Валютна-абменныя аперацыі

ААТ «ААБ Беларусбанк», займаючы вядучае месца сярод банкаў Рэспублікі Беларусь на рынку валютна-абменных аперацый з юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі, прапануе наступныя віды паслуг:

  • На пазабіржавым валютным рынку: купля-продаж, канверсія замежнай валюты
  • На таргах ААТ «БВФБ»:

- купля замежнай валюты на біржавых таргах па заяўках кліентаў;

- продаж замежнай валюты на біржавых таргах па заяўках кліентаў.

Валютна-абменныя аперацыі ажыццяўляюцца ўсімі ўстановамі ААТ «ААБ Беларусбанк» у рамках заключаных банкам з кліентам дагавораў на падставе заявак (плацежных інструкцый) кліентаў ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

Пры ажыццяўленні валютна-абменных аперацый на ўнутраным валютным рынку кліентам пры афармленні плацежных даручэнняў на перавод з купляй/продажам/канверсіяй, заявак на куплю/продаж/канверсію курс аперацыі неабходна пазначаць у суадносінах 1:1, г.зн. за 1 адзінку замежнай валюты.

У ААТ «ААБ Беларусбанк» валютна-абменныя аперацыі ажыццяўляюцца ў адпаведнасці з «Умовамі ажыццяўлення валютна-абменных аперацый у ААТ «ААБ Беларусбанк» (далей - Умовы).
Кліент далучаецца да сапраўдных Умоў шляхам прадстаўлення ў Банк запоўненай заявы па форме згодна з дадаткам 1 да Умоў або іншага дакумента па форме, якая вызначана Банкам.

Валютна-абменныя аперацыі на пазабіржавым валютным рынку

У ААТ «ААБ Беларусбанк»  можна ажыццявіць:

  • куплю замежнай валюты;
  • продаж замежнай валюты;
  • канверсію замежнай валюты;
  • перавод з купляй замежнай валюты;
  • перавод з продажам замежнай валюты;
  • перавод з канверсіяй замежнай валюты;
  • залічэнне з купляй банкам паступіўшай на карысць кліента замежнай валюты;
  • залічэнне з канверсіяй.

Пры ажыццяўленні валютна-абменных аперацый на пазабіржавым валютным рынку камісійнае ўзнагароджанне не спаганяецца.

Абменны курс пры правядзенні валютна-абменных аперацый на пазабіржавым валютным рынку ўстанаўліваецца па дамоўленасці паміж удзельнікамі здзелкі, за выключэннем выпадкаў, вызначаных заканадаўствам.  Пры ўстанаўленні курсаў на пазабіржавым валютным рынку да кожнага кліента прымяняецца індывідуальны падыход.

У мэтах хеджыравання валютных рызык ААТ «ААБ Беларусбанк» ажыццяўляе з кліентамі здзелкі куплі, продажу або канверсіі замежнай валюты на пазабіржавым валютным рынку на ўмовах спот, форвард, своп.

Валютна-абменныя аперацыі з юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі на біржавым валютным рынку

Віды аперацый, ажыццяўляемыя на таргах ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа":

  • купля замежнай валюты на біржавых таргах па заяўках кліентаў;
  • продаж замежнай валюты на біржавых таргах па заяўках кліентаў.

Заяўкі кліентаў на куплю і продаж замежнай валюты ў гандлёвай сістэме ААТ «БВФБ» будуць выконвацца ААТ "ААБ Беларусбанк" па курсах попыту/прапановы, якія складваюцца ў ходзе таргоў на ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа» падчас ганлёвай сесіі ў момант ажыццяўлення здзелкі, з улікам вызначаных кліентам у заяўцы курсавых абмежаванняў.

Заяўка кліентаў у ходзе таргоў можа быць выканана адной або некалькімі здзелкамі. Разлікі ААТ "ААБ Беларусбанк" з кліентам ажыццяўляюцца па фактычных курсах здзелак на таргах, здзейсненых пры выкананні канкрэтнай заяўкі кліента. Незадаволеныя ў ходзе таргоў заяўкі і астатак ад часткова задаволеных заявак пераносяцца на наступныя таргі або могуць быць адкліканы кліентамі.

За аперацыі на таргах ААТ "БВФБ" банк мае права спаганяць узнагароджанне ў беларускіх рублях і (або) у замежнай валюце ў адпаведнасці са Сборнікам узнагароджанняў за банкаўскія аперацыі, выконваемыя ААТ "ААБ Беларусбанк". Па аперацыях са сродкамі рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў узнагароджанне банка не спаганяецца.

