7 ліпеня Беларусбанк правёў чарговы кулінарны майстар-клас для ўдзельніц Клуба «Лэдзі». У прыгожых і душэўных абставінах жанчыны абстрагаваліся ад сямейных спраў, даведаліся, як гатаваць сапраўдную італьянскую пасту з морапрадуктамі, і завялі прыемныя знаёмствы.
Клуб «Лэдзі» радуе сваіх удзельніц не толькі напаўненнем прадукту (мані-бэк 3%, спецыяльныя ўмовы па адкрыцці дэпазіту і іншае), але і рознымі івэнтамі, на якія запрашаюцца самыя актыўныя трымальнікі картак Клуба.
Першае кулінарнае мерапрыемства, прысвечанае кухні Францыі, прайшло ў чэрвені і выклікала вялікую цікавасць ва ўдзельніц Клуба. Беларусбанк сумесна з Visa, як і абяцаў, прадоўжыў ініцыятыву і арганізаваў другі майстар-клас. На гэты раз гасцям вечарыны прапанавалі акунуцца ў італьянскую кухню.
На вечарыне прысутнічалі прадстаўнікі банка і кампаніі Visa, якія звярнуліся да гасцей з прывітальнымі словамі.
— Каманда Беларусбанка сумесна з Visa імкнулася знайсці нагоду і спосаб сабраць цудоўных лэдзі разам, каб падарыць ім адчуванне сілы жаночага Клуба «Лэдзі». Мы яе знашлі! — расказала начальнік упраўлення лічбавай трансфармацыі Марына Іванова. — Кулінарныя майстар-класы — гэта магчымасць выдатна правесці час, адчуць, што паўсядзённая руціна можа ператварыцца з сапраўднае мерапрыемства для вас і вашых блізкіх.
Словы Марыны Івановай пацвердзіў прадстаўнік кампаніі Visa Арцём Смірноў, які падзяліўся падрабязнасцямі арганізацыі падобных мерапрыемстваў.
— Падрыхтоўка, якую мы праводзім з банкам, патрабуе шмат намаганняў і працы. Але ўсё гэта нездарма, бо ў выніку мы бачым, як госці вечара, адкінуўшы на момант клопаты, з галавой пагружаюцца ў вечарыну італьянскай кухні і заводзяць новыя знаёмствы.
Майстар-клас праводзілі вядучыя шэф-павары Беларусі. Пад іх кіраўніцтвам ствараліся італьянскія кулінарныя шэдэўры: паста з морапрадуктамі, салат з камамбэрам і вяндлінай, цірамісу.
Удзельніцы Клуба змаглі не толькі прыгатаваць стравы, але і задаць пытанні шэф-паварам, даведацца сакрэты высокай кухні.
Майстар-клас завершыўся дэгустацыяй страў і музычнай праграмай.
Узровень і якасць праведзенай вечарыны пацвярджае адваротная сувязь ад удзельніц.
— Надзвычайны вечар! Вялікі дзякуй! Ідэя з майстар-класамі — гэта сапраўдная аддушына для жанчын. А ўзровень арганізацыі вышэй усякіх пахвал, — дзеліцца ўражаннямі госця вечара Алеся Шупенька.
Нагадаем, каб стаць госцем майстар-класа неабходна быць удзельнікам Клуба «Лэдзі», знаходзіцца ў чаце Lady’s Club (@ladysclub_bot) у Тэлеграм і актыўна карыстацца карткай. У чаце праходзіць жывое абмеркаванне любых актуальных тэм, размяшчаюцца спасылкі на анлайн-семінары і запрашэнні на будучыя майстар-класы.