Адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк», размешчанае па адрасе 220089, г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д. 18, паведамляе аб правядзенні 9 снежня 2019 года пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў у завочнай форме ў адпаведнасці з рашэннем Наглядальнага савета ААТ «ААБ Беларусбанк» ад 31.10.2019 (пратакол № 10).
У парадак дня пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў уключана пытанне: «Аб набыцці простых (звычайных) акцый Банка ў якасці адступнога з мэтай далейшай іх продажу інвестарам».
Акцыянеры ААТ «ААБ Беларусбанк» могуць самастойна азнаёміцца з інфармацыяй па пытанні парадку дня і запоўніць бюлетэнь для завочнага галасавання да 6 снежня 2019 года ўключна, а таксама з рашэннем, прынятым пазачарговым агульным сходам акцыянераў Банка пасля 9 снежня 2019 года па адрасе: г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д. 18, пакой 415.
Тэлефон для даведак: +375 17 309 04 08.