Пры куплі і продажы замежнай валюты банк мае права прымяняць дыферэнцыраваны памер узнагароджання, а таксама індывідуальныя тарыфы ў парадку, устаноўленым ААТ "ААБ Беларусбанк".

Асабалівасці ажыццяўлення валютна-абменных аперацый суб'ектам валютных аперацый-нерэзідэнтам

 

Валютна-абменныя аперацыі на ўнутраным валютным рынку ажыццяўляюцца суб'ектам валютных аперацый - нерэзідэнтам па неабходнасці, якая вызначаецца ім самастойна.

Пры ажыццяўленні валютна-абменнай аперацыі:

- на біржавым валютным рынку суб'ект валютных аперацый-нерэзідэнт прадастаўляе ў Банк заяўку на куплю (продаж) замежнай валюты;

- на пазабіржавым валютным рынку суб'ект валютных аперацый-нерэзідэнт прадастаўляе ў Банк заяўку на куплю (продаж, канверсію) замежнай валюты або плацежнае даручэнне на перавод з купляй (продажам, канверсіяй).

Купля замежнай валюты суб'ектам валютных аперацый – нерэзідэнтам ажыццяўляецца з улікам наступных патрабаванняў:

- пералічэнне беларускіх рублёў у аплату набываемай замежнай валюты праводзіцца з яго рахунку, адкрытага ў банку;

- залічэнне набытай замежнай валюты праводзіцца на яго рахунак і (або) рахункі іншых рэзідэнтаў і (або) нерэзідэнтаў, адкрытыя ў банку, банку-нерэзідэнце, за выключэннем куплі замежнай валюты на біржавым валютным рынку;

- пры вяртанні суб'екту валютных аперацый - нерэзідэнту беларускіх рублёў, атрыманых у выніку здзейсненай раней суб'ектам валютных аперацый - нерэзідэнтам продажу замежнай валюты, банк на падставе дагавору з суб'ектам валютных аперацый - нерэзідэнтам залічвае замежную валюту з продажам на рахунак, з якога замежная валюта раней была пералічана суб'ектам валютных аперацый - нерэзідэнтам для продажу.

Залічэнне з продажам у ААТ «ААБ Беларусбанк» ажыццяўляецца на падставе «Згоды на здзяйсненне залічэння з купляй, продажам, канверсіяй», якая з'яўляецца дадаткам № 2 да Умоў ажыццяўлення валютна-абменных аперацый у ААТ «ААБ Беларусбанк» або на падставе «Дагавору на здзяйсненне валютна-абменнай аперацыі па залічэнні з купляй (канверсіяй, продажам) безнаяўнай замежнай валюты».

Продаж (канверсія) замежнай валюты суб’ектам валютных аперацый – нерэзідэнтам ажыццяўляецца з улікам наступных патрабаванняў:

- пералічэнне замежнай валюты для яе продажу (канверсіі) праводзіцца з яго рахункаў, адкрытых у банку або банку-нерэзідэнце;

- залічэнне беларускіх рублёў ад прададзенай ім замежнай валюты праводзіцца на яго рахункі і (або) рахункі іншых рэзідэнтаў і нерэзідэнтаў, адкрытыя ў банку, за выключэннем продажу замежнай валюты на біржавым валютным рынку.

 - пры канверсіі замежнай валюты залічэнне замежнай валюты, атрыманай у выніку канверсіі, праводзіцца на яго рахункі, адкрытыя ў банку ці банку-нерэзідэнце, або на рахункі іншых рэзідэнтаў і (або) нерэзідэнтаў, за выключэннем канверсіі замежнай валюты на біржавым валютным рынку.

- пры вяртанні суб'екту валютных аперацый - нерэзідэнту замежнай валюты, раней ім набытай (канверсаванай), банк на падставе дагавору з суб'ектам валютных аперацый - нерэзідэнтам здзяйсняе залічэнне беларускіх рублёў (замежнай валюты) з купляй (канверсіяй) на рахунак, з якога беларускія рублі (замежная валюта) былі(а) раней пералічаны(а) за набытую (канверсоўную) замежную валюту.

Продаж (канверсія) замежнай валюты на пазабіржавым валютным рынку можа ажыццяўляцца суб'ектам валютных аперацый - нерэзідэнтам банку, у якім адкрыты рахунак у беларускіх рублях (замежнай валюце), на які праводзіцца залічэнне беларускіх рублёў (замежнай валюты) пасля ажыццяўлення банкам аперацыі па залічэнні з купляй ( канверсіяй) замежнай валюты, паступіўшай на карысць суб'екту валютных аперацый - нерэзідэнту на падставе дагавору, без афармлення заяўкі на продаж (канверсію) замежнай валюты.

