У 2016 годзе «Беларусбанк» выпусціў свой першы клубны прадукт – Клуб «Аксаміт», мэтавая аўдыторыя якога - людзі пенсіённага ўзросту, якія вядуць актыўны лад жыцця. Ужо сёння ўдзельнікамі Клуба сталі больш за 390 тыс. чалавек.
Наступным стаў – Клуб «Карт-бланш» (для падарожнікаў, якія аддаюць перавагу турыстычным паездкам і шоп-турам па ўсім свеце) і Клуб #настарт (для маладых, актыўных карыстальнікаў інтэрнэту, якія набываюць тавары і паслугі ў беларускіх і замежных інтэрнэт-крамах).
Працягваючы распрацоўку комплексных прадуктаў «Беларусбанк» рады паведаміць аб выпуску новых прадуктаў - Клуб «Шчодры» і Клуб «Персона».
Клуб «Шчодры»
Клуб «Шчодры» – прадукт, які падыходзіць для большасці нашых грамадзян і выдатна можа замяніць зарплатную картку, - тлумачыць намеснік Старшыні Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Святлана Кажэкіна. - Не выпадкова, назва Клуба на беларускай мове і звязана са згадваннем нашай нацыянальнай якасці - шчодрасці.
Адметнымі асаблівасцямі Клуба «Шчодры» з'яўляюцца, па-першае, магчымасць пераводу грашовых сродкаў 3 атрымальнікам (так званым «любімым атрымальнікам») на клубныя карткі банка і карту растэрміноўкі «Магніт» без спагнання якіх-небудзь камісій, а па-другое, скідка 50% на афармленне карты растэрміноўкі «Магніт».
Даведачна:
Удзельнікам Клуба прадастаўляюцца наступныя сэрвісы:
- афармленне міжнароднай бескантактавай карткі на выбар кліента БЕЛКАРТ-Maestro або Mastercard Standard
- магчымасць афармлення карты растэрміноўкі «Магніт» са скідкай 50% ад кошту;
- вяртанне грашовых сродкаўна рахунак (кэшбэк) да 12% ад кожнай пакупкі (плацяжу) у арганізацыях-партнёрах банка;
- вяртанне на рахунак 3% пры куплі білетаў, заказаных на сайце БЧ (у рамках праграмы «Экспрэс»);
- перавод без спагнання ўзнагароджання грашовых сродкаў з карткі Клуба «Шчодры» на клубныя карткі (Клуб «Аксаміт», «Карт-бланш», #настарт, «Шчодры», «Персона») і картку растэрміноўкі «Магніт» 3-х выбраных кліентам атрымальнікаў;
- заключэнне са скідкай 15% дагавораў добраахвотнага страхавання;
Уключана ў кошт абслугоўвання:
- карыстанне сэрвісам «М-банкінг» (пакет «Эканомны»), у які ўваходзіць здзяйсненне розных аперацый (плацяжоў), прагляд астатку па картцы «Шчодрая»);
- паслуга «SMS-апавяшчэнне» аб прыходных і расходных аперацыях па картцы на працягу першых 3-х месяцаў без спагнання ўзнагароджання;
- рэгістрацыя ў сістэме «Інтэрнэт-банкінг» ва ўстановах банка.
Клуб «Персона»
Клуб «Персона» – адна з самых прэстыжных прапаноў нашага банка для найбольш патрабавальных і заможных кліентаў, якія часта падарожнічаюць, цэняць свой час, прывыклі атрымліваць самы лепшы сэрвіс і цэняць індывідуальны падыход, - расказвае Святлана Кажэкіна. - Удзельнікі Клуба могуць скарыстацца спецыяльнымі ўмовамі па даверным кіраванні, авердрафтным крэдыце. Прадастаўлена магчымасць без спагнання дадатковых аплат заключыць дагаворы добраахвотнага страхавання, а таксама аформіць плацежныя карткі ўзроўню Gold як для сябе, так і ў якасці дадатковай на іншае імя.
Плацежныя сістэмы таксама клапоцяцца аб сваіх прэміяльных прадуктах, таму як Mastercard, так і Visa прадастаўляюць дадатковы набор магчымасцей.
Хачу звярнуць увагу, што напаўненне Клуба «Персона» напрамую залежыць ад тыпу карткі, які быў выбраны кліентам пры афармленні: Visa Platinum або Mastercard World Black Edition».
Даведачна:
Удзельнікам Клуба прадастаўляюцца наступныя сэрвісы:
- афармленне міжнароднай бескантактавай карткі на выбар кліента Visa Platinum або Mastercard World Black Edition;
- наведванні VIP-зал аэрапортаў па ўсім свеце па праграме Priority Pass;
- паніжаная мінімальная сума грашовых сродкаў для заключэння з банкам дагавору давернага кіравання грашовымі сродкамі;
- спецыяльныя ўмовы па авердрафтным крэдыце;
- страхаванне трымальніка карткі ад няшчасных выпадкаў і хвароб на час паездкі за мяжу (ЗАСТ «Прамтрансінвест»);
- афармленне па выбары кліента картак Masterсard Gold/Visa Gold у якасці асноўнай і (або) дадатковых картак;
- выпіска па рахунку за любы перыяд;
- паслуга па змяненні ПІН-кода;
- SMS-апавяшчэнне аб расходных і прыходных аперацыях;
- інфармаванне аб даце наступлення тэрміну заканчэння дзеяння карткі шляхам накіравання SMS-паведамлення;
- рэгістрацыя ў сістэме Інтэрнэт-банкінг і выдача карты кодаў сістэмы Інтэрнэт-банкінг ва ўстановах банка;
- карыстанне сэрвісам М-банкінг у рамках пакета «Поўны».
Дадаткова для карткі Visa Platinum:
- удзел у праграме лаяльнасці плацежнай сістэмы Visa International;
- кэшбэк да 12% у рамках праграмы лаяльнасці «Ваш бонус», а таксама 5% ад куплі білетаў на цягнікі БЧ у рамках праграмы лаяльнасці «Экспрэс».
Дадаткова для карткі Mastercard World Black Edition:
- удзел у праграме лаяльнасці плацежнай сістэмы Mastercard Worldwide;
- скідка да 50% на арэнду банкаўскіх (ячэек) сейфаў;
- Кансьерж-сэрвіс;
- страхаванне ад траўм «Экспрэс» на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (БРУСП «Белдзяржстрах»).
Новыя клубныя прадукты «Беларусбанка» ўжо становяцца папулярнымі сярод насельніцтва: усяго за тыдзень з моманту іх выхаду на рынак удзельнікамі сталі больш за 3 000 чалавек.