Навіны банка і прэс-рэлізы
24.12.2024

Ад Купалы да 6 мільёнаў кліентаў: Беларусбанк здзяйсняе мары ўжо 102 гады

102 гады таму Янка Купала, тады яшчэ пачынаючы класік беларускай паэзіі, прынёс у Ашчадную касу свой ганарар і адкрыў уклад. Аб чым тады марыў паэт і на што, магчыма, хацеў накапіць, гісторыя замоўчвае. Зараз паслугамі Беларусбанка, у які трансфармавалася гэта каса, карыстаюцца амаль 6 мільёнаў грамадзян краіны. Кожны год банк радуе кліентаў новымі прадуктамі і сэрвісамі, яркімі праектамі і робіць усё, каб здзяйсняць мары.

01

Не выключэнне і Год якасці. У найбуйнейшым банку краіны яно заўсёды было асновай стратэгіі развіцця. У 2024-м — асабліва. Усе навінкі, пераўтварэнні і праекты адыходзячага года былі накіраваны на тое, каб мары кліентаў спраўджваліся.

На родныя тавары

Сапраўды народны крэдыт з’явіўся ў Беларусбанка яшчэ ў пачатку гэтага года — крэдыт «На родныя тавары». Яго палюбілі крэдытаатрымальнікі — за нізкую працэнтную стаўку ў 4% на тры гады.  Яго цёпла сустрэлі магазіны, якія рэалізуюць тавары айчыннай вытворчасці. З пачатку года па праграме «На родныя тавары» заключана больш за 105 тысяч крэдытных дагавораў на суму больш за 550 мільёнаў рублёў.

02

Авердрафт для бюджэтнікаў і вяскоўцаў

У ліпені Беларусбанк парадаваў работнікаў бюджэтных і сельскагаспадарчых арганізацый. Для іх быў запушчаны новы авердрафт са зніжанай працэнтнай стаўкай – 12,5% (стаўка рэфінансавання НБ + 3 п.п). Авердрафт прадастаўляецца на 2 гады, а пагашаецца штомесячна роўнымі долямі на працягу 12 каляндарных месяцаў, наступных за месяцам прадастаўлення крэдыту або яго часткі.

Наяўныя грошы на касе

На працягу ўсяго года вялася актыўная работа па павышэнні якасці жыцця жыхароў невялікіх населеных пунктаў. Цяпер яны могуць здымаць наяўныя грошы з карты прама на касах у магазіне. Да гэтай сістэмы ўжо падключыліся 2800 гандлёвых кропак.

03

Сэрвіс аплаты па QR-кодзе

Працягвае набіраць папулярнасць і сэрвіс аплаты па QR-кодзе. З пачатку года колькасць аплат, здзейсненых з яго дапамогай, склала каля 14 мільёнаў. Гэта сведчыць аб росце цікавасці карыстальнікаў да зручных і сучасных спосабаў разлікаў. Інтэграваны ў дадатак M-Belarusbank інструмент, дазваляе счытваць QR-коды і праводзіць праз іх аплату напрамую з карты.

У цяперашні час аплата праезду па QR-кодзе даступна ўжо ў 47 гарадах, уключаючы Брэст, Віцебск, Гомель, Гродна, Магілёў, Бабруйск, Баранавічы і многія іншыя. Таксама да сэрвісу далучыліся і маршрутныя таксі ў Мінску.

04

Падтрымка бізнесу   

Важны складальнік стратэгіі Беларусбанка – падтрымка малога і сярэдняга бізнесу. За гэты год на гэтыя мэты было выдадзена крэдытаў на суму звыш 6 мільярдаў рублёў. Асаблівая ўвага — бізнесу ў рэгіёнах з праграмай «Падтрымка рэгіянальнага бізнесу» на асобых умовах.

Іпатэка пад зніжаную стаўку

Мары пра ўласнае жыллё ператварыць у рэальнасць стала прасцей. Крэдыт «Іпатэка Экспрэс» па зніжанай працэнтнай стаўцы ў гэтым годзе стаў выдавацца для грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. З пачатку года па прадукце «Іпатэка Экспрэс» такім грамадзянам выдадзена каля 760 мільёнаў рублёў, больш за 430 мільёнаў рублёў прадастаўлена грамадзянам, якія не маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.

На выгадныя ўмовы крэдытавання могуць таксама разлічваць грамадзяне, якія жывуць і працуюць у населеных пунктах з колькасцю да 20 тысяч чалавек, якія ўзводзяць, рэканструююць, а таксама набываюць жылыя памяшканні ў гэтых населеных пунктах.

