Citibank Europe plc устаноўлены ліміт на гандлёвае фінансаванне на ААТ «ААБ Беларусбанк», які будзе выкарыстоўвацца на мэты фінансавання знешнегандлёвых кантрактаў карпаратыўных кліентаў банка - беларускіх кампаній-імпарцёраў. Гэта адбылося дзякуючы праходжанню працэдуры праверкі добранадзейнасці фiнансавага стану («due diligence»).
Устанаўленню ліміту на ААТ «ААБ Беларусбанк» папярэднічаў шэраг пазітыўных падзей з пачатку 2018 года: паляпшэнне рэйтынгаў банка (Fitch: "B", Standard and Poor's: "B"), перавод Рэспублікі Беларусь у 6 групу рызыкі па класіфікацыі АЭСР. Прыняццю станоўчага рашэння ў дачыненні да ўстанаўлення ліміту з боку Citibank Europe plc спрыялі стабільныя фінансавыя паказчыкі дзейнасці ААТ «ААБ Беларусбанк», а таксама бездакорная плацежная дысцыпліна найбуйнейшага беларускага банка.
Даведачна: Citibank Europe plc - даччыны банк Citigroup Inc, які з'яўляецца адным з лідзіруючых міжнародных банкаў, налічвае каля 200 млн. кліенцкіх рахункаў і прысутнічае ў больш чым 160 краінах і юрысдыкцыях. Citi прапануе спажыўцам, карпарацыям, урадам і інстытутам шырокі спектр фінансавых прадуктаў і паслуг, што ўключаюць рознічнае абслугоўванне і крэдытаванне, карпаратыўнае і інвестыцыйнае банкаўскае абслугоўванне, брокерскае абслугоўванне каштоўных папер, транзакцыйныя паслугі і кіраванне капіталам.
Аддзел камунікацый ААТ «ААБ Беларусбанк»