Залічэнне з купляй (канверсіяй) у ААТ «ААБ Беларусбанк» ажыццяўляецца на падставе «Згоды на здзяйсненне залічэння з купляй, продажам, канверсіяй», якая з'яўляецца дадаткам № 2 да Умоў ажыццяўлення валютна-абменных аперацый у ААТ «ААБ Беларусбанк» або на падставе «Дагавору на здзяйсненне валютна-абменнай аперацыі па залічэнні з купляй (канверсіяй, продажам) безнаяўнай замежнай валюты».

Асаблівасці ажыццяўлення валютна-абменных аперацый суб'ектам валютных аперацый - рэзідэнтам

 

Неабходнасць ажыццяўлення валютна-абменных аперацый (купля, продаж, канверсія) на ўнутраным валютным рынку Рэспублікі Беларусь вызначаецца суб'ектам валютных аперацый - рэзідэнтам самастойна, за выключэннем абавязковага продажу замежнай валюты.

Валютна-абменныя аперацыі могуць праводзіцца як праз абслугоўваючы Банк, так і праз іншы Банк Рэспублікі Беларусь.

Пры здзяйсненні валютна-абменнай аперацыі:

- на біржавым валютным рынку суб'ект валютных аперацый - рэзідэнт прадастаўляе ў Банк заяўку на куплю (продаж) замежнай валюты;

- на пазабіржавым валютным рынку суб'ект валютных аперацый - рэзідэнт прадастаўляе ў Банк заяўку на куплю (продаж, канверсію) замежнай валюты або плацежнае даручэнне на перавод з купляй (продажам, канверсіяй).

Купля замежнай валюты.

Пералічэнне беларускіх рублёў у аплату набываемай суб'ектам валютных аперацый -рэзідэнтам замежнай валюты можа праводзіцца:

- з рахункаў Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь, галоўных упраўленняў Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па абласцях і горадзе Мінску;

- з рахункаў суб'екта валютных аперацый - рэзідэнта, які выступае пакупніком замежнай валюты;

 - з выкарыстаннем рахункаў па ўліку крэдытаў.

Пры куплі замежнай валюты для разлікаў з нерэзідэнтамі па дагаворах, якія прадугледжваюць імпарт тавараў, у заяўцы на куплю (плацежным даручэнні на перавод з купляй) указваецца назва тавару і першыя чатыры лічбы кода тавару згодна з адзінай Таварнай наменклатурай знешнеэканамічнай дзейнасці Еўразійскага эканамічнага саюза (у выпадку, калі імпартаваны тавар неаднародны, дапускаецца ўказваць код тавару, які мае найбольшую ўдзельную вагу), пры куплі замежнай валюты ў іншых выпадках указваецца код напрамку выкарыстання набываемай замежнай валюты згодна з табліцай «Коды напрамку выкарыстання набываемай замежнай валюты».

Продаж (канверсія) замежнай валюты.  

Пералічэнне замежнай валюты пры яе продажы (канверсіі) суб'ектам валютных аперацый - рэзідэнтам можа праводзіцца:

- з рахункаў суб'екта валютных аперацый - рэзідэнта, які выступае прадаўцом замежнай валюты;

- з выкарыстаннем рахункаў па ўліку крэдытаў.

На пазабіржавым валютным рынку продаж (канверсія) замежнай валюты можа ажыццяўляцца Банку, у якім адкрыты рахунак у беларускіх рублях (замежнай валюце), на які праводзіцца залічэнне беларускіх рублёў (замежнай валюты) пасля ажыццяўлення Банкам аперацыі па залічэнні з купляй (канверсіяй) замежнай валюты, што паступіла суб'екту валютных аперацый - рэзідэнту на падставе дагавору, без афармлення заяўкі на продаж (канверсію) замежнай валюты.

Залічэнне з купляй (канверсіяй) у ААТ «ААБ Беларусбанк» ажыццяўляецца на падставе «Згоды на здзяйсненне залічэння з купляй, продажам, канверсіяй», якая з'яўляецца дадаткам № 2 да Умоў ажыццяўлення валютна-абменных аперацый у ААТ «ААБ Беларусбанк» або на падставе «Дагавору на здзяйсненне валютна-абменнай аперацыі па залічэнні з купляй (канверсіяй, продажам) безнаяўнай замежнай валюты».

