Асобамі, якія валодаюць закрытай інфармацыяй на рынку каштоўных папер, што адносіцца да ААТ «ААБ Беларусбанк» з'яўляюцца:
- члены Наглядальнага савета, Праўлення, Старшыня Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» (таксама з'яўляюцца афіліраванымі асобамі);
- члены рэвізійнай камісіі ААТ «ААБ Беларусбанк», работнікі аўдытарскай арганізацыі, якія аказваюць аўдытарскія паслугі ААТ «ААБ Беларусбанк»;
- асобы, якія маюць доступ да закрытай інфармацыі ў сілу службовага становішча, працоўных абавязкаў або грамадзянска-прававога дагавору (Загад ААТ «ААБ Беларусбанк» ад 14.11.2019 № 781);
- іншыя афіліраваныя асобы ААТ «ААБ Беларусбанк»:
- муж (жонка), бацькі (апекуны, папячыцелi), паўналетнія, эмансіпіраваныя або якія ўступілі ў шлюб да дасягнення васемнаццаці гадоў (далей - паўналетнія) дзеці і іх муж (жонка), усынавiцелi, паўналетнія усыноўленыя (удачароныя) і іх муж (жонка), дзед, бабка, паўналетнія ўнукі і іх муж (жонка), родныя браты і сёстры і бацькі мужа (жонкі) фізічнай асобы, што з'яўляецца ў адпаведнасцi з абзацамi другiм i сёмым гэтай часткi афіліраванай асобай ААТ «ААБ Беларусбанк», за выключэннем фізічнай асобы, якая з'яўляецца членам калегіяльнага органа кіравання або якая ажыццяўляе паўнамоцтвы аднаасобнага выканаўчага органа юрыдычнай асобы, пазначанага ў абзацы дзевятым гэтай часткi;
- члены калегіяльных органаў кіравання юрыдычнай асобы, якая з'яўляецца афіліраванай асобай ААТ «ААБ Беларусбанк», фізічная або юрыдычная асоба, якая ажыццяўляе паўнамоцтвы аднаасобнага выканаўчага органа гэтай юрыдычнай асобы;
- прадстаўнікі дзяржавы ў органах кіравання ААТ «ААБ Беларусбанк», долі ў статутных фондах (акцыі) якіх належаць Рэспубліцы Беларусь або яе адміністрацыйна-тэрытарыяльным адзінкам;
- юрыдычная асоба, якая з'яўляецца ўдзельнікам холдынгу, у склад удзельнікаў якога ўваходзіць гэта таварыства;
- юрыдычная асоба, у статутным фондзе якой ААТ «ААБ Беларусбанк» валодае ці мае права распараджацца доляй у статутным фондзе (акцыямі) у памеры дваццаці і больш працэнтаў або мае магчымасць вызначаць рашэнні, што прымаюцца такой юрыдычнай асобай, у адпаведнасці з дагаворам;
- унітарныя прадпрыемствы, створаныя ААТ «ААБ Беларусбанк».
Парадак дзеянняў асоб, якія валодаюць закрытай інфармацыяй, пры набыцці простых (звычайных) акцый ААТ «ААБ Беларусбанк»
Найменне асобы |
Дзеянні |
Дзе / каму |
Тэрміны |
Асобы, якія валодаюць закрытай інфармацыяй на рынку каштоўных папер |
абавязаны: раскрыць інфармацыю, у тым ліку якая ўключае персанальныя даныя, пра намер ажыццявіць набыццё простых (звычайных) акцый; накіраваць пісьмовае паведамленне з прыкладаннем тэксту апублікаванай (аб'яўленай) прапановы аб куплі |
на адзіным інфармацыйным рэсурсе рынку каштоўных папер; БЕКАС
Дэпартаменту па каштоўных паперах Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь; ААТ «ААБ Беларусбанк» |
не пазней чым за сем працоўных дзён да даты пачатку куплі акцый (гл. 3 Пастановы МФ РБ ад 31.08.2016 N 76) |
не маюць права адчужаць акцыі, за выключэннем выпадкаў продажу акцый эмітэнту гэтых акцый. |
|
на працягу шасці месяцаў з дня іх набыцця (арт. 61 Закона аб рынку каштоўных папер) |
|
Кіраўнік банка, яго намеснікі і члены Праўлення банка |
абавязаны паведаміць пра ўсе свае здзелкі з каштоўнымі паперамі таварыства |
Нацыянальнаму банку Праўленню банка |
на працягу пяці дзён пасля ажыццяўлення здзелкі (арт. 123 БК РБ) |
Наглядальнаму савету банка |
на працягу 10 працоўных дзён пасля ажыццяўлення здзелкі (арт. 10.13 Статута банка, арт. 84 Закон аб гаспадарчых таварыствах)
|
||
Члены Наглядальнага савета банка Старшыня Наглядальнага савета банка |
Старшыні Наглядальнага савета, Наглядальнаму савету банка |
||
Члены Наглядальнага савета банка Кіраўнік банка члены Праўлення банка |
абавязаны паведаміць аб здзелках з каштоўнымі паперамі гэтага таварыства іх мужа (жонкi), бацькоў, паўналетніх дзяцей і іх мужа (жонкі), усынавiцеляў, паўналетніх ўсыноўленых (удачароных) і іх мужа (жонкі), дзеда, бабкі, паўналетніх ўнукаў і іх мужа (жонкі), родных братоў і сясцёр і бацькоў мужа (жонкі) |
Наглядальнаму савету банка |
|
Афіліраваная асоба ААТ «ААБ Беларусбанк» |
абавязана паведаміць аб набыцці акцый банка |
ААТ «ААБ Беларусбанк» |
не пазней за дзесяць дзён з даты іх набыцця (арт. 56 Закона аб гаспадарчых таварыствах) |