«Беларусбанк» і «Белвест», буйнейшы вытворца абутку на беларускім рынку, запусцілі новую праграму супрацоўніцтва. У рамках гэтай праграмы трымальнікі прадуктаў банка: карты растэрміноўкі Магніт, клубных прадуктаў («Аксаміт», «Карт-бланш», #настарт), а таксама Карты навучэнца могуць карыстацца ўсімі бонусамі і прывілеямі, якія даступны трымальнікам бонусных карт сеткі магазінаў «Белвест».
«Гэта прапанова актуальная для вышэйпералічаных картак «Беларусбанка», аснашчаных спецыяльным штрых-кодам, які неабходны для ідэнтыфікацыі трымальніка карты як удзельніка бонуснай праграмы, - тлумачыць намеснік Старшыні Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Святлана Кажэкіна. – Удзел у праграме дазваляе накопліваць балы і выкарыстоўваць іх для аплаты тавараў, а значыць, атрымаць рэальную эканомію для сямейнага бюджэту».
Так, накопленымі баламі ў магазінах «Белвест» можна аплачваць да 20% кошту пары абутку і да 10% кошту сумкі або спадарожнага тавару.
«Мы бачым, што сёння кліенты больш адукаваны фінансава, больш рупліва падыходзяць да грашовых трат, усё пралічваюць, таму бонусныя праекты эфектыўныя, - расказвае Святлана Кажэкіна. – Відавочна, што партнёрскія праграмы выгадныя ўсім бакам - вытворцу паслуг, банку, кліентам. Мы маем намер і далей развіваць праграмы супрацоўніцтва, пашыраць колькасць партнёраў з іншых гандлёвых сетак: бытавая тэхніка, электроніка, адзенне, прадукты харчавання і г.д.».
Інфармацыя аб новых удзельніках партнёрскай праграмы будзе размяшчацца на сайце банка.
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»