КОДЫ НАПРАМКУ ВЫКАРЫСТАННЯ НАБЫВАЕМАЙ ЗАМЕЖНАЙ ВАЛЮТЫ

код

Найменне напрамку выкарыстання набываемай замежнай валюты

10010

Ажыццяўленне разлікаў па здзелках, якія прадугледжваюць імпарт ахоўваемай інфармацыі, выключных правоў на вынікі інтэлектуальнай дзейнасці, выкананых работ, аказаных паслуг

10101

Ажыццяўленне разлікаў па вяртанні сумы пазыкі і (або) выплаце працэнтаў па пазыках, прадастаўленых Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь у замежнай валюце рэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, а таксама для кампенсавання плацяжоў, здзейсненых па пагашэнні і абслугоўванні дзяржаўных пазык і пазык, гарантаваных Рэспублікай Беларусь і органамі мясцовага кіравання і самакіравання

10102

Ажыццяўленне разлікаў па здзелках, якiя прадугледжваюць атрыманне ад банкаў крэдытаў у замежнай валюце для разлікаў за газ, а таксама выкананне абавязацельстваў у рамках дагавораў паручыцельства па такіх крэдытных дагаворах

10112

Ажыццяўленне разлікаў па здзелках, якiя прадугледжваюць атрыманне ад нерэзідэнтаў крэдытаў і (або) пазык у замежнай валюце для разлікаў за газ

10103

Ажыццяўленне разлікаў па здзелках, якiя прадугледжваюць атрыманне ад банкаў крэдытаў у замежнай валюце для разлікаў за нафту і нафтапрадукты, а таксама выкананне абавязацельстваў у рамках дагавораў паручыцельства па такіх крэдытных дагаворах

10113

Ажыццяўленне разлікаў па здзелках, якiя прадугледжваюць атрыманне ад нерэзідэнтаў крэдытаў і (або) пазык у замежнай валюце для разлікаў за нафту і нафтапрадукты

10104

Ажыццяўленне разлікаў па здзелках, якiя прадугледжваюць атрыманне ад банкаў крэдытаў у замежнай валюце на мэты, не ўказаныя ў кодах 10102 і 10103, а таксама выкананне абавязацельстваў у рамках дагавораў паручыцельства па такіх крэдытных дагаворах

10114

Ажыццяўленне разлікаў па здзелках, якiя прадугледжваюць атрыманне ад нерэзідэнтаў крэдытаў і (або) пазык у замежнай валюце на мэты, не ўказаныя ў кодах 10112 і 10113

10200

Аплата расходаў, звязаных з паездкамі супрацоўнікаў за межы Рэспублікі Беларусь

10400

Ажыццяўленне з рэзідэнтамі разлікаў, не ўказаных у кодах 10101, 10102, 10103, 10104, 10200, 10300

10411

Ажыццяўленне разлікаў па здзелках, заключаных з нерэзідэнтамі, што прадугледжваюць перадачу i (або) атрыманне маёмасцi ў арэнду (лізінг)

10412

Ажыццяўленне плацяжоў нерэзідэнтам па выплаце дывідэндаў, даходаў па каштоўных паперах, iншых даходаў па інвестыцыях, а таксама плацяжоў нерэзідэнтам пры пагашэнні каштоўных папер

10409

Ажыццяўленне разлікаў па аперацыях негандлёвага характару

10410

Ажыццяўленне валютных аперацый з нерэзідэнтамі, не ўказаных у кодах 10010, 10112, 10113, 10114, 10311, 10312, 10313, 10314, 10315, 10316, 10409, 10411, 10412

10300

Размяшчэнне грашовых сродкаў у банку на бягучы (разліковы) рахунак у замежнай валюце, іншыя рахункі

10311

Ажыццяўленне разлікаў з нерэзідэнтам па здзелцы, якая прадугледжвае набыццё акцый пры iх размеркаваннi сярод заснавальнiкаў, долі ў статутным фондзе або паю ў маёмасцi нерэзідэнта, а таксама ўнясенне дадатковага ўкладу ў статутны фонд нерэзідэнта ў выпадку яго павелічэння

10312

Ажыццяўленне разлікаў з нерэзідэнтам па здзелцы, якая прадугледжвае ажыццяўленне разлікаў па набыцці ў нерэзідэнта каштоўных папер

10313

Ажыццяўленне разлікаў з нерэзідэнтам па здзелцы, якая прадугледжвае ажыццяўленне разлікаў па набыцці ва ўласнасць маёмасцi, якая знаходзiцца за межамi Рэспублiкi Беларусь i адносiцца па заканадаўству Рэспублікі Беларусь да нерухомай маёмасцi, у тым ліку на падставе дагавораў, якія прадугледжваюць стварэнне аб'ектаў долевага будаўніцтва

