Беларусбанка Ксенія Русак. — Хочацца сказаць вам дзякуй за тое, што прыйшлі правесці гэты вечар з намі. Нам вельмі падабаецца сачыць за тым, як Клуб «Лэдзі» развіваецца, як мы бавім час у нашай утульнай і цёплай супольнасці аднадумцаў. Вялікая ўдзячнасць кампаніі Visa за дапамогу ў рэалізацыі гэтай ідэі.
Майстар-клас прайшоў пад кіраўніцтвам Яўгенія Маліноўскага — маладога і амбіцыёзнага шэф-повара рэстарана FABRIQ з вопытам стажыровак у Мілане, Парыжы і Берліне, і яго правай рукі — Яўгеніі Паўлоўскай.
Вечар завершыўся музычна-танцавальнай праграмай і вячэрай, на якой удзельніцы пакаштавалі прыгатаваныя стравы.
Трапіць на наступны майстар-клас можна абсалютна бясплатна. Для гэтага неабходна быць уладальнікам карты «Лэдзі» і знаходзіцца ў чаце Lady’s Club (@ladysclub_bot) у телеграме, дзе размяшчаюцца спасылкі і запрашэнні на маючыя адбыцца мерапрыемствы.
За падзеямі ў супольнасці сачыце ў акаўнце Клуба «Лэдзі» @ladyclub.asb у Instagram.