Навіны банка і прэс-рэлізы
17.05.2018

1 мільён карт - вынік новага падыходу «Беларусбанка» ў распрацоўцы рознічных прадуктаў

1mlnkartСёння цяжка ўявіць сваё жыццё без плацежнай карткі. Больш за тое, у кожнага другога ёсць карткі адразу некалькіх банкаў, што сведчыць аб высокай канкурэнцыі ў сферы картачнага бізнесу. Таму зараз як ніколі важна здолець вырабляць не толькі якасныя прадукты і паслугі, але і рабіць іх адметнымі і ўнікальнымі ў сваім родзе.

«Інавацыйны падыход у дачыненні да кліента» ,«комплексны прадукт» - паняцці, якія ўзнікліі не так даўно, але ўжо так часта выкарыстоўваюцца ў «Беларусбанку». Як ні дзіўна, менавіта дзякуючы ім, крыху больш чым за 1 год буйнейшы банк краіны з лёгкасцю выпусціў 1 мільён картак, якія заваявалі папулярнасць сярод насельніцтва нашай краіны.

Клуб «Аксаміт», «Карт-бланш», #настарт, «Шчодры», «Персона», карта растэрміноўкі «Магніт» – прадукты, аб якіх ведае дарослае пакаленне і маладое; імі карыстаюцца людзі, якія любяць купляць, не выходзячы з дому, і якія аддаюць перавагу гэта рабіць выключна за мяжой; іх афармляюць для здзяйснення хуткіх пакупак або для магчымасці аплаціць праз некаторы час. Галоўнае, што кожны з пералічаных комплексных прадуктаў прызначаны для канкрэтнай катэгорыі людзей са сваімі інтарэсамі, звычкамі і перавагамі.

Больш падрабязна пра новы падыход у распрацоўцы рознічных прадуктаў банка і пра яго паспяховасць расказала намеснік Старшыні Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Святлана Кажэкіна. 

- Крыху больш за год таму ў банку па напрамку рознічнага бізнесу было вырашана выкарыстоўваць іншы падыход як у распрацоўцы прадуктаў, так і ў дачыненні да абслугоўвання кліентаў: сталі адзін за адным з'яўляцца Клубы, за якімі рушыла ўслед карта растэрміноўкі «Магніт», Святлана Генадзьеўна, раскажыце больш падрабязна, чаму было прынята рашэнне змяніць падыход у распрацоўцы?

-  kozhekinaВы правільна заўважылі, «Беларусбанк» змяніў падыход, але гэта патрабаванні сённяшняга дня: рухацца наперад і не стаяць на месцы.

Картачныя прадукты банка заўсёды карысталіся папулярнасцю сярод нашага насельніцтва. Да сённяшняга дня банкам выпушчана больш за 5 млн. плацежных картак, што складае 41% долі рынку. Але спыняцца на дасягнутым нельга, неабходна ўдасканальваць існуючыя прадукты і распрацоўваць новыя як для дзеючых кліентаў, так і для прыцягнення новых.

Ведаеце, ёсць добрае выказванне ў А.Эйнштэйна: «Калі вы жадаеце змяніць нешта малое ў сваім жыцці - змяніце стаўленне, але калі вам патрэбныя вялікія перамены - мяняйце мысленне». Вось мы і пастараліся памяняць мысленне, дакладней, падыход у распрацоўцы, пераходзячы непасрэдна да інтарэсаў кожнай асобнай катэгорыі нашых кліентаў. Як аказалася, іх патрэбы і набор банкаўскіх прадуктаў, які імі выкарыстоўваецца, падобныя. Адсюль і нарадзілася ідэя распрацоўваць комплексныя прапановы, якія ўключаюць шэраг прадуктаў і паслуг максімальна задавальняючых патрэбы пэўнага сегмента кліентаў на спецыяльных умовах.

- Як банк прыйшоў да рашэння выпускаць карту растэрміноўкі і чаму карту «Магніт» таксама можна назваць комплексным прадуктам?

- Як сказана раней, развіваючы рознічны бізнес, нам стала важна прадаставіць кліенту максімальна магчымы комплекс цікавых яму паслуг і прапаноў, таму, калі было прынята рашэнне аб выпуску карты растэрміноўкі, то мы разумелі, што выпускаць яе толькі з адзінай функцыяй растэрміноўкі плацяжу сёння ўжо не так цікава і актуальна. Таму наша карта растэрміноўкі - карта растэрміноўкі «Магніт» - валодае пашыраным функцыяналам - наборам магчымасцей дэбетавай, крэдытнай і бонуснай карткі. А гэта не што іншае, як комплексны прадукт.

Ужо сёння ў карты «Магніт» больш за 15 700 партнёраў па ўсёй краіне - гэта арганізацыі, у якіх трымальнік дадзенай карты можа атрымаць кэшбэк да 12% ці разлічыцца ў растэрміноўку да 12 месяцаў. А пасля распрацоўкі партнёрскай праграмы на аснове тэхналогіі штрыхавога кадзіравання па карце растэрміноўкі ў асобных крамах можна атрымаць скідкі (бонусы). Такая праграма рэалізавана ў крамах «Белвест».

- Адным словам, можна лічыць, што пераход на распрацоўку комплексных картачных прадуктаў сябе апраўдаў?

- Усё правільна. Лічбы кажуць самі за сябе. Крыху больш чым за 1 год колькасць кліентаў, якія скарысталіся новымі прапановамі банка - комплекснымі прадуктамі - дасягнула 1 мільёна. Адметна і тое, што менавіта карта растэрміноўкі «Магніт», аформленая кліентам, стала той самай мільённай карткай.

Але хачу звярнуць увагу, што для «Беларусбанка» такая вялікая колькасць кліентаў, з аднаго боку - ганарова, але з другога - вельмі адказна. Неабходна не толькі паказаць высокую якасць абслугоўвання, але і працягваць своечасова рэагаваць на любыя патрэбы і пажаданні нашых кліентаў, што «Беларусбанк» і робіць.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!