Усяго на камерцыйнае крэдытаванне нерухомасці з пачатку года банк накіраваў больш за два мільярды рублёў.

05

Карта навучэнца

Ужо год банк рэалізуе праект «Карта навучэнца». Цяпер школьнікі могуць з дапамогай «пластыка» не толькі аплачваць пакупкі і атрымліваць доступ у навучальныя ўстановы, але выкарыстоўваць яго як дакумент, які пацвярджае права на бясплатны праезд у грамадскім транспарце. Карта навучэнца заваявала велізарную папулярнасць сярод школьнікаў і іх бацькоў. Сёння ў рамках праекта з Беларусбанкам супрацоўнічаюць 943 навучальныя ўстановы.  Для школьнікаў Беларусі ўжо выпушчана каля 175 тысяч карт.

06

QR-код для бізнесу

У маі Беларусбанк рэалізаваў магчымасць уносіць выручку па QR-кодзе ў банкаматы з функцыяй Recycling (прыём наяўных грошай). Дарэчы, такіх банкаматаў у краіне зараз ужо 164.

«У школу з Беларусбанкам»       

Дзякуючы сацыяльнаму праекту «У школу з Беларусбанкам» сельскіх школьнікаў падвозяць на заняткі 12 сучасных аўтобусаў МАЗ. Праект працягнецца і ў наступным годзе.

07

Здзяйсняючы мары іншых, банк традыцыйна атрымлівае народнае прызнанне, якое выражаецца ва ўзнагародах

Выбар года       

У гэтым годзе банк у 15-ы раз стаў пераможцам конкурсу «Выбар года». Для таго, каб атрымаць статус «любімага банка», у кампаніі старанна працавала 12-тысячная каманда — запускала новыя прадукты, паляпшала якасць абслугоўвання, развівала інфраструктуру. І ўсё гэта з улікам патрэб амаль 6 мільёнаў кліентаў.

08

Народная марка

Яшчэ адна значная ўзнагарода ў скарбонцы дасягненняў гэтага года  — прэмія «Народная марка», якую банк атрымлівае ўжо восьмы год запар. У 2024-м ён стаў пераможцам адразу ў дзвюх намінацыях: «Банк і яго банкаўскі прадукт» і «Народнае прызнанне».

Залатое сэрца

Дабрачынны заплыў на Заслаўскім вадасховішчы, дабрачынны трэйл-забег Belarusbank Museum Run, а таксама вертыкальны забег «Яркая вертыкаль – 2024» — гэта толькі пачатак доўгага спісу сацыяльных праектаў, спонсарам і арганізатарам якіх з’яўляецца банк. Яго ўклад у добрыя справы адзначаны ўзнагародай «Залатое сэрца».

09

Выконваючы жаданні іншых, на наступны год Беларусбанк загадаў і свае

Яшчэ больш кліентаў

У банку абслугоўваецца звыш паловы насельніцтва краіны. Многія пачынаюць свой фінансавы шлях з яго прадуктаў. Кожны другі пенсіянер атрымлівае пенсію таксама на картку Беларусбанка. У банку ганарацца гэтымі дасягненнямі. Але працягваюць марыць, каб зручнасцю іх сэрвісаў і абслугоўвання ў аддзяленнях скарысталіся яшчэ больш беларусаў.

Яшчэ больш аформленых прадуктаў

Зараз у Беларусбанку аформлена звыш 10 мільёнаў прадуктаў. Кожны дзясяты – у дыстанцыйных каналах. Аднак спецыялісты банка хочуць дапамагчы беларусам у вырашэнні яшчэ большай колькасці фінансавых пытанняў.

Яшчэ больш зваротнай сувязі

Работнікі банка рэгулярна вывучаюць кліенцкі вопыт на аснове паступаючых прапаноў, зваротаў і апытанняў. У гэтым годзе вывучана меркаванне больш чым 80 тысяч рэспандэнтаў. Менавіта дзякуючы такой зваротнай сувязі банкаўскія паслугі становяцца яшчэ лепшымі і якаснымі. Зрэшты, гэта і ёсць галоўная задача найбуйнейшага банка краіны!

10

І, як лічыць старшыня праўлення Беларусбанка Віктар Ананіч, выканаць фінансавыя паказчыкі можна, а атрымаць статус «любімага банка», растапіць сэрцы кліентаў не так проста. Удвая цяжэй гэты статус захаваць.

Беларусбанк гаворыць 6 мільёнаў «дзякуй», каб падзяка даляцела да кожнага кліента, і абяцае ў 2025-м, як і ўсе гэтыя 102 гады, быць побач!

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!