Навіны банка і прэс-рэлізы
31.08.2020

Са «Студэнцкай карткай» у новы навучальны год

studencheskaya

Навучальны год пачнецца зусім хутка. Самы час падумаць, якой карткай будуць разлічвацца студэнты беларускіх ВНУ.

Больш за 17 тыс. студэнтаў па ўсёй краіне ўжо маюць у кашальку або смартфоне  «Студэнцкую картку» Беларусбанка. Чаму яна так падабаецца студэнтам?

Па-першае, гэта не толькі картка, але яшчэ і студэнцкі білет, пропуск у інтэрнат, бібліятэку і да т.п. Гэта значыць, усе важныя дакументы заўсёды пры сабе.

Па-другое, картка адкрывае дадатковыя перавагі для студэнтаў: гэта кэшбэк 5% на пакупкі праз Aliexpress, зняцце грашовых сродкаў за мяжой на асобых умовах, удзел у партнёрска-бонуснай праграме банка па тэхналогіі штрыхавога кадзіравання. І самае галоўнае – магчымасць пераводу грошай  на  «Студэнцкую картку» з любой карткі Беларусбанка без спагнання ўзнагароджання. Такая прывілея даступна толькі трымальнікам «Студэнцкай карткі», каб бацькі заўсёды былі спакойныя за фінансавы дабрабыт сваіх дзяцей.

 «Студэнцкая картка» — міжнародная картка Visa Classic, а гэта значыць, што трымальнікі могуць карыстацца ўсімі бонусамі і прывілеямі, якія прадастаўляе плацежная сістэма, а таксама бонусамі, якія прадастаўляе банк і яго партнёры.

Так, напрыклад, з’яўляючыся трымальнікам «Студэнцкай карткі», вы можаце атрымаць 90 дзён падпіскі на сэрвіс Яндэкс.Плюс у падарунак, гэта значыць,  камфортна глядзець фільмы, слухаць музыку, атрымліваць дадатковае месца для захоўвання файлаў, а таксама скідкі на Яндэкс.Таксі.

Акрамя гэтага, для максімальнага камфорту вы можаце дадаць картку ў электронны кашалёк, які падыходзіць менавіта вам (Apple Pay, Samsung Pay, Garmin Pay, Кашалёк Pay) і разлічвацца ўсюды і заўсёды любімым гаджэтам.

З намі ўжо17 універсітэтаў па ўсёй краіне. Далучайцеся!

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!