Навіны банка і прэс-рэлізы
26.08.2022

Банк і БЕЛКАРТ вучылі юных мінчан і іх бацькоў карыстацца бескантактавай аплатай

image001

У мінулыя выхадныя Беларусбанк разам з плацежнай сістэмай БЕЛКАРТ і Банкаўскім працэсінгавым цэнтрам ужо традыцыйна прынялі ўдзел у сямейным фестывалі «Букідс Прафесіі».

image002

На гэты раз на лакацыі «Банк» наведвальнікі не толькі прымерылі на сябе такія прафесіі, як касір, інкасатар, але і рабілі ўклады ў Сховішча, каб падвоіць заробленыя сродкі. Таксама кожнаму дзіцяці выдавалася ігравая фестывальная картка БЕЛКАРТ для накаплення безнаяўных грошай (фестывальных балаў), каб падчас мерапрыемства аплачваць свае пакупкі ігравымі «букідсамі».

image003

Маленькія ўдзельнікі фестывалю пазнаёміліся з мабільным дадаткам для аплаты БЕЛКАРТ PAY і нават змаглі зрабіць ігравую пакупку з дапамогай атрыманай ігравой карткі і смартфона. Асвойвалі БЕЛКАРТ PAY і дарослыя наведвальнікі фестывалю. Ажыццяўляючы з яго дапамогай пакупкі, атрымлівалі спецыяльны «Бонус», які абменьвалі на кактэйль ці папкорн.

image004

Захаваць на памяць свой удзел у мерапрыемстве ўсе жадаючыя маглі ў яркай фотазоне БЕЛКАРТ PAY.

Нагадаем, кліенты Беларусбанка аднымі з першых атрымалі магчымаць дадаваць свае карты БЕЛКАРТ у плацежны сэрвіс. Як гэта зрабіць, чытайце тут.

Аддзел камунікацый і рэкламы

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!