$2 млрд замежных рэсурсаў прыцягнуў «Беларусбанк» за 2018 год. У планах на гэты год падпісаць пагадненні з банкамі Швейцарыі, Польшчы і Расіі. Такой інфармацыяй падзяліўся Першы намеснік Старшыні Праўлення Аляксандр Паліўка на міжнароднай канферэнцыі «Беларусь: гандлёвае фінансаванне 2019».
У выступленні топ-менеджар адзначыў, што «дынаміка карпаратыўнага крэдытнага партфеля кліентаў «Беларусбанка» характарызуецца станоўчым трэндам».
Адносна планаў на будучыню Аляксандр Паліўка адзначыў, што ў цяперашні час Беларусбанк разглядае пытанне ўдзелу ў крэдытаванні шэрагу буйных інвестыцыйных праектаў у энергетычнай, нафтахімічнай і горна-абагачальнай прамысловасці.
Сумесныя намаганні з партнёрамі таксама будуць накіраваны на рэалізацыю ініцыятыў у машынабудаванні і аснашчэнні Беларускай чыгункі рухомым саставам.
У цэлым, у цяперашні час па большасці праектаў вядзецца падрыхтоўчая работа, распрацоўваецца магчымая схема фінансавання.
«Беларусбанк» у пяты раз выступіў Генеральным спонсарам канферэнцыі. У мерапрыемстве прымалі ўдзел прадстаўнікі Аўстрыі, Германіі, Кітая, Расіі, Фінляндыі, Швецыі, Чэхіі і іншых краін.
Даведачна:
Сёння партнёры «Беларусбанка» - гэта больш за 100 банкаў з 35 краін свету. Банк прадастаўляе кліентам магчымасць фінансавання знешнегандлёвых кантрактаў з контрагентамі з любога кутка планеты, гатовы да ўдзелу ў рэалізацыі буйнамаштабных інвестыцыйных праектаў у розных галінах эканомікі.
Аб'ём экспартна-імпартных аперацый кліентаў банка за апошні час павялічыўся на 4 млрд долараў ЗША.
Паспяхова функцыянуюць замежныя прадстаўніцтвы банка. Карэспандэнцкія зносіны сёння ўстаноўлены больш чым з 700 банкамі свету.
Аддзел камунікацый