11 жніўня прайшоў трэці кулінарны майстар-клас Клуба «Лэдзі», арганізаваны Беларусбанкам сумесна з плацежнай сістэмай Visa. Лацінаамерыканская вечарына дазволіла ўдзельніцам забыцца на паўсядзённыя клопаты і падарыла магчымасць правесці час разам з аднадумцамі. Незвычайныя стравы, палымяная музыка і вядомыя шэф-павары зрабілі мерапрыемства незабыўным.
Нагадаем, гэтым летам ужо прайшлі майстар-класы французкай і італьянскай кухні. У агульным кулінарныя вечары змаглі наведаць каля 90 дзяўчат.
Ідэя майстар-класаў у тым, каб даць магчымасць удзельніцам абстрагавацца ад штодзённых клопатаў і паказаць, што звыклае гатаванне можа ператварыцца ў займальную падзею.
Трэці кулінарны майстар-клас арганізатары прысвяцілі лацінаамерыканскай кухні. Госці асвоілі асновы прыгатавання такіх незвычайных страў, як макека з морапрадуктаў, смажаныя бананы, цукеркі Брыгадэйра.
Кулінарны вечар па традыцыі адкрылі арганізатары. Начальнік упраўлення лічбавай трансфармацыі Беларусбанка Марына Іванова падзякавала плацежнай сістэме Visa за стварэнне не толькі плацежных рашэнняў, але і падобных мерапрыемстваў і павітала удзельніц:
Шэф-паварамі на гэты раз былі Аляксандр Капылоў (член Беларускай асацыяцыі кулінараў і Расійскай Гільдыі шэф-павароў, вядучы праграмы «Чуб і Капылоў» (ТНТ), менавіта ён устанавіў рэкорд Гінэса (Расія) па шынкоўцы гародніны з заплюшчанымі вачыма) і Вольга Прыгарава (шэф-повар у пасла Бразіліі ў Рэспубліцы Беларусь, якая мае вопыт працы як у звычайных кафэ, так і рэстаранах катэгорыі «люкс», вядучая праграм «Брацкая Кухня», «Я не буду гэта есці»).
Майстар-клас завершыўся дэгустацыяй страў і забаўляльнай праграмай.
Каб трапіць на наступны майстар-клас, сачыце за навінамі банка ў сацыяльных сетках.
Аддзел камунікацый і рэкламы