Навіны банка і прэс-рэлізы
17.08.2021

Продаж акцый банка

18 жніўня 2021 года з 09.00 пачынаецца продаж простых (звычайных) акцый банка ў адпаведнасці з рашэннем Агульнага сходу акцыянераў ад 09.12.2019  (пратакол № 6, у рэд. ад 06.05.2021, пратакол № 4.1).

Продаж акцый будзе ажыццяўляцца шляхам заключэння з банкам дагавору куплі-продажу ў дэпазітарным офісе або з дапамогай сістэмы "Інтэрнэт-банкінг".

З умовамі і парадкам продажу акцый можна азнаёміцца на сайце банка ў раздзеле «Аб банку / Інфармацыя для інвестараў і акцыянераў / Умовы і парадак продажу простых акцый».

Дадаткова звяртаем увагу на неабходнасць (у адпаведнасці з заканадаўствам) зробленага загадзя раскрыцця інфармацыі аб намеры ажыццявіць набыццё акцый асобамі, якія валодаюць закрытай інфармацыяй на рынку каштоўных папер, маючай дачыненне да ААТ «ААБ Беларусбанк», у тым ліку афіліраванымі асобамі.