10314

Размяшчэнне грашовых сродкаў у банках-нерэзідэнтах або перадача грашовых сродкаў нерэзідэнтам (акрамя банкаў-нерэзідэнтаў) на ўмовах давернага кіравання

10315

Ажыццяўленне валютнай аперацыі, якая прадугледжвае прадастаўленне пазыкі нерэзідэнту

10316

Ажыццяўленне разлікаў па абавязацельствах, якія ўзніклі ў суб'екта валютных аперацый - рэзідэнта (акрамя банка), што з'яўляецца паручыцелем, гарантам, перад нерэзідэнтам на падставе заключанага паміж імі дагавору паручыцельства, гарантыі

10501

Ажыццяўленне разлікаў, вызначаных Законам аб рэспубліканскім бюджэце на чарговы фінансавы год і рашэннямі абласных і Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў аб бюджэце на чарговы фінансавы год

10502

Ажыццяўленне разлікаў, звязаных з пагашэннем і абслугоўваннем дзяржаўных пазык, пазык органаў мясцовага кіравання і самакіравання, а таксама пазык, гарантаваных Рэспублікай Беларусь і органамі мясцовага кіравання і самакіравання


 

Хеджыраванне валютных рызык

 

Хеджыраванне — гэта нейтралізацыя рызыкі змянення цаны актыву ў будучым за кошт правядзення пэўных фінансавых аперацый.
Хеджыраванне дазваляе кампаніям, схільным да валютнай рызыкі:

  • пазбегнуць фінансавых страт пры неспрыяльным змяненні валютнага курса ў будучым; 
  • спрасціць для кампаній працэс планавання асноўных фінансавых паказчыкаў гаспадарчай дзейнасці за кошт магчымасці зафіксаваць будучае значэнне валютнага курса. 

Каб застрахаваць свае рызыкі ад змянення курса валюты ў будучым - заключыце форвардную здзелку з фіксацыяй курса на пэўную дату.
Форвардная здзелка ці форвардная аперацыя — гэта здзелка па абмене адной валюты на іншую па загадзя ўзгодненым курсе, якая заключаецца сёння, але дата выканання кантракту адкладзена на вызначаны тэрмін у будучым.
Гэта паслуга будзе запатрабавана:
-  арганізацыямі - экспарцёрамі Рэспублікі Беларусь, якія атрымліваюць выручку ў замежнай валюце і ажыццяўляюць продаж яе на валютным рынку Рэспублікі Беларусь для ажыццяўлення гаспадарчай дзейнасці;
- арганізацыямі - імпарцёрамі Рэспублікі Беларусь, якія набываюць замежную валюту на валютным рынку для разлікаў за тавары і паслугі.

Даведка.
Спот – здзелка куплі, продажу або канверсіі замежнай валюты з датай валютавання не пазней другога працоўнага дня ад даты заключэння здзелкі.
Форвард – здзелка куплі, продажу, канверсіі замежнай валюты з датай валютавання не раней за тры працоўныя дні пасля даты заключэння здзелкі па курсах, устаноўленых бакамі ў дагаворы. 
Своп – здзелка куплі продажу або канверсіі замежнай валюты на ўмовах спот з адначасовым заключэннем адваротнай здзелкі на больш познюю дату па курсах, устаноўленых бакамі ў дагаворы.

Вы можаце звязацца са спецыялістамі  Банка па тэлефонах
8 (17) 309 04 42,  8 (017) 309 00 21,  8  (017) 309 01 78 для:
- атрымання больш падрабязнай інфармацыі па вышэйназваных аперацыях;
- паведамленя аб намеры  заключыць тэрміновую валютна-абменную здзелку;
- запыту інфармацыі аб каціроўках на ажыццяўленне валютна-абменнай здзелкі на пазабіржавым валютным рынку на вышэйназваных умовах.

 

 

Формы дакументаў 

Заява аб згодзе з Умовамі ажыццяўлення валютна-абменных аперацый у ААТ «ААБ Беларусбанк»

Згода на здзяйсненне валютна-абменнай аперацыі ў ААТ «ААБ Беларусбанк»

Заяўка на куплю замежнай валюты на пазабіржавым рынку

Заяўка на продаж замежнай валюты на пазабіржавым рынку

Заяўка на канверсію замежнай валюты

Заяўка на куплю замежнай валюты на таргах ААТ «БВФБ»

Заяўка на продаж замежнай валюты на таргах ААТ «БВФБ»