Беларусбанк прыняў удзел ва ўжо традыцыйным мерапрыемстве «Букідс», якое адбылося ў Батанічным садзе. Фестываль праводзіцца для таго, каб пазнаёміць школьнікаў і малышоў з рознымі прафесіямі і даць магчымасць паспрабаваць сябе ў ролі яе прадстаўніка.
Лакацыя пад назвай «Банк» была падрыхтавана сумесна з плацежнай сістэмай БЕЛКАРТ і Банкаўскім працэсінгавым цэнтрам. На ёй кожны ўдзельнік змог атрымаць ігравую картку банка і прымерыць прафесію банкаўскага работніка або інкасатара. Спецыялісты банка, якія прысутнічалі на мерапрыемстве, адказалі на ўсе пытанні не толькі дзетак, але і іх бацькоў.
Усяго фестываль наведалі каля 16 тыс. гасцей, было прадстаўлена больш за 50 розных прафесій.