Беларусбанк» напярэдадні Міжнароднага жаночага дня запусціў новы прадукт - Клуб «Лэдзі».
Клуб «Лэдзі» пашырае дзеючую лінейку клубных прадуктаў (Клуб «Аксаміт», «Карт-бланш», #настарт, «Шчодры», «Персона»), якія ўяўляюць сабой комплекс банкаўскіх прапаноў на спецыяльных і выгадных умовах, распрацаваных з улікам інтарэсаў і пераваг іх удзельнікаў.
Клуб «Лэдзі» распрацавалі спецыяльна для жаночай аўдыторыі.
Па традыцыйных правілах, членскі білет Клуба - гэта плацежная картка. У Клубе «Лэдзі» - гэта міжнародная бескантактавая картка Visa Gold. Адметная асаблівасць карткі - яе знешні выгляд. Картка вертыкальная з галаграфічным эфектам.
Усе прапановы ў рамках новага Клуба можна падраздзяліць на тры асноўныя напрамкі: кіраванне рахункам, атрыманне бонусаў і выкарыстанне банкаўскіх прадуктаў на спецыяльных умовах.
Напаўненне Клуба «Лэдзі»
Кіраванне карткай і рахункам:
- бясплатная змена ПІН-кода;
- пакет «Поўны» ў М-банкінгу (у пакет уключаны бясплатныя апавяшчэнні аб прыходных і расходных аперацыях, магчымасць ажыццяўлення безнаяўных аперацый);
- 0,25% гадавых на суму сродкаў, якія захоўваюцца на рахунку ў беларускіх рублях
Атрыманне бонусаў:
- кэшбэк да 12% за аперацыі, здзейсненыя ў партнёраў банка;
- кэшбэк 0,5% пры ажыццяўленні любой безнаяўнай аперацыі за мяжой (у тым ліку інтэрнэце);
- кэшбэк 5% пры куплі білетаў на сайце БЧ;
Банкаўскія прадукты на спецыяльных умовах і іншыя прапановы:
- зніжка 50% на афармленне карткі растэрміноўкі «Магніт»;
- бясплатныя грашовыя переводы 3-ім атрымальнікам на ўсе клубныя карткі, карту растэрміноўкі «Магніт», картку БЕЛКАРТ «Карта навучэнца»;
- зніжка 15% пры заключэнні добраахвотнага страхавання ад траўм «Экспрэс» і (або) дагавору комплекснага страхавання маёмасці і грамадзянскай адказнасці яго карыстальнікаў, і (або) добраахвотнага комплекснага страхавання домаўладанняў і грамадзянскай адказнасці пры карыстанні імі (БРУСП «Белдзяржстрах»);
- прадастаўленне купонаў на атрыманне зніжак у рамках сэрвісу «Камплімент ад банка» (праграма лаяльнасці «Моцная картка»);
- вяртанне ПДВ з пакупак да 19% у прыкладанні «TaxFree4U»;
- удзел у праграмах лаяльнасці плацежнай сістэмы Visa.
У рамках Клуба «Лэдзі» дзейнічае зніжка на абслугоўванне карткі Visa Gold для членаў Беларускага союза жанчын.
У бліжэйшы час клуб «Лэдзі» пашырыцца такімі прапановамі, як аўтадапамога, консьерж-сэрвіс, спецыяльна распрацаваным пакетам добраахвотнага медыцынскага страхавання і дэпазітам, якія будуць даступны для ўсіх членаў клуба незалежна ад даты ўступлення ў яго.