Навіны банка і прэс-рэлізы
18.10.2021

Змяненні валютнага заканадаўства і новыя формы дакументаў

10 кастрычніка ўступіла ў сілу пастанова Праўлення НБ РБ ад 29.09.2021 №273 "Аб змяненні пастаноў Праўлення НБ РБ ад 28.05.2021 №141 і ад 31.05.2021 №147". Дакумент распрацаваны ў мэтах ўдасканалення падыходаў да ажыццяўлення банкамі кантролю пры правядзенні рэзідэнтамі і нерэзідэнтамі валютных і валютна-абменных аперацый.  

Асноўныя змяненні закранулі патрабаванні да прадастаўляемай кліентам у банк інфармацыі.

У мэтах спрашчэння парадку правядзення валютна-абменных аперацый выключана норма, якая прадугледжвае абавязак юрыдычных асоб – рэзідэнтаў пры куплі замежнай валюты пазначаць у адпаведнай заяўцы або плацежным даручэнні код накіравання выкарыстання набываемай замежнай валюты. Банкам унесены адпаведныя змяненні ў формы дакументаў па валютна-абменных аперацыях і ў «Умовы ажыццяўлення валютна-абменных аперацый у ААТ «ААБ Беларусбанк».

Змяненні ў Інструкцыю аб правядзенні валютных аперацый, зацверджаную пастановай Праўлення НБ РБ 31.05.2021 №147, прадугледжваюць адмову ад абавязковага прадстаўлення ў банкі рэзідэнтамі валютных дагавораў у якасці пацвярджэння падставы для правядзення плацяжоў, а таксама для ўнясення (зняцця) наяўнай замежнай валюты на рахунак (з рахунку). Пры гэтым захавана патрабаванне, што ў выпадках, калі банкі не могуь вызначыць на падставе прадстаўленай кліентам інфармацыі адпаведнасць здзяйсняемых валютных аперацый патрабаванням валютнага заканадаўства, банкі дадаткова запытваюць неабходныя для гэтых мэт дакументы.

Па валютных аперацыях, звязаных з паступленнем грашовых сродкаў на рахунак юрыдычнай асобы – рэзідэнта або накіраваннем ім грашовых сродкаў на аплату абавязацельстваў перад банкам без залічэння на свае рахункі, абноўлена форма Звестак аб паступіўшых грашовых сродках.

З падрабязнай інфармацыяй аб патрабаваннях валютнага заканадаўства можна азнаёміцца ў адпаведных раздзелах сайта:

  - для юрыдычных асоб;

 - для фізічных асоб (у частцы патрабаванняў заканадаўства; для афармлення міжнародных пераводаў).

 

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!