Навіны банка і прэс-рэлізы
24.11.2022

Беларусбанк зноў зніжае працэнтныя стаўкі па крэдытах і аднаўляе аўтакрэдытаванне

З 24.11.2022 зніжаюцца працэнтныя стаўкі па новых крэдытах для фізічных асоб на спажывецкія патрэбы і на фінансаванне нерухомасці. Актуальныя стаўкі ў аглядзе ніжэй.

У рамках спецыяльнай прапановы да 100-гадовага юбілею банка працэнтная стаўка па спажывецкім крэдыце тэрмінам да 5 гадоў на працягу грэйс-перыяду (100 дзён) зніжана да 10% гадавых, па заканчэнні грэйс-перыяду складзе 18% (пры падачы заяўкі на крэдыт праз каналы ДБА – 17,5%).  Гэта прапанова дзейнічае па 10.01.2023 уключна.

Для ўдзельнікаў Клуба «Аксаміт» стаўка па новых крэдытах «Час жыць» тэрмінам да 3 гадоў у першы год карыстання зніжана да 16,5% гадавых, у наступныя гады – да 17%.

Працэнтная стаўка па новых спажывецкіх крэдытах тэрмінам да 3 гадоў з аднаўляльнай крэдытнай лініяй зніжана да 17,5% гадавых, а пры падачы заяўкі праз каналы ДБА – да 17%.

Па новых крэдытах на навучанне ва ўстановах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі актуальная стаўка складае 16,5%.

Авердрафт з тэрмінам прадастаўлення 2 гады і тэрмінам пагашэння 12 месяцаў можна аформіць са стаўкай 17,5% гадавых.

Крэдаты на фінансаванне нерухомасці таксама выдаюцца на больш прывабных умовах.

Аформіць крэдыт на будаўніцтва (рэканструкцыю), набыццё жылых памяшканняў, у т.л. у рамках прадуктаў «Іпатэка Экспрэс», набыццё незавершанага закансерваванага капітальнага будынку і крэдыт «Стройдом» можна  пад стаўку 18% гадавых.

У рамках партнёрскай праграмы «Іпатэка з намі» з забудоўшчыкамі  недзяржаўнай формы ўласнасці ў першы год стаўка па крэдыце цяпер складзе ад 10% гадавых, з 13-га месяца —18% гадавых.

У рамках партнёрскай праграмы «Іпатэка з намі» з дзяржзабудоўшчыкамі ў першы год стаўка складзе ад 8,5% гадавых, з 13-га месяца — 17,5% гадавых.

Па крэдыце на будаўніцтва жылля для грамадзян, якія заключылі дагаворы з дзяржзабудоўшчыкамі, а таксама па крэдыце «Час будаваць» стаўка складзе 17,5% гадавых.

З 24 лістапада цудоўныя ўдзельніцы Клуба «Лэдзі» зноў могуць скарыстацца спецыяльным крэдытным прадуктам тэрмінам да 3 гадоў з магчымасцю штогадовага зніжэння працэнтаў. Актуальная стаўка складае 17 % гадавых (пры падачы заяўкі праз каналы ДБА – 16,5% гадавых).

А тых, хто марыць пра ўласнае аўто, парадуе навіна аб аднаўленні выдачы крэдытаў на набыццё новых аўтамабіляў. Крэдыт афармялецца на тэрмін да 7 гадоў з адтэрміноўкай плацяжу па асноўным доўгу на 6 месяцаў. Працэнтная стаўка па крэдыце складзе 18% гадавых, на працягу першых 180 каляндарных дзён яна фіксаваная, па заканчэнні названага тэрміну – пераменная.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на карпаратыўным сайце www.belarusbank.by або патэлефанаваўшы ў Кантакт-цэнтр на нумар 147.

Жадаеце даведвацца пра нашы навіны першымі? Падпісвайцеся на нас у Тэлеграм або Viber!