Адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк», размешчанае па адрасе: 220089, г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д. 18, у адпаведнасці з рашэннем Наглядальнага савета ААТ «ААБ Беларусбанк» паведамляе аб правядзенні 6 мая 2021 года пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў у завочнай форме з павесткай дня:
- Аб унясенні змяненняў у рашэнне пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў ААТ «ААБ Беларусбанк» ад 09.12.2019 (пратакол № 6.1.).
Дата складання спісу асоб, якія маюць права на ўдзел у пазачарговым Агульным сходзе акцыянераў, – 30 красавіка 2021 года.
Акцыянеры ААТ «ААБ Беларусбанк» могуць азнаёміцца з інфармацыяй па пытанні павесткі дня 30.04.2021-04.05.2021 у адпаведнасці з графікам працоўнага часу, устаноўленым работнікам Галаўнога офіса ААТ «ААБ Беларусбанк».
Запоўненыя бюлетэні прымаюцца па 4 мая 2021 года ўключна па месцы знаходжання ААТ «ААБ Беларусбанк» з дапамогай паштовай сувязі (220089, г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д. 18) або факсімільнай сувязі (факс: 8-017-355-89-82) або па электроннай пошце (stockholder@belarusbank.by) з абавязковай дастаўкай (дасылкай) арыгінала бюлетэня.
Тэлефон для даведак: +375 17 309